Мірнае жыццё вёскі было спынена вераломным нападам на нашу Радзіму фашысцкай Германіі. У небе часта праляталі нямецкія, рэдка — нашы самалёты. Ужо чутно быў бой на станцыі Капцэвічы. Падлеткаў дарослыя адаслалі ў лес за Прыпяць: у ваколіцах вёскі нашы войскі занялі абарону, і старыя хацелі зберагчы дзяцей. Бой за вёску быу нядоўгім. Загінуў адзін чырвонаармеец. Яго пахавалі над ракой, а потым перазахавалі ў парку.
24 ліпеня 1941 года фашысцкія войскі ўвайшлі ў вёску. Хутка запалалі вогнішчы, на якіх гітлераўцы кіпяцілі ваду, каб апарыць свіней.
Памятаецца, як галубічанін Пашук Васіль Сямёнавіч з прыходам немцаў сказаў: “Вось гэта прыйшлі гаспадары! Яны парадак навядуць!”. Але ж, калі “гаспадары” застрэлілі і з’елі яго кабана, ён прыйшоў да другой думкі.
Здзіўляла ўпэўненасць у сваёй перавазе над намі “прадстаўнікоў” заходняй цывілізацыі. Нават ніякай аховы на ноч не выстаўлялі. Былі ўпэўнены ў сваёй бяспецы, у сваёй магутнасці. Відаць, трыумфальная вайна ў Заходняй Еўропе іх у гэтым пераканала. Людзі памятаюць, як немцы малявалі на зямлі круг палкай і затыкалі яе у сярэдзіну, маўляў, “Москау капут!”. Фашысты аднолькава нахабна ставіліся да старых, жанчын, дзяцей. Рыскалі па хлявах і кладоўках, вышукваючы малако, масла, сала, мяса і іншую спажыву, займалі хаты, выганялі сяльчан, спустошвалі агароды.
Першая хваля немцаў праз некалькі дзён пайшла далей на ўсход. Але сяльчане яшчэ не ведалі, што гэта былі, як кажуць, толькі “кветачкі”. Потым настала дзіўнае для вайны зацішша, месяц, а то i болей, нейкае безуладдзе. Праўда, вёску на палутарцы наведаў сакратар РК КП(б)Б Варгаўцік Хаім Ізраілевіч, але хутка паехаў.
Адразу пасля прыходу немцаў у вёску павылазілі са сваіх схованак нядаўна мабілізаваныя у армію Жукавец Сцяпан Іванавіч, яго брат Васіль, Пашук Захар Андрэевіч, Буракевіч Афанасій Пятровіч, Пашук Мікалай Федаравіч, Літвін Макар Аляксандравіч, Міхалевіч Сцяпан Васільевіч. Хадзілі чуткі, што савецкія часці пры адступленні расстрэльваюць дэзертыраў, таму яны падаліся ў Капцэвічы і там добраахвотна здаліся ў палон немцам, якія адправілі іх у лагер, адкуль яны і не вярнуліся.
Падлеткі знаходзілі на палях баёў пакінутую зброю. Так, Пашук Мітрафан Мікалаевіч знайшоў вінтоўку, а Пашук Павел Уладзіміравіч — мінамёт з дзвюма мінамі. Пазней ен перадаў іх партызанам 135 атрада Бабкова Міхаіла Федаравіча.
З часам фашысты пачалі наводзіць “новы парадак”. Перш-наперш прызначылі старасту і пісара. Старастай стаў Літвін Дзмітрый Іванавіч, а пісарам паслядоўна Петравец Вольга Іосіфаўна, Пінчук Петр Васільевіч, Літвін Рыгор Ільіч. З’явілася паліцыя, у якую пайшлі служыць вяскоўцы Петравец Іван Віктаравіч, Петравец Цімафей Іванавіч і Яўлаш Фёдар.
