Яднаючы культуры: другі Форум класічнай музыкі пройдзе ў Гомелі з 27 лістапада па 1 снежня

0
1196
Другі форум класічнай музыкі ў Гомелі

Распачаты ў мінулым годзе Форум класічнай музыкі ужо паспеў стаць унікальнай падзеяй у культурніцкім жыцці горада над Сожам. У яго межах у абласны цэнтр з’язджаюцца найлепшыя класічныя музыкі і дырыжоры з розных краін свету. Калі мінулагодні форум быў прысвечаны творчай спадчыне нямецкага кампазітара Людвіга ван Бетховена, то сёлета праграму значна разнастаілі і кожны аматар класічнага музычнага мастацтва знойдзе нешта на свій густ.

Праграма другога Форума класічнай музыкі ў Гомелі:

Второй форум классической музыки в Гомеле 2016 год1) 27 лістапада — Руская класіка. Лепшае

Каледж мастацтваў ім. М.Ф. Сакалоўскага, пачатак у 18:30

Вас чакае незабыўны канцэрт з самых лепшых твораў рускіх кампазітараў. За адзін вечар сімфанічны аркестр выканае бліскучыя «Італьянскае капрычыё», уверцюру «1812» і ўрыўкі з геніяльных балетаў П.І. Чайкоўскага. Для вас прагучаць запальныя «Палавецкія скокі» А.П. Барадзіна і «Рускія народныя песні» А.К. Лядова, а таксама сусветна вядомыя рускія вакальныя шэдэўры ў выкананні Алега Дудко. За дырыжорскім пультам будуць Мурад Асуіл і Ўладзімір Мілюцін.

Кошт квітка: 6-7 руб.

2) 28 лістапада — Танец сонца і агня

ГЦК, пачатак у 18:30

Духавы аркестр пад кіраўніцтвам Валерыя Краўцова парадуе гледача лепшымі габрэйскімі творамі розных гадоў. Для вас будуць спяваць салісты гарадскіх аркестраў Дзмітрый Лозбенеў, Алена Коласава, Алена Марыніна і Рыгор Цярэшчанка.

Таксама ўпершыню ў Гомелі выступіць «Aquarelle Quartet» (Акварель Квартэт) з Мінска, у склад якога ўваходзяць цудоўныя музыканты: Сяргей Тумаркін (габой), Кацярына Пукст (скрыпка), Анастасія Бурак (альт) і Аляксандр Коўган (кантрабас). Разыначкай вечара стане спявачка і мастацтвазнаўца Вольга Гоманава (Ізраіль).

Кошт квітка: 7-8 руб.

3) 29 лістапада — Хай даруюць нам класікі…

ГЦК, пачатак у  18:30

Сімфанічны аркестр і калектыў «Джазэалогія» (Мінск) падрыхтавалі для Вас сапраўдны музычны падарунак! Папулярная класічная музыка заходнееўрапейскіх кампазітараў, такіх як В.А. Моцарт, Э. Грыг, Л. ван Бетховен, Ф. Шапэн і іншых будзе гучаць у джазавых аранжыроўках. Такога Вы яшчэ не чулі!

Кошт квітка: 7-8 руб.

4) 1 снежня — Лібертанга

ГЦК, у 18:30

Канцэрт на лацінаамерыканскай ноце! Сапраўднае падарожжа ад класічнай амерыканскай музыкі Л. Бернстайна і С. Барбера праз блюзавыя творы Дж. Гершвіна да запальных рытмаў Лацінскай Амерыкі… Што можа быць лепш?! За дырыжорскім пультам будзе бліскучы Херарда Эстрада (Венесуэла).

Кошт квітка: 8-9-10 руб.

Квіткі можна набыць у касах ГЦК, Філармоніі ды на сайце kvitki.by

Даведкі па тэлефонах: 71-41-66, 71-91-16