Header Image
Галоўная
Сярод гаючых міколіных траў

У філіяле Веткаўскага музея народнай творчасці  15 траўня адбылося адкрыццё выставы “Міколіна трава”. Прымеркавана яна была да свята Веснавога Міколы, што традыцыйна святкуецца 22 траўня, і прадставіла наведвальнікам шмат цікавых экспанатаў.

 
Новы генплан - усім планам пан? Грамадскае абмеркаванне развіцця Гомеля адбудзецца 20 траўня

 Шаноўныя сябры!

ГМКГА "Талака" шчыра запрашае ўсіх гамельчукоў якім неабвякавы лёс роднага горада на грамадскае абмеркаванне генеральнага плана развіцця Гомеля, якое адбудзецца 20 траўня.

Прыходзь, твой голас і тваё меркаванне маюць значэнне!

 
Каб лозунг "Беражыце лес!" не быў галаслоўным

Мінула ўжо два гады, як Аляксандра Серафімавіча Якабсона на пасадзе старшыні Гомельскага аблвыканкама змяніў Уладзімір Андрэевіч Дворнік. Новы губернатар паабяцаў рупліва ставіцца да сваіх абавязкаў у якія, ў тым ліку, уваходзіць і адсочванне экалагічнай сітуацыі ў рэгіёне і спрыянне яе паляпшэнню.

Але мінуў час і цяпер жыхары Гомельскай вобласці, падарожнічаючы па тэрыторыі вобласці на машыне, могуць назіраць татальную вырубку і карчаванне прыдарожных лесапалос...

 
Этна-вечарына ў Неглюбцы

 Паважаныя сябры!

ГМКГА "Талака" запрашае 19 траўня ўсіх ахвотных на этна-вечарыну ў вёску Неглюбка!

Хопіць быць абыякавым да роднай культуры, даведайся пра свае карані ды традыцыі, адчуй покліч гісторыі і повязь вякоў!

Прыходзь сам ды прывадзі сяброў!

 
Гомель, у якім жывем мы - прэм'ера фільма (відэа)

 Гомель - правінцыйная дзірка або горад магчымасцяў? Радыяцыйны мегаполіс або сучасны і прыгожы горад?

Гэтымі і іншымі пытаннямі задаліся аўтары фільму "Гомель, у якім жывем мы" што распачаў сёння сваё пераможнае шэсце па інтэрнэце.

Сталіца, пасунься!

;)

 
Дзе ў Гомелі "пераночыць" у ноч музеяў

 У міжнародны дзень музеяў ужо некалькі год запар музейныя ўстановы свету ладзяць адмысловыя мерапрыемствы ў межах так званай Ночы музеяў. Апошнія некалькі год гэта добрая традыцыя не абмінае і Гомель.

З 18 на 19 траўня музеі горада будуць працаваць у начным рэжыме. Мы даведаліся для вас куды пайсці па эмоцыі ў гэтую пятніцу ўвечары, а выбраць будзе з чаго.

 
Трохі вершаў, трохі песень і што-кольвек пра сучасную літаратуру або як Хадановіч у Гомель завітаў

У мінулую суботу кожны ахвотны ў горадзе над Сожам мог прыйсці на адмысловую сустрэчу, якую зладзіла ГМКГА "Талака"са слынным беларускім паэтам - Андрэем Хадановічам.

Арганізатары паставілі перад паэтам нетрывіяльныя пытанні, адказы на якія ён шукаў разам з наведвальнікамі імпрэзы. Апроч гэтага Хадановіч паспеў падзяліцца з публікай сваімі свежымі, парыжскімі, вершамі, песнямі ды думкамі.

 
Свята беларускага Златавуста

 Тураўская зямля можа ганарыцца тым, што яна сталася радзімай аднаго з самых знакамітых нашых праваслаўных святых - Кірылы Тураўскага. Актыўная місіянерская дзейнасць, распаўсюджванне хрысціянскай веры паставіла яго ў адзін шэраг са знакамітымі святымі старажытнасці.

Землякі ўшанавалі Кірылу Тураўскага паставіўшы яму на радзіме помнік 11 траўня 1993 года. З тых часоў у гэты дзень урачыста святкуюць у Тураве. Не стаў выключэннем і гэты год.

 
Выстава "Міколіна трава" адкрыецца ў Гомелі 15 траўня

 Веткаўскі музей народнай творчасці імя Ф. Шклярава сардэчна запрашае ўсіх 15 траўня на адкрыццё выставы "Міколіна трава".

Гэты выставачны праект – адзін з вынікаў шматгадовай працы Веткаўскага музея па вывучэнні культу святога Міколы ў народнай традыцыі.

 
“Белоруссь”, або бранскія прыгоды “Талакі”

Нашай арганізацыі ўжо больш за 25 год. Аднак мала хто ведае, што не так даўно на яе базе ўтварыўся спеўны калектыў, які спецыялізуецца на выкананні традыцыйных песень Гомельшчыны.

І вось так, знячэўку, праз паўгады пасля ўтварэння, калектыву выпала магчымасць паўдзельнічасць у бранскім фестывалі моладзевых фальклорных калектываў “Красная горка”.

