Вясёлая геаметрыя Неглюбкі

0
1362

Вядомая з XVII ст. Неглюбка ў Веткаўскім раёне Гомельшчыны ўжо ў XIX ст. стала знакамітым цэнтрам мастацкага ткацтва. У XXI ст. слава ткачоў з Неглюбкі не паменела. Так у 2016 ст. традыцыя неглюбскага ткацтва была прызнанай нацыянальнай гісторыка-матэрыяльнай каштоўнасцю, а сёлета штогадовае свята неглюбскага ткацтва “Кросенцы” ўзбагаціў летнік з навукай няпростага рамяства.