Даўным даўно (у III ст. да нашага часу – I ст. нашага часу) на працягу некалькіх стагоддзяў поўдзень Беларусі займала цудоўная зарубінецкая культура. У I ст. нашага часу яна, здавалася, амаль бясследна знікла. Але, на нашу радасць, яе матэрыяльныя сляды засталіся.
З 2014 года археолагі Эрмітажа (музей у Санкт-Пецярбургу) у супрацоўніцтве з Веткаўскім музеем вядуць раскопкі на тэрыторыі могільніка зарубінецкай культуры ў вёсцы Гарошкаў (Рэчыцкі раён).
Гэтыя археалагічныя працы адкрылі вялікую колькасць унікальных артэфактаў зарубінецкай культуры. Многія з іх эксклюзіўныя нават па мерках сусветнай археалагічнай навукі!
І вось надышоў час гэтыя дзіўныя артэфакты экспанаваць. Унікальныя фібулы, наканечнікі копій і нажы, рытуальны посуд і каралі з бронзавых звёнаў, якія не маюць аналагаў у свеце – усё гэта чакае вас на новай выставе ў філіяле Веткаўскага музея ў Гомелі.
Запрашаем усіх на адкрыццё выставы!
Калі: 5 жніўня (пятніца) ў 16:00
Дзе: філіял Веткаўскага музея ў Гомлі (плошча Леніна, 4а; тэрыторыя Гомельскага палацава-паркавага ансамбля, за саборам Пятра і Паўла)
Куратар выставы: Юры Катляроў, старэйшы навуковы супрацоўнік Веткаўскага музея
Уваход вольны!
Тэлефон:
+375 232 50-96-98