 
Гомель, у якім жывем мы (трэйлер)

 Прыежджыя ўспрымаюць Гомель правінцыйным і саўковым горадам. Такім сабе транзытным вузлом, дзе можна набыць парачку чабурэкаў па дарозе ў Крым. Няўжо наш горад такі безнадзейна шэры?

Фронтмэн гурта “GODS TOWER” Lesley Knife, пісьменьніца Югася Каляда, фаершчыца Кацярына Герасімёнак, старшыня ГМКГА “Талака” Яўген Меркіс, лідэрка валянтэраў-абаронцаў жывёлаў Сьвета Лапо распавядаюць пра сапраўдны Гомель - горад, у якім хочацца жыць.

 
Беларуская літаратура ХХІ стагоддзя: філасофскія і паэтычныя развагі Андрэя Хадановіча ў Гомелі

 Шаноўнае спадарства!

ГМКГА "Талака" запрашае ўсіх на філасофскія (і ня толькі) развагі Андрэя Хадановіча пра беларускую літаратуру ХХІ стагоддзя.

Гэтая ўнікальная сустрэча адбудзецца ў Гомелі 12 траўня. Хадановіч вяртаецца на радзіму пасля месяца звыштворчага жыцця ў Парыжы.

Прыходзьце самі і запрашайце сяброў!

 
Ці мае сэнс? Мае!

 Прыкладна паўгады таму на прасторах байнэту з’явілася цікавая і карысная ініцыятыва, што хутка набыла папулярнасць – праект “Мае сэнс”.

Гэта дабрачынны аўкцыён сустрэч, удзельнікі якога сабралі ўжо больш за сто пяцьдзясят мільёнаў беларускіх рублёў у якасці дапамогі хворым дзецям. Але гэтага апісання звычайна не хапае, каб даведацца, чаго ж унікальнага дае гэты праект яго ўдзельнікам, чаму варта да яго далучацца і пра што трэба ведаць каб мець поспех сярод іншых "маесэнсаўцаў". Усё гэта мы абмеркавалі з “інтэлігентным і барадатым інжэнерам” – Алегам Жаркоўскім, адным з удзельнікаў праекта.

 
У Гомелі зноў руйнуюць традыцыйную забудову (фота)

На экскурсіі па Спасавай слабадзе, якую літаральна некалькі дзён таму зладзіла ГМКГА "Талака" адным з яскравых прыкладаў лёсу гомельскай драўлянай забудовы з'явіўся дом па вуліцы Пляханава.

Дом з амаль зламаным дахам, з якога невядомыя ўжо скралі ўсё, што мела хоць нейкую каштоўнасць - у тым ліку і ўнікальны стары металічны нахіл над ганкам 7 траўня пачалі канчаткова зносіць.

Варварскае руйнаванне таго, што магло б прастаяць яшчэ не адзін год і быць упрыгажэннем нашага горада не можа пакінуць абыякавым!

 
Лёс старога Гомеля - раён Спасава слабада

ГМКГА "Талака" правяла 4 траўня другую экскурсію з цыкла "Горад, які знікае" па старым Гомелі. Гэтым разам аб'ектам увагі стаў яшчэ адзін раён горада - Спасава слабада.

Населены калісь стараверамі-ўцекачамі з Расіі ён ствараў своеасаблівы куток Гомеля які часткова захаваўся і дагэтуль.

 
Экскурсія па горадзе, які знікае - раён "Спасава слабада"

 Шаноўнае спадарства!

ГМКГА "Талака" запрашае 4 траўня ўсіх неабыякавых гамельчукоў на другую экскурсію з цыклу "Горад, які знікае". Гэтым разам мы пройдземся па раёне старога Гомеля, што меў назву "Спасава слабада".

Не заставайцеся абыякавымі да лёса гісторыі роднага горада!

Далучайцеся і прывадзіце сяброў!

 
Алесь Мікус ("Крывакрыж") дасць акустычны кватэрнік у Гомелі 2 траўня

 Алесь Мікус – стваральнік гурта “Крывакрыж”, дыск якога “Малітвы вайны” выходзіў у 2009 г. Алесь – музыка, які ў залежнасці ад абставінаў грае на фартэпіяна, дудзе ды акустычнай гітары.

Падчас акустычнага канцэрту, што адбудзецца 2 траўня, прагучаць песні з новага сольнага альбому "Вырай-2012" і добравядомыя старыя кампазіцыі.

Прыходзьце!

 
На Радаўніцу да абеду пашуць, па абедзе плачуць, а ўвечары скачуць

 Па старажытным беларускім звычаі на Радаўніцу звычайна наведваюць і ўпарадкоўваюць магілы ды знакавыя месцы нашых продкаў.

Гомельскія актывісты запрашаюць 29 красавіка ўсіх неабыякавых гамельчукоў дапамагчы ў прыбіранні сакральнага месца і разам ушанаваць Дзядоў.

