Вяселле на Брагіншчыне: адметныя рысы

0
473
Вяселле на Брагіншчыне адметныя рысы

Вяселле — выключная з’ява ў жьщці кожнага чалавека. Hi адно свята не суправаджаецца такой вялікай колькасцю абрадаў, звычаяў і песень. Нашы продкі з вялікай адказнасцю ставіліся да выканання ўсіх рытуалаў, звязаных з вяселлем. Прыемна адзначыць, што і сёння ў XXI ст., моладзь імкнецца захоўваць абрады і звычаі мінулых пакаленняў, з высокай пашанай адносячыся да іх. Шматлікія фальклорна-этнаграфічныя зборнікі, прысвечаныя народнай духоўнай спадчыне беларусаў, пераконваюць, што, сапраўды, для фальклору кожнай мясцовасці Беларусі характэрны свае адметныя рысы.

Брагінскі раён Гомельскай вобласці — яркі прыклад самабытнай вясельнай абраднасці, струкуру якой складаюць тры часткі: перадвясельная, уласна вясельная і паслявясельная. Прыгадаем, што перадвясельны цыкл ахопліваў такія абрадавыя этапы, як пярэпыты, сватанне запоіны, заручыны. Як засведчыла азнаямленне з этнаграфічнымі апісаннямі па вясельнай абраднасці, іншы раз можна назіраць аб’яднанне двух этапаў у межах якога-небудзь аднаго. Асабліва тэта даволі часта датычыць сватання і заручын.

Звычайна жыхары Брагіншчыны падбіралі час для вяселля ў адпаведнасці са святамі народнага календара. Лічылася, што нельга гуляць вяселле ў перыяд Піліпаўкі або ў перадвелікодны пост: «Вяселле гулялі, як Піліпаўка канчаецца, а Храшчэнне 19 январа. Вот вада ахрэшчыцца і после тато гулялі свадьбу. Гулялі пакуль начынаецца Вялікадні пост, а ў пост ужо не гулялі і ў Піліпаўку не гулялі. Калі Паска атойдзе, ужо можна апяць гуляць да самай Троіцы» (запісана ў в. Крыўча ад Агароднік Зоі Мікалаеўны, 1949 г. н.).

З фактычнага матэрыялу вынікае, што сватанне — адзін з пачатковых этапаў вясельнага абрадавага комплексу. Менавіта з гэтага абраду пачынаецца падрыхтоўка да вяселля. Звычайна ў сваты хадзілі па 3-5 чалавек. У большасці выпадкаў гэта былі хросны бацька, бацька, дзядзька жаніха: «У сваты хадзілі, малады ўжо хроснага бярэ, дзядзьку, калі е, і ідуць ужэ ў сваты» (запісана ў в. Аляксееўка ад Ціханчук Любові Мікалаеўны, 1936 г.н.). Сватанне заўсёды суправаджалася жартамі, смехам людзей. Гэта сапраўднае свята вёскі: «Прышлі сватацца і шуцілі так:

— Паведамілі, што ў вас ё цёлка, прадаецца цёлка9 Мы прыйшлі купляць!

— А вось і наша цёлка.

Выводзяць дзяўчыну, патом ужэ пасядуць за стол, пашуцяць, пасмяюцца, высватае сабе ўжэ тую дзевачку, пагуляюць, пагамоняць і пайшлі» (запісана ў в. Міхнаўка ад Жураў Алены Рыгораўны, 1972 г. н.). 3 боку нявесты рыхтавалі ручнікі, якімі і перавязвалі сватоў: «Рушнікі дарылі сватам. Яны прыдуць, а мама бягом бярэ рушнікі і перавязвае іх. Сама вышывала ўсягда, каб красівыя былі» (запісана ў в. Аляксееўка ад Рудабелец Таццяны Васільеўны, 1957 г. н.).

Заручыны — адна з галоўных частак перадвясельнага цыклу. У в. Аляксееўка Брагінскага раёна заручыны святкавалі ўвечары. Збіраліся хлопцы і дзяўчаты. Сяброўкі маладой вышывалі на маленькіх хустачках кветачкі. Нявеста, калі вышыла маладому кветачку, насыпае ў тую хустачку зярняты і прадае сябрам жаніха. Хустачка з зярнятамі сімвалізуе згоду маладой уступіць у шлюб: «Заручыны спраўлялі ўвечары. Малады браў два-тры чалавекі дружкі, а дзеўкі ад сваей брані па тры дзеўкі ды кветкі ўшывалі тым ужо хлопцам, за тое, што малады бярэ. Маладая кветачку ўшывае на грудзь і на платочак добры, а тады ў еты ўжо платочак зернят насыпае ды заўвязуе. Тады дае еты ўжо платочак маладому, а яго дружок грошы ўжо дае, так як купляе ўжо тыя семечкі для маладога. Семечкі его ужэ як саглассе маладой» (запісана ў в. Аляксееўка ад Ціханчук Любові Мікалаеўны, 1936 г. н.).

Першым этапам уласна вясельнай часткі лічылася гатаванне каравая, з якога і пачыналася ўласна вяселле. Вясельны каравай займаў надзвычай важнае месца ў традыцыйным вясельным абрадзе беларусаў. Шматлікія дзеянні, звязаныя з падрыхтоўкай каравая, выконваліся святочна, урачыста, паколькі лічылася, што тэты атрыбут вяселля — сімвал бласлаўлення маладых, пажадання ім дабрабыту. Гатаваць каравай маглі не ўсе жанчыны, а толькі замужнія, рабілася тэта для тато, каб у шлюбе маладыя ніколі не сварыліся, вялі добрую гаспадарку і паважалі адзін аднаго: «Каравай выпякалі замужнія. Ета штоб маладыя ў браке харашо жылі, не ссорыліся, у каторых сям’я харошая, штоб хазяйства глядзелі» (запісана ў в. Міхнаўка ад Жураў Алены Рыгораўны, 1972 г. н.).

