Жыццё і дзейнасць Мітрафана Доўнар-Запольскага

0
603

Як выхадзец са збяднелай шляхты з павятовага мястэчка стаў адным з найлепшых навукоўцаў Расійскай імперыі? Што ён зрабіў для Беларусі і развіцця роднага краю акрамя навуковых даследаванняў?

Мітрафан Доўнар-Запольскі валодаў вялікай колькасцю прафесій — этнограф, фалькларыст, літаратуразнаўца, гісторык, архівіст, археограф, эканаміст і нават паспяховы прадпрымальнік. Чалавек, які адкрыў пяць вышэйшых навучальных устаноў, гэткі self made man з Усходняга Палесся — яго прафесійнае і асабістае жыццё яшчэ чакаюць на экранізацыю. Пра асаблівасці яго біяграфіі і дзейнасці распавядае гісторык Валянціна Лебедзева.

Адукацыйна-асветніцкі праект KRAJAVID мае на мэце стварэнне відэа па гісторыі, культуры і адметнасцях нашага краю.