Выстава памяці Станіслава Шабунеўскага ў Гомелі

0
1361

Складана ўявіць Гомель без архітэктурных помнікаў канца ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя — будынкаў, што і сёння ствараюць мастацкі вобраз горада. Бадай што вызначальныя сярод іх — былыя банкі, шпіталі, офісы ды жылыя дамы, спраектаваныя ў розных стылях архітэктарам Станіславам Шабунеўскім. У 2018 г. спаўняецца 150 год з яго нараджэння і з гэтай нагоды ў палацы Румянцавых і Паскевічаў адкрылася адмысловая выстава.