Замоўная традыцыя на тэрыторыі Брагінскага раёна Гомельскай вобласці

0
108
Замоўная традыцыя на тэрыторыі брагінскага раёна Гомельскай вобласці

Спакон веку замоўныя формулы, якім надавалася магічная сіла ўздзеяння, заключалі ў сабе каштоўную і багатую інфармацыю пра жыццё нашых продкаў і іх светапогляд. Замовы ўзніклі яшчэ тады, калі слову надавалася магічнае практычнае значэнне, калі верылі, што пры дапамозе славеснага ўздзеяння можна як выклікаць ці знішчыць нейкую з’яву, так і дасягнуць пэўных станоўчых дзеянняў. Аўтэнтычныя матэрыялаў па замоўнай творчасці, сабраныя ў 2018 г. падчас фальклорнай экспедыцыі на тэрыторыі Брагінскага раёна, дапамагаюць выявіць, што тэты від абрадавага фальклору з’яўляецца ў мясцовай традыцыі надзвычай устойлівым жанрам вуснай народнай творчасці. У пераліку замоў брагінскай калекцыі сустракаюцца тэксты гаспадарчых і любоўных, а таксама замоў сацыяльна-грамадскай скіраванасці. Найболынай у колькасных адносінах з’яўляецца лекавая трупа замоў.

Нашы продкі лічылі, што хваробу можна было адаслаць, выгаварыць пры дапамозе замоўнага слова, спалучанага з пэўнымі дзеяннямі. Невыпадковымі ў тэкстах замоў былі звароты да нябесных свяціл, прыродных з’яў і стыхій, боскіх сіл. Заслугоўваюць увагі розныя функцыянальна-тэматычныя трупы лекавых замоў, запісаных на тэрыторыі Брагінскага раёна: тэта замовы ад крывацёку, грыжы, скулы-залатухі, лішая, суроку, харобы вачэй, зубнога болю, ячменю, ліхаманкі, рожы і інш.

У шматлікіх мясцовых запісах прадстаўлены цікавыя варыянты замоў ад крывацёку, у якіх людзі імкнуліся спыніць кроў з дапамогай магічнага ўздзеяння словам. Варта падкрэсліць, што ў тэкстах замоў сустракаюцца як язычніцкія, так і хрысціянскія элементы. Што да апошніх, то выкарыстоўваюцца ў замоўных сюжэтах такія персанажы, як «Бог», «Святая Прычыстая», «Гасподзь», да якіх звяртаюцца за дапамогай і парадамі.

Прааналізаваныя тэксты лекавых замоў, сабраных на тэрыторыі Брагінскага раёна, даюць магчымасць канстатаваць, што амаль ва ўсіх тэкстах маюць месца хрысціянскія матывы і персанажы: «Госпадзі Божа, благаславі….» [1, с. 221], «Госпаду Богу памалюся, Мацеры Святой Прачыстаи пакланюся….» [1, с. 109], «Гаспооухпа міласцівы, памажы мне…» [1, с. 245-256]. Варта адзначыць, што вялікая колькасць лекавых замоў пачынаецца са слоў: «Первым разам, божым часам Госпаду Богу памалюся, Святой прачыстаи пакланюся» [1, с. 295].

Сярод мясцовых запісаў сустракаюцца такія ўнікальныя тэксты замоў, як «Ад тараканау», «Ад нарадкі», «На суд», «Ад лесуна», «Ад ангіны», «Замова на тое, каб з кірауніцтвам ладзіць», «На прыдбанне поспеху».

Знаёмства з сюжэтамі, матывамі, вобразна-мастацкай сістэмай замоў пераконвае ў важнасці спасціжэння народнай мудрасці, карціны свету, створанай і захаванай у стагоддзях беларусамі, у прыватнасці жыхарамі Брагіншчыны.

Літаратура

  1. «Гаючае слова роднай зямлі»: беларускія лекавыя замовы: фальклорна-этнаграфічны зборнік / аўтар уступнага артыкула, аўтар-укладальнік С. А. Вяргеенка. — Гомель: Барк, 2013. — 340 с.

Аўтар: А.У. Дрывайла
Крыніца: Дни студенческой науки. Материалы L студенческой научно-практической конференции (Гомель, 13-14 мая 2021 года). В двух частях. Часть 2. С. 47.