Ужо традыцыйна, філіял Веткаўскага музея працягвае сезон тэматычных этна-вечарын.
Мінулы раз тут “жанілі” Коміна, а на гэты зладзяць сапраўднае беларускае вяселле.
Падчас вечарыны, мы паспрабуем:
– як мага болей даведацца пра традыцыйнае беларускае вяселле;
– паболей даведацца пра абмысловы вясельны каравай;
– паспяваць ды паслухаць вясельныя песні разам са спеўным гуртком ГМКГА “Талака“;
– сваімі ручкамі зрабіць упрыгожванні для вясельнага каравая: шышачкі, кветачкі, птушачкі, вельцы ды гільцы)
– зладзім вясельнае застолле з “дзяльбой каравая”;
– і, канешне, патанчым… што ж за вяселле без танцаў? ))
Добры гук і рытм вечарыны будуць падтрымліваць:
– музыка-гарманіст, танцор, спявак і проста цудоўны чалавек – Віктар Шыпкоў (Гомель-Маркавічы);
– спеўны гурток ГМКГА “Талака”
Калі: 26 лістапада (субота), 16:00
Дзе: Філіял Веткаўскага музея ў Гомелі (Гомель, плошча Леніна, 4.
Тэрыторыя Гомельскага палацава-паркавага ансамбля, за саборам Пятра і Паўла)
Кошт уваходу: 2 рублі
Для ўдзельнікаў у традыцыйных строях – уваход вольны!
Падзея Ўкантакце