 
Цеплавы ўдар ад “Цёплых рэчаў”

Недзе каля пяці год таму, збіраючыся на рэпетыцыі аднаго вакальна-інструментальнага ансамбля ў Доме Настаўніка, мы чулі, як у суседнім памяшканні рэпетуе рэгі-гурт “Цёплыя рэчы” (“Тёплые вещи”).

Час мінуў вельмі хутка. Даўно кануў у нябыт наш ВІА, а “Цёплыя рэчы” дагэтуль радуюць нас сваімі песнямі і дораць пазітыў. Зусім нядаўна яны адзначылі свае першыя ўгодкі канцэртам пад назвай “5 год пазітыву”.

 
Талакоўская майстэрня: робім разам абутак "пасталы"

 Шаноўныя сябры!

ГМКГА "Талака" запрашае 22 красавіка а 14.00 ахвотнікаў ды эксперыментатараў у філіял Веткаўскага музею, каб разам змайстраваць арыгінальны абутак па ўзоры моды нашых прабабуль і прадзедаў.

Дадзены майстар-клас ладзіцца талакоўцамі ўпершыню і гэта ўнікальная магчымасць адчуць сябе сапраўдным рамеснікам ды нават майстрам, які зробіць сапраўдны шэдэўр. Сапраўдны беларускі шэдэўр.

Далучайцеся!

 
Пяць год пазітыву
 Апошнім часам гомельская музычная сцэна не можа не нарадаваць меламанаў сваёй рэгулярнай канцэртнай актыўнасцю. На гэты раз гамельчукоў чакае святочны канцэрт з нагоды пяцігоддзя самага паспяховага гомельскага гурта, што грае пазітыўную і светлую музыку ў стылі рэгі - "Цёплыя рэчы".

Гурт запрашае сваіх прыхільнікаў і ўсіх аматараў якаснай і вясёлай музыкі 22 красавіка на свой канцэрт.

Прыходзьце самі і запрашайце сяброў! Спяшайцеся атрымаць станоўчыя эмоцыі! Будзьма на хвалі пазітыўных вібрацый!
 
;)
 
Экскурсія па горадзе, які знікае

 Шаноўнае спадарства!

ГМКГА "Талака" запрашае 18 красавіка ўсіх неабыякавых гамельчукоў на экскурсію па вуліцах са старой драўлянай забудовай у Гомелі. На першай эскурсіі вас чакае "Свісток" - раён старога Гомеля.

Не заставайцеся абыякавымі да лёса гісторыі роднага горада!

Далучайцеся і прывадзіце сяброў!

 
Велікодныя пісанкі
 Сябры, набліжаецца праваслаўны Вялікдзень. Вядома, што са старажытных часоў адмыслова для гэтага свята нашыя продкі фарбавалі ды размалёўвалі велікодныя яйкі. 
 
14 красавіка філіял Веткаўскага музея ў Гомелі запрашае ўсіх ахвотных зрабіць сабе беларускую пісанку - велікоднае яйка, упрыгожанае традыцыйнымі ўзорамі ды малюнкамі.
 
Ніякіх хімічных фарбавальнікаў, ніякіх налепак!
 
Зробім сапраўдны цуд на Вялікдзень сваімі рукамі!
 
"Recha" ды "BosaeSonca" адыграюць у Гомелі сумесны канцэрт

 Гомельскім меламанам за апошнія паўгады ўжо давялося ўбачыць ды пачуць больш беларускіх гуртоў, чым за некалькі гадоў перад гэтым. У нашым горадзе ўжо паспелі пабыць "РСП", "Akute", "Срэбранае вяселле" ды "Маланка оркестр". На гэты раз гамельчукоў чакае зарад энэргіі ад гуртоў "BosaeSonca" і "Recha", якія дадуць 27 красавіка сумесны канцэрт у "Таўэры".

Нам удалося ўзяць колькі словаў у лідэра гурта "Рэха" Андруся Такінданга, які ўжо паспеў пабываць у нас са сваім другім гуртом - "Гаротніцай".

Чытайце нашае інтэрвію з адным з самых неардынарных музыкаў Беларусі.

 
Да нас едзе "Троіца"!

 23 красавіка ўпершыню ў Гомелі ў вялікай залі ГЦК адбудзецца сольны канцэрт легендарнага беларускага фолк-гурта "Троіца".

Калектыў, якіў жо больш за 15 гадоў паказвае ўсяму свету што такое сучасная беларуская фольк-музыка сыграе найлепшае з свайго рэпертуару і прэзентуе свой апошні альбом "Зімачка".

Гэтага нельга прапусціць, бяжы хутчэй за квітком!

 
"Чырвоны кут" Алега Боклага

 9 красавіка ў Паляўнічым дамку ў Гомелі адбудзецца адкрыццё выставы жывапісу гомельскага беларускамоўнага мастака Алега Боклага "Чырвоны кут".

Апроч прэзентацыі ўласнага збору твораў аўтар прадставіць на ўвагу грамадскасці караткаметражны мастацкі фільм "Вечны".

Чытайце нашае кароткае інтэрвію з Алегам Боклагам.

 
<< [Першая] < [Папярэдняя] 1 2 3 4 5 [Наступная] > [Апошняя] >>

Вынікі 1 - 46 з 192