Выстава “Галаўняк” у Гомлі

0
256

Нефармальнае мастацтва – у нефармальным месцы. Малады гомельскі мастак Андрэй Пічушкін вырашыў паказаць сваю выставу «Галаўняк» не ў мастацкіх галерэях, а наўпрост у адной з самых папулярных кавярняў гораду – «Coffee & Toast. На выставе – некалькі дзясяткаў партрэтаў, напісаных алеем у розных стылях, часам дапоўненых цытатамі і выявамі з часопісаў ды коміксаў.