Вёска Гарывада і змаганне за беларускую нафту

0
345

Беларускую нафту адкрылі ў 1960-я гады пад Рэчыцай ля вёскі з красамоўнай назвай Гарывада. Радовішчы актыўна распрацоўваюцца да сённяшняга дня.

Але гісторыя беларускага нафтапромыслу магла пачацца на некалькі дзесяцігоддзяў раней, калі ў 1930-я гады вядомы літаратар і адраджэнец Міхал Грамыка пачаў геалагічныя пошукі якраз у тым месцы. Перашкодзілі арышт і сталінскія лагеры.

Пошукі аднавілі пасля вайны. І 20 жніўня 1964 года з нетраў вырваўся чорны нафтавы фантан. Паступала каля 600 тон сыравіны за суткі. Палеская нафта аказалася высокай якасці – нашмат лепшай за сібірскую. Таму ў Савецкім Саюзе палескую нафту выпампоўвалі напоўніцу. Давялі яе здабычу да 8 млн тонаў у год.

Колькі нафты здабываюць сёння? І ці магла б яна задаволіць патрэбы Беларусі? Глядзіце ў новай серыі «Загадак беларускай гісторыі».