Новая ўлада правяла ўлік сялянскіх падворкаў, абклала іх натуральным падаткам, рэквізавала жывёлу. Была ўведзена працоўная павіннасць: рамонт дарог і мастоў, нарыхтоўка дроў і лесаматэрыялаў. Нарыхтоўка вялася за вёскай Таргашын. Падлеткі вязалі пльпы ў затоне “Дубнік”, удзельнічалі ў разборцы вузкакалейкі “Дубнік — Капцэвічы”, адкуль рэйкі і шпалы патрабаваліся немцам для будоўлі вузкакалейкі “Капцэвічы — Петрыкаў”.
Немцы адкрылі пачатковую школу, дзе ў першую чаргу павесілі партрэт фюрэра. Настаўніцай працавала Сухамера Аляксандра. Школа дзейнічала няпоўных два сезоны.
Валоў, коней і ўсю калгасную вупраж разабралі сяляне. Ураджай на палях падзялілі па гаспадарках, у тым ліку і па старых дакалгасных надзелах.
Часта у школе праводзіліся сходы. Прыязджала новае начальства з Петрыкава: бургамістр Белакур Мікалай, а з Макарыч — валасны стараста Трухановіч.
К восені 1941 года вярнуліся ў вёску з палону і з акружэння Міхалевіч Рыгор Аляксандравіч, Пашук Рыгор Мікалаевіч, Пашук Петр Фёдаравіч, Пашук Васіль Фёдаравіч, Жукавец Андрэй Андрэевіч, Буракевіч Рыгор Пятровіч, Жукавец Антон Іванавіч, Пашук Мікалай Іванавіч, Пашук Уладзімір Іванавіч, Міхалевіч Фёдар Васільевіч, Пашук Сцяпан Фёдаравіч, Ганчар Мікалай Лявонцьевіч, Пашук Аляксандр Міхайлавіч, Пашук Аляксандр Паўлавіч, Пашук Дзмітрый Аляксеевіч, Пашук Васіль Паўлавіч. Таксама прыбіліся і не галубічане: Соц Аляксандр Трафімавіч і Мяшкоў Міхаіл. Некаторыя з іх пойдуць у партызаны, астатнія у 1941 годзе ўвальюцца ў Чырвоную Армію і ўнясуць свой уклад у Перамогу.
Вярнуліся камуністы Пінчук Мікалай Іванавіч — інспектар АСААВІАХІМа і старшыня калгаса — Пашук Павел Яфімавіч. Іх пакінулі для арганізацыі партызанскага руху і падпольнай работы. Неўзабаве Пашук П.Я. памёр. Пінчука М.І. немцы загадалі прывезці ў Петрыкаўскую жандармерьпо. За ім прыехала падвода з паліцаямі, якія выклікалі да старасты папіцая Петраўца Івана Віктаравіча і загадалі яму даставіць Пінчука М.І. Петравец прыйшоў дамоў да Пінчука і спытаў у сястры, дзе брат. Тая адказала, што ен паехаў у лес па дровы за раку. Паліцай пайшоў па зімніку насустрач яму, а калі сустрэў — арыштаваў і даставіў у жандармерыю. Праз некаторы час Пінчука М.І. фашысты расстралялі.
Ведаючы сваю віну, здраднік-паліцай добраахвотна паехаў на работы ў Германію, а пасля вайны дамоў не вярнуўся, а пасяліўся ў Падмаскоўі.
У 1942 годзе ўсе часцей, праўда, шэптам, пачалі гаварыць аб партызанах. На нашай тэрыторыі дзейнічаў 135 атрад 130 Петрыкаўскай брыгады, якім камандаваў Бабкоў М.Ф.[1, с. 644]. Камандзірам узвода, а потым і начальнікам штаба гэтага атрада быў капітан Кабановіч Антон Паўлавіч, ураджэнец вескі Вышалаў.[1, с. 645]. Многія галубічане яго добра ведалі. Быў і ён асабіста знаёмы з кандидатам у члены ВКП(б) Пашуком Сцяпанам Федаравічам, былым начальнікам вузла сувязі ў в.Славінск, а потым начальнікам МТУ Жыткавіцкага вузла сувязі, які познім летам 1941 года вырваўся з акружэння пад Харкавам.