У сістэме вясельнай абраднасці асаблівае месца займаў «збор нявесты». Лічылася дрэннай прыкметай знаходжанне маладой у хаце, дзе былі нейкія здарэнні, бо тэта магло адбіцца на лесе маладых: «Няльзя, штоб нявеста сабіралася ў хаце, дзе былі якія-небудзь сабьщія: пажар які ці яшэ што. Усягда дзеўку адпраўлялі на зборы к каму-небудзь другому, бо ета ж сварыцца будуць, крычаць, да і жызні не будзе ім» (запісана ў в. Аляксееўка ад Рудабелец Таццяны Васільеўны, 1957 г. н).

Асаблівай увагі заслугоўвае вясельны ўбор нявесты. Галоўным атрыбутам быў вянок, які старанна рыхтавалі напярэдадні вяселля: «Вянок — глаўнае, што надзявала нявеста. Яго раней жанчыны рабілі з цвяточкаў, з розачкаў» (запісана ў в. Крыўча ад Агароднік Зоі Мікалаеўны, 1949 г. н.).

Варта адзначыць, што адрозніваецца «збор і прыгатаванне дзяўчын-сірот». Падчас падрыхтоўкі нявесты да шлюбу, дружкі, калі распляталі косы маладой, то прыгаворвалі:

Баба будзе плакаць,
У меня усе браты і дзеткі
У маткі памерлі.
Браточкі-сакалочкі,
Прышчапіце сарочкі.
Брат сястры косы рас
плятаў,
Дзе ж ты браток уплёты падзява
ў

(запісана ў в. Крыўча ад Агароднік Зоі Мікалаеўны, 1949 г. н.).

Калі ўсё было падрыхтавана да правядзення вяселля, пачынаўся ўрачысты момант святкавання самога шлюбу. Вяселле на Брагіншчыне гулялі звычайна некалькі дзён: «Свадзьба тры дні длілася. Первы — у нявесты, втары — у жаніха, на трэці – ужо ў родзічаў розных» (запісана ў в. (аг.) Чамярысы ад Краўчанка Наталлі Міхайлаўны, 1938 г. н.).

Першы дзень звычайна пачынаўся з выкупу маладога. Гэты звычай нагадваў тэатралізаваную пастаноўку, сутнасць якой заключалася ў тым, што малады падыходзіў да хаты, дзе яго сустракалі сяброўкі маладой, а тыя імітавалі нежаданне аддаваць нявесту, патрабавалі выкуп: «Утрам прыязжаў жаніх. Ён хацеў забраць нявесту, а яна хавалася ад яго. Яе дружкі не выдавалі яе, а прасілі грошы, гарэлку, канфеты. Як добра заплаціць, дак выводзілі маладую, а не, дак баб старых прыводзілі ці мужыкоў пераадзетых» (запісана ў в. Аляксееўка ад Рудабелец Таццяны Васільеўны, 1957 г. н.).

Кульмінацыйным момантам на вяселлі была дзяльба каравая. Абавязковай умовай было тое, што жанчына, якая дзяліла каравай, павінна быць шчаслівай у шлюбе: «Каравай дзялілі на вяселле. Брал і жанчыну адну, штоб не я была і яна несла гэты каравай к сталу і казала: «Каравай пёкся, бралася з сямі палей пшаніца, з сямі палей вадзіца, з сямі кароў малако, масла і яшчэ яіц паўтараста». Каравай выносілі і ставілі на стол, а тады ўжо хросны бацька гаварыў перад тым, як разразаць каравай: «Ацец і маць, благаславіце каравай разразаць» (запісана г. п. Камарын ад Гаўрыленка Марыі Іванаўны, 1937 г. н.).

Як дэманструюць уласныя запісы звестак, паслявясельная частка Брагінскага раёна называлася «куры», якая мела такую назву менавіта па той прычыне, што на другі дзень пасля вяселля збіраліся сваякі і «гатавалі курэй»: «Другі дзень — «куры». Вот прыходзяць, у куратніку самі, сколькі змогуць славіць, а тады панясуць іх на свадзьбу, круцяць, пажараць і абедаюць» (запісана ў в. Крыўча ад Агароднік Зоі Мікалаеўны, 1949 г. н.). Убранне нявесты на другі дзень было не прынцыповым. Адметным было тое, што нельга было насіць вянок: «На другі дзень нявеста была без вянка ці пахваты. Адзявала, што панравіцца. Як завівалі косы на куце, так завязвалі платок. Завязвала платок хросная, якая завівала воласы» (запісана ў в. Буркі ад Шкурко Ганны Адамаўны, 1926 г. н.).

Такім чынам, варта адзначыць, што вясельная абраднасць Брагіншчыны насыпана адметным мясцовым каларытам. Духоўная напоўненасць кожнага абраду дадае комплексу цэласнасць і ўзнёсласць. Веданне вясельнага абрадавага комплексу Брагіншчыны значна пашырае народную спадчыну нашай краіны.

Аўтар: Т.В. