Вёска Грыдні (Нараўлянскі р-н)

0
629

Васіль і Ганна

Ой ты Васіль а я Ганна
Кахай менэ бо я гарна
Ой Васілю мой Васілю
Слухай менэ ў нядзелю
Я рабіць дзяла не ўмею
Ой Васілю мой Васілю
Плечы грэю ногі пару
Ой Васілю мой Васілю
Плечы грэю ногі пару
Не злуй менэ бо я ўдару
Ой Васілю мой Васілю
Ой калі б жэ я даждала
Каб я цебя пахавала
Ляжыць Васіль ў бальніцы
Мы з Валодзею ў светліцы
Помер Васіль мой харошы
Засталася торба грошаў
Па базары я хадзіла
Торбу грошаў разнасіла
Ўстань Васіль мой харошы
Няма торбы няма грошаў

В.Турок (Петрыкаўскі р-н)

Запрагу я волы половуе (2р)
Дай зараю поле шырокае
Да посею хмелю высокого
Да позову госця далёкага
Па багату сестру коньмі пайшлю
Па бедну сестру пешкі пайду
Багатая сестра коньмі едзе
А бедная сестра пешкі йдзе
Багатая сестра ўжо ў парозе
А бедная шчэй ў дарозе
Багатая сестра за сталамі
А бедная за дзверамі
Багатая сестра мед віно п’е
А бедная слёзачкі лье
Ці ж я табе братка не радзіна
Што я ў цебе стоўму за дзвярыма
Калі б ў цебе сестра чорныя жупаны
То сядзела б сестра разам з намі
А то ў цебе сестра шэрая свяціна
То пастойжа ты за дзвярыма
Я ж не еду братко для обеду
А еду братко для одведу

В. Залессе(Чачэрскі р-н) 1995г.

Ой не свеце месячэньку дый на той пералаз
Дзе стаялі мы з табою можа ў апошні раз
Ой аралі хлопцы ніву паламалі яро
Заплаці ты мне дзяўчына што я хадзіў дармо
А я табе мой міленькі плаціла плаціла
Цалаваў маё лічэнька я не пярэчыла
То пры сонцы то пры зорцы то пры месячыку
Цалаваў маё лічэнько вражэ казачэку
Добрай ночы добрай ночыІдзі дадому спаць
Заўтра рана на світанні прыходзь ў сад гуляць

А ўжо вясна а ўжо красна
З пуд стрэх вада капне
А ўжо ж табе хлопчыначка
Ваандрованька пахне
Вандруй вандруй хлапчыначка
Да ў чыстае поле
А за ім жа дзяўчыначка
Дай сцежачку поле (4р.)
Вернісе соколе