Кабановіч А.П. звязаўся з Пашуком і даваў яму заданні па збору інфармацыі аб дыслакацыі немцаў у Петрыкаве, размяшчэнні агнявых кропак і г. д. Вакол Пашука С.Ф. склалася падпольная арганізацыя, у якую ўваходзілі: Пашук Мітрафан Фёдаравіч, Алейнікаў, Петравец Петр Афанасьевіч, Пашук Максім Якаўлевіч, Пашук Мікалай Лаўрэнцьевіч.
Адначасова ў вёсцы ўтвараецца другая падпольная група, звязаная з тым жа Кабановічам А.П. У яе ўваходзілі: Пашук Пётр Фролавіч, Пашук Павел Уладзіміравіч, Пашук Мікалай Лаурэнцьевіч.
Гэтыя юнакі прасіліся у атрад, але А.П. Кабановіч ім адказаў: “Пакуль вы тут больш патрэбныя!”.
Група атрымала задание: прыхаваную жыхарамі зброю перадаць партызанам, падтрымліваць сувязь з падполлем Петрыкава. Галубіцкія падпольшчыкі некалькі разоў у ролі сувязных перадавалі партызанскія лісты петрыкаўскім таварышам. Па заданию Пашука С.Ф. падпольшчыца Шпакоўская Аляксандра Антропаўна перадала петрыкаўскаму падпольшчыку Новікаву Барысу дзве міны, якімі ўзарвалі гараж камендатуры.
Пашук Мікалай Лаурэнцьевіч узарваў збожжасховішча, якое размяшчалася ў былой царкве, але ўрон быў нанесены невялікі.
У час дыверсіі на чыгунцы сувязная партызан трапіла ў палон. Яе даставілі ў Петрыкаўскую камендатуру. Жанчына не вытрымала катаванняў і вьщала Пашука С.Ф. Яго арыштавалі, а потым выпусцілі, узяўшы ў заложнікі яго бацьку Фёдара Іванавіча і брата Мітрафана Фёдаравіча, якіх пазней расстралялі. А Пашук С.Ф. хаваўся і ад немцаў, і ад партызанаў. Пасля вызвалення яго асудзілі на 10 гадоў. Дарэчы, ніхто з яго групы так у партызаны i не йайшоў, а Петравец Петр Афанасьевіч i Пашук Максім Якаўлевіч бьші вывезены на работы ў Германію.
Неўзабаве пасля арышту Пашука С.Ф. паліцыя пачала арьшты членаў другой групы. Спачатку быў арыштаваны Пашук Пётр Фролавіч. Праз некалькі дзен прыехалі па Пашука Мітрафана Мікалаевіча. Той жа ўбачыў паліцаяў i праз акна выскачыў на двор, схаваўся. Так i не знайшоўшы ўцекача, паліцаі сказалі бацьку, каб сын назаўтра прыйшоў у камендатуру.
Вечарам 6 мая 1943 года сем’і Пашука Мітрафана Мікалаевіча i Пашука Паўла Уладзіміравіча збеглі за раку ў Лельчыцкі раён. Пашук М.М. быу залічаны ў злучэнне Фёдарава А.Ф., Пашук П.У. у 1-е Малдаўскае злучэнне палкоўніка Андрэева. Пашука Пятра Фролавіча фашысты расстралялі.
За час акупацыі ў вёсцы змянілася некалькі старастаў: Літвін Дзмітрый Іванавіч, Пашук Якаў Андрэевіч, Пашук Захар Андрэевіч, Пашук Сямён Лукіч, Пашук Яфім Фёдаравіч, Літвін Рыгор Аляксандравіч.
