Юраўскі карагод з гомельскай “Талакой”

0
136
Юр'е

Гомельская “Талака” запрашае далучыцца да рэканструкцыі “Юраўскага карагода”, што адбудзецца 5 траўня, напярэдадні святкавання Юр’я.

Юраўскі карагод – свята веснавога абуджэння. На працягу доўгіх год ГМКГА “Талака” вандруе па Гомельскім Палессі і збірае традыцыі і абрады гэтай зямлі. Неаднаразова талакоўцы на свае вочы назіралі архаічны абрад “Юраўскі карагод” у вёсцы Пагост Жыткавіцкага раёна.

Прыйшоў час не проста назіраць, а быць актыўным удзельнікам-транслятарам гэтага абрада!

Месца правядзення: узбярэжжа ракі Сож і жытнёвае поле непадалёк ад Гомеля.

Разам з вамі мы:

  • упрыгожым Юраўскі “карагод” (каравай)
  • пойдзем у жытнёвае поле з адмысловай атрыбутыкай (“карагод”, ікона, калядная зорка, граблі з хвартухом)
  • завядзем Юраўскія карагоды ў жытнёвым полі
  • пагуляем у традыцыйныя гульні
  • патаньчым радыцыйныя танцы
  • згатуем смачны абед з вухой, яечняй і крупнікам
  • далучымся да спрадвечных таямніц беларускай культуры

!!!Пажадана быць апранутым у традыцыйны ці калятрадыцыйны строй!!!

Сябры арганізацыі змогуць узяць строі бясплатна, у астатніх удзельнікаў будзе магчымаць арэндаваць строй па папярэдняй дамоўленасці!!!

Збіраемся 5 траўня а 9 гадзіне раніцы каля цэнтральнага ўваходу у Гомельскі аўтавакзал

З сабой мець: добры настрой, ежу для агульнага абеда, грошы на квіток (маршрутоўка Гомель-Старое Сяло), 2 рублі на аплату музыкаў і крУпніка)

Тэлефон для кантактаў: +375293350600 – Пятро (старшыня ГМКГА “Талака”)

Мерапрыемства Ўкантакце