У абласным цэнтры 28 і 29 кастрычніка пройдуць мерапрыемствы, прысвечаныя ўшанаванню памяці рэпрэсаваных за савецкімі часамі людзей.
28 кастрычніка ў 11:00 пачнецца талака па прыборцы навабеліцкіх могілак у Гомелі. Адбудзецца чытанне імёнаў рэпрэсаваных і паніхіда. Збор — каля цэнтральнага ўваходу на могілкі.
29 кастрычніка ў 14:00 пачнецца мерапрыемства ў актавай залі Абласной бібліятэкі імя Леніна ў Гомелі, прысвечанае Дню памяці ахвяраў Вялікага тэрору.