Асабліва выслужваліся перад акупантамі Літвін Р.А., Пашук С.Л. Апошні, ведаючы, што Пашук Яфім Федаравіч партызанскі сувязны, а сын яго Іван у партызанскім атрадзе Мельнікава, данес аб гэтым у жандармерыю. Пашука Я.Ф. арыштавалі, а потым разам з жонкай расстралялі.
Акупанты гвалтоуна вывозілі у рабства людзей. Вясной 1944 года пачалася аблава.
З дапамогай пісара Літвіна Р.I. паліцаі вышуквалі юнакоў i дзяучат і зганялі у хату Арэшка А.Н., якая была прыстасавана пад лазню, прафілактыравалі, затым грузілі у машьшу і адпраулялі на чыгуначную станцыю Муляраука.
У Германію бьші вьшезены: Аўсянікаў Мікалай Мікіціч, Ганчар Ніна Лявонцьеўна, Жукавец Аляксандр Маісеевіч, Жукавец Васіль Андрэевіч, Жукавец Іван Андрэевіч, Жукавец Максім Андрэевіч, Кароль Дзмітрый Васільевіч, Кароль Аляксандра Васільеўна, Літвін Кацярына Андрэеўна, Міхалевіч Ганна Фядосаўна, Пашук Іван Рыгоравіч, Пашук Надзея Іванаўна, Пашук Марыя Адамаўна, Пашук Алена Сцяпанаўна, Пашук Надзея Пятроўна, Пашук Надзея Іванаўна, Пашук Ананій Васільевіч, Пашук Уладзімір Якаўлевіч. Пашук Аляксандр Феафанавіч, Пашук Рыгор Вячаслававіч, Пашук Кацярына Паўлаўна, Пашук Надзея Паўлаўна, Пашук Максім Якаўлевіч, Пашук Іван Андрэевіч, Петравец Іван Захаравіч, Петравец Ева Федараўна, Петравец Іван Віктаравіч, Петравец Петр Афанасьевіч, Піскун Петр Якаўлевіч, Пінчук Віталь Сцяпанавіч, Пінчук Аляксандра Іванаўна, Пінчук Уладзімір Лаўрэнцьевіч, Сільвіч Ульяна, Сільвіч Кацярына Іосіфаўна, Сільвіч Надзея Іванаўна, Царук Міхаіл Пятровіч, Яўлаш Анастасія Мяфодзьеўна, Яўлаш Поля Міхайлаўна
У кастрычніку 1943 года немцы і ўласаўцы, якія адступалі, занялі вёску і арганізавалі абарону на левым беразе р. Прыпяць. У вёсцы фашысты прабылі да самага наступления нашых у чэрвені 1944 года Жыхароў з большасці хат выгналі, таму ў асобных дамах жылі па дзве-тры сям’і. Многія галубічане збеглі ў лес за раку і ў бок Капцэвіч, жылі ў куранях.
За гэты час фашысты перарэзалі ўсіх кароў, свіней і курэй. Працаздольных мужчын выганялі на работу па ўладкаванню гацяў на дрыгве за в.Таргашын, пераносцы скрыняў са снарадамі з в. Таргашын у в. Асмальнік (8 км.!).
Аднойчы ў час перавозкі галубічанаў (а вазілі праз в. Лобча ў в. Таргашын цераз раку па пантоннаму маету) Жукавец Герус Канстанцінавіч выскачыў з машыны і пабег у выратавальныя кусты. Але фашысцкая аўтаматная чарга скасіла юнака. Фашысты таксама застрэлілі за в.Снядзін Царука Антона Пятровіча, які, стаміўшыся, прылёг трохі адпачыць на саломе.
