Жлобінскі замак

0
1891
Жлобінскі замак

Існаваў у XV-XVII ст. у мястэчку Жлобін. Месціўся на правым беразе Дняпра, на адлегласці каля 100 м ад упадзення ў яго ручая Чорначка. У XV-XVI ст. належаў Хадкевічам.

Складаўся з уласна замка (60 х 50 м, авальны ў плане) і падзамка (130 х 60 м, выцягнуты з Поўначы на Поўдзень). Падзамак быў размешчаны на 1,5-2 м ніжэй за замкавы дзядзінец. Увесь комплекс узвышаўся на 3-4 м над прырэчнай жылой зонай Жлобіна. Жлобінскі замак быў умацаваны земляным валам (цяпер знівеліраваны) і драўлянымі сценамі-гароднямі з вежамі і брамамі.

У ліпені 1654 казакі ўкраінскага гетмана І.Н. Залатарэнкі ўзялі штурмам і спалілі замак. Больш познія звесткі пра Жлобінскі замак не выяўлены.

Літаратура

Ткачоў М.А. Замкі і людзі. Мн., 1991. С. 152.


Аўтар:
 Міхась Ткачоў
Крыніца:  Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. Т. 1. С.626