А вы ведаеце, што птушкі некалі былі людзьмі?
А вы ведаеце, што бываюць чарадзейныя птушкі?
А вы ведаеце, што нам могуць расказаць выявы птушак на рушніках?
Каб даведацца ўсё пра птушак прыходзце 10 сакавіка ў філіял Веткаўскага музея народнай творчасці ў Гомелі на прэзентацыю калекцыі рушнікоў з выявамі птушак.
Вас чакае бонус у выглядзе майстар-класу па вырабе саламяных птушак.
Прыходзце самі і запрашайце сяброў!
З сабой трэба мець каляровыя ніткі (для вязання, вышывання і інш.).
Уваход: 3 тыс. руб.
Калі: 10 сакавіка а 12:00
Дзе: у філіяле Веткаўскага музея народнай творчасці (г. Гомель, плошча Леніна, 4 – за саборам Пятра і Паўла)
Падзея Вконтакте: vk.com/event36351424
Прыходзьце, будзе весела!