У час чарговай аблавы ў лесе фашысты напаткалі на курані галубічанаў і арыштавалі Міхалевіча Яўгена Фёдаравіча, Мацкевіч Агапу і Пашука Фёдара Мікалаевіча, якія не паспелі збегчы. Іх абвінавацілі ў сувязі з партызанамі, адвезлі ў жандармерыю і расстралялі. Такі ж лес напаткаў Пашука Лаўрэнція Мікалаевіча і яго сына Пятра.
Вайна раскідала галубічанаў па розных франтах, у кожнага з іх быў свой баявы шлях і лёс.
Камандзір артузвода малодшы лейтэнант Пашук Рыгор Міхайлавіч абараняў Мурманск, вызваляў Карэю, тройчы паранены.
Марак-афіцэр Пашук Рыгор Іванавіч ваяваў на Паўночным моры. Пасля вайны скончыў ваенна-палітычную акадэмію.
Пашук Мікалай Міхайлавіч, камандзір сапернага ўзвода (былы завуч СШ № 1 г. Петрыкава) з баямі адступаў ад Львова да Сталінграда, загінуў у Харкаўскім катле ў 1943 годзе.
Сувязіст Пашук Павел Міхайлавіч удзельнічаў у баях пад Белгарадам. Пры фарсіраванні Дняпра, забяспечваючы сувязь, быў цяжка паранены ў абедзве нагі і шыю.
Сяржант Шпакоўскі Вячаслаў Антропавіч удзельнічаў у баях за Ростак, фарсіравау Одэр.
Малодшы сяржант Міхалевіч Рыгор Аляксандравіч у баях на рацэ Бярэзіна трапіў у палон у 1941 годзе. З палону збег. Пасля вызвалення вёскі зноў ваяваў, вызваляў Варшаву і Прагу.
Бойка Васіль Ануфрыевіч пайшоў на вайну ў першыя ж дні. Стаў разведчыкам. У Літве быў паранены ў нагу. Пасля выздараўлення ўдзельнічаў у абароне Ленінграда. Потым ваяваў на Курскай дузе, вызваляў Гомель, Бабруйск. Удзельнічаў у баях пры фарсіраванні ракі Одэр, тройчы паранены.
Танкіст Пінчук Юрый Антропавіч удзельнічаў у баях пад Сталінградам, цяжка паранены.
Камандзір палка Пашук Павел Андрэевіч прайшоў усю вайну, пяць разоў паранены.
Пашук Міхаіл Феафанавіч, капітан, камандзір батарэі. За канфлікт з чэшскім афіцэрам пасля вайны быу асуджаны на 10 гадоў.
Пашук Сцяпан Пятровіч спачатку партызаніў у злучэнні Мельнікава, а з красавіка 1944 года — радавы 823 стралковага палка 302 стралковай дывізіі. Загінуў 19.07.1944 года. Пахаваны у Збараўскім раене Цярэспальскай вобласці.
Інспектар Лельчыцкага раённага аддзела народнай адукацыі камуніст Пашук Іван Яфімавіч служыў у партызанскім атрадзе “Чырвоны” злучэння Я.І. Мельнікава Загінуў 19 жніўня 1943 года.
Юзефовіч Леаніда Уладзіміраўна была ў партызанскім атрадзе імя Сталіна злучэння Мельнікава Я.І.
Царук Ганна Пятроуна — партызан атрада ” Чырвоны” злучэння Я.І. Мельнікава
Пашук Мітрафан Мікалаевіч — баец партызанскага атрада імя Варашылава злучэння Я.І.Мельнікава
Камуніст Пашук Сямен Андрэевіч — намеснік палітрука атрада імя Варашылава злучэння Федарава.
Пашук Вольга Іосіфаўна — баец партызанскага атрада імя Лазо 1 Малдаўскага злучэння.
Пашук Міхаіл Фролавіч — камандзір аддзялення партызанскага атрада імя Лазо , потым баец 2 Украінскага фронта. Загінуў у Малдавіі.
Бушманава Надзея Сцяпанаўна — санітарка асобнага разведэскадрона 1 Малдаускага злучэння.
