Выстава нефармальнай адукацыі ў Гомелі

0
963
тыдзень адукацыі

25 верасня ў былым палацы моладзі “Юнацтва” упершыню ў Гомелі пройдзе выстава нефармальнага навучання “Адукацыя – гэта цікава!”

Мерапрыемства праводзіцца сумесна з Прадстаўніцтвам зарэгістраванага таварыства “Deutscher Volkshochschul-Verband eV”(Федэратыўная Рэспубліка Германія) у Рэспубліцы Беларусь і ГМКГА “Талака” ў межах Тыдня нефармальнай адукацыі – 2011 “Нефармальная адукацыя і рэгіянальнае развіццё”.

Наведвальнікі выставы будуць мець мажлівасць даведацца пра валанцёрства, працу ў гуртках, моладзевыя і міжнародныя абмены, а таксама прыняць удзел у майстар-класах і трэнінгах.

Калі: 25 верасня, а 14.30

Дзе: былы палац моладзі “Юнацтва”(г. Гомель, вул. Пралетарская д. 2)

 

Праграма правядзення выставы “Адукацыя – гэта цікава!”:

14.30–15.00 – Адкрыццё выставы. Месца правядзення: хол.

15.00–16.00 – Правядзенне мультымедыйных прэзентацый удзельнікаў выставы. Месца правядзення: хол.

15.00–15.30 – Трэнінг: “Загавары са мной, каб я цябе ўбачыў”.

Для каго: студэнты пачатковых курсаў.

Арганізатар: навучальная суполка “Я цяпер студэнт” ГДУ ім. Ф. Скарыны

Вядоўца: Кацярына Торыкава

Аўдыторыя: памяшканне клуба ЮНЭСКА “Сяброўства”

15.30-16.00 – Дыскусія: “Магчымасці для ўдзелу беларусаў у міжнародных адукацыйных праектах”

Для каго: ўсе ахвотныя

Арганізатар: Клубная асветніцкая установа “КінаБункер”

Вядоўца: Ян Маркаў

16.00–16.30 – Майстар-клас “Традыцыйныя беларускія танцы” (жывы гук)

Для каго: ўсе ахвотныя танчыць

Арганізатар: ГМКГА “Талака”

Вядоўца: Ірына Глушэц

Дудар: Ігнат Жардзецкі

На пытанні адказвае арганізатар выставы ў Гомелі Ян Маркаў:

Марыся:

Як нарадзілася гэтая ідэя?

Ян:

Я даўно марыў займацца адукацыяй і выстава гэта добрая нагода каб знайсьці аднадумцаў. Ідэя самой выставы нарадзілася, калі я ўдзельнічаў у Менску ў летніку нефармальнай адукацыі “Школа адукатара”, дзе і пазнаёміўся з менскімі арганізатарамі. Адразу ж захацелася, каб у Гомелі было нешта падобнае, тым болей што тут ёсьць багата некамерцыйных арганізацый пра якія большасьць нічога ня ведае…

Марыся:

Ці патрэбна гэта моладзі і каму ўвогуле будзе карысна гэтая выстава?

Ян: 

Цяжка казаць пра ўсю моладзь –  мне было б цікава. А карысна яно будзе найперш удзельнікам выставы, у якіх будзе магчымасьць распавесці пра сваю дзейнасьць, знайсці новых удзельнікаў ці партнераў, ну і самім наведвальнікам, якія даведаюцца што ёсьць цікавага ў Гомелі.

Наведаць выставу запрашаюцца ўсе ахвотныя, уваход БЯСПЛАТНЫ!

Мерапрыемства Вконтакте: http://vk.com/event30232047