Вытокі і карані: выстава здымкаў гомельскай “Талакі” з традыцыйнымі спевамі Гомельшчыны адкрыецца ў абласным цэнтры

0
454
Фота вытокі гомельская Талака

18 студзеня а 18-й гадзіне бібліятэка-філіял №2 запрашае на вечар спеваў «Вытокі і карані: шматгалоссе Гомельшчыны», прысвечаны 180-годдзю з дня нараджэння Зінаіды Федараўны Радчанка.

Зінаіда Фёдараўна Радчанка (1839; в. Старыя Дзятлавічы Гомельскага раёна Гомельскай вобласці – 18.03.1916) – фальклярыст і этнограф, апублікавала больш за 700 беларускіх народных песень, у тым ліку 180 з напевамі. На працягу ўсяго жыцця Зінаіда Федараўна збірала матэрыялы духоўнай культуры беларускага народа, запісвала фальклор. Самы багаты па колькасці твораў (676 песень) зборнік «Гомельскія народныя песні (беларускія і маларускія), запісаныя ў Дзятлавіцкай воласці Гомельскага павета Магілёўскай губерні … з дадаткам 83 мясцовых прыказак» (1888 г.), у прадмове да якога апісаны абрады і традыцыі сялян, іх матэрыяльная культура.

Майстар-клас па спевах будзе праводзіць дырэктар Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р.Шклярава, старшыня Гомельскай моладзевай арганізацыі «Талака» Пятро Цалка і актыўны ўдзельнік традыцыйных святаў Кацярына Халадзіліна-Шырокава.

У рамках мерапрыемства адбудзецца адкрыццё фотавыставы Святланы Лазарэнка «Вяртанне да вытокаў». На выставе будуць прадстаўлены фотаздымкі з Калядаў у вёсцы Стаўбун Веткаўскага раёна, абраду, які кожны год ладзіць Гомельская моладзевая арганізацыя «Талака».

Шчодрыкі з гомельскай "Талакой" у 2019 г.

Чакаем на вечары ўсіх, хто цікавіцца фальклорам ды народнай спадчынай. Уваход вольны

Адрас бібліятэкі-філіяла №2: праспект Кастрычніка, 29 (п. Маторарамонтны завод)
Тэлефоны: 51-26-00, 51-26-01