Пашук Надзея Іванаўна — медсястра атрада Бабіча 1 Малдаўскага злучэння.
Пашук Анастасія Аляксандраўна — медсястра асобнага разведэскадрона імя Катоўскага 1 Малдаўскага злучэння.
Булава Аляксей Сцяпанавіч — камандзір гаспадарчага ўзвода атрада Бабкова М.Ф. 130 брыгады, а затым 1 Малдаўскага злучэння.
Пашук Павел Уладзіміравіч — разведчык асобнага разведэскадрона 1 Малдаўскага злучэння, потым баец 2 Украінскага фронта.
Пашук Клаудзія Мікалаеўна — партызанка, загінула 23.07.1943 года.
1 ліпеня 1944 года веска Галубіца бьша вызвалена часцямі 55 стралковай дывізіі 1 Беларускага фронта і Дняпроўскай ваеннай флатыліі.
Адступаючы, фашысты ўзарвалі школу, дом памешчыка Кеневіча ў парку. У вёсцы засталося толькі 9 кароў i 1 конь. Але самая вялікая страта, прынесеная ванной, — людзі.
Воіны Чырвонай Арміі — землякі, якія загінулі і прапалі без вестак: Арэшка Аляксандр Мікалаевіч, Дамашкевіч Ілья Сяменавіч, Арэшка Дзмітрый Аляксандравіч, Жукавец Іван Андрэевіч, Арэшка Іван Аляксандравіч, Жукавец Іван Андрэевіч, Арэшка Рыгор Аляксандравіч, Жукавец Канстанцін Канстанцінавіч, Бандарэнка Уладзімір Германавіч, Жукавец Майсей Лявонцьевіч, Бойка Іван Ануфрыевіч, Жукавец Пракоп Логвінавіч, Бойка Сцяпан Ануфрыевіч, Жукавец Уладзімір Адамавіч, Ганчар Аляксандр Лявонцьевіч, Іваніцкі Федар Антонавіч, Кароль Андрэй Дзмітрыевіч, Пашук Федар Яфімавіч, Кароль Петр Дзмітрыевіч, Петравец Іван Федаравіч, Курловіч Уладзімір Пятровіч, Петравец Мікалай Апанасавіч, Літвін Андрэй Каленікавіч, Петравец Мікалай Сямёнавіч, Літвін Петр Андрэевіч, Петравец Павел Федаравіч, Марозька Андрэй Сцяпанавіч, Петравец Уладзімір Конанавіч, Марозька Казімір Мікалаевіч, Петравец Рыгор Фёдаравіч, Марозька Самуіл Іванавіч, Пінчук Апанас Іванавіч, Мацкевіч Сямен Цімафеевіч, Пінчук Васіль Іванавіч, Міхалевіч Міхаіл Аляксандравіч, Пінчук Васіль Максімавіч, Міхалевіч Павел Андрэевіч, Пінчук Віктар Максімавіч, Палынь Сцяпан Міхайлавіч, Пінчук Дзмітрый Іванавіч, Пашук Аляксандр Паўлавіч, Пінчук Максім Іванавіч, Пашук Аляксандр Якаўлевіч, Пінчук Уладзімір Антропавіч, Пашук Аляксей Феафанавіч, Рубіс Аляксандр Адамавіч, Пашук Ананій Сямёнавіч, Рубіс Віктар Адамавіч, Пашук Дзмітрый Аляксеевіч, Серада Аляксандр Мікалаевіч, Пашук Дзмітрый Сцяпанавіч, Серада Мікалай Фёдаравіч, Пашук Іван Аляксандравіч, Сільвіч Іван Іванавіч, Пашук Іван Міхайлавіч, Сільвіч Іосіф Іванавіч, Пашук Канстанцін Андрэевіч, Талан Іван Аляксандравіч, Пашук Мікапай Міхайлавіч, Царук Петр Адамавіч, Пашук Міхаіл Флоравіч, Царук Сцяпан Якаўлевіч, Пашук Нікіфар Мікалаевіч, Царук Уладзімір Адамавіч, Пашук Петр Аляксандравіч, Шпакоўскі Рыгор Антропавіч, Пашук Пётр Якаўлевіч, Юзефовіч Аляксандр Казіміравіч, Пашук Раман Яфімавіч, Юзефовіч Уладзімір Казіміравіч, Пашук Сава Аляксандравіч, Яўлаш Даніла Пятровіч, Пашук Сцяпан Пятровіч, Яўлаш Мяфодзій Васільевіч, Пашук Фёдар Міхайлавіч, Яўлаш Петр Пятровіч, Пашук Фёдар Паўлавіч [2, с. 439-441].
Загінулі у партызанах: Пашук Іван Яфімавіч, Соц Аляксандр Трафімавіч.
Ахвяры фашысцкага тэрору: Жукавец Герус Канстанцінавіч, Мацкевіч Агапа Цімафееўна, Міхалевіч Яўген Фёдаравіч, Пашук Аксіння Пятроўна, Пашук Клаўдзія Мікалаеўна. Пашук Лаўрэн Рыгоравіч, Пашук Мітрафан Фёдаравіч, Пашук Пётр Лаўрэнавіч, Пашук Пётр Фролавіч, Пашук Фёдар Іванавіч, Пашук Фёдар Рыгоравіч, Пашук Яфім Фёдаравіч, Царук Антон Пятровіч[2, с. 297].
Воінам — землякам, якія загінулі у гады Вялікай Айчыннай вайны , у весцы устаноулены помнік, а ў парку за вёскай — абеліск на магіле байцоў, што загінулі пры вызваленні Галубіцы.
Пры вызваленні вёскі загінулі: Будовіч М.С. — партызан, Бяспалаў І.П. — радавы, Глазкоў Н.М. — радавы, Грыгораў С.Г. — старшы лейтэнант, Дзярабкін В.А. — радавы, Жукоўскі Г.І. — радавы, Манцураў Б.Б. — радавы, Петрушэвіч М.А. — радавы, Пляшчанаў — радавы, Пучкоў – радавы, Ролік І.Р. — радавы, Цюленеў Н.М. — радавы, Чалы М.П. — малодщы лейтэнант[2, с. 361].
У вёсцы пражываюць шэсць ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны: Барысевіч Мікалай Сяргеевіч, Занкевіч Іосіф Філіпавіч, Марозька Уладзімір Гаўрылавіч, Маркечка Уладзімір Ільіч, Пінчук Пётр Адамавіч, Шпакоўскі Вячаслаў Антропавіч.
Імёны…Лёсы…Яны — напамін аб той страшнай вайне, якая апаліла і нашу вёску.
- Партизанские формирования Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (июнь 1941 — июль 1944 ): Краткие сведения об орг. структуре партиз .соединений, бригад (полков), отрядов (батальонов) и их личном составе / [Манаенков А.Л., Горелик Е.П., Маркова А.Ф. и др.].-Мн.: Беларусь, 1983, — 765 с.
- Памяць. Петрыкаўскі раен. Мінск “Ураджай” 1995.
Аўтар: Т.М. Шыхмамедаў
Крыніца: “Гомельшчына ў Вялікай Айчыннай вайне”, навук.практычная канф. (2005, Гомель). Навукова-практычная канферэнцыя “Гомельшчына ў Вялікай Айчыннай вайне”, 7-8 красавіка 2005 г.: [прысвеч. 60-годдзю Вялікай Перамогі: матэрыялы] / рэдкал.: В.А. Міхедзька (адказ. рэд.) і інш.; Гомельскі дзярж. ун-т імя Ф. Скарыны. — Гомель: Выд-ва “Гомельскі дзярж. ун-т імя Ф. Скарыны, 2005. — С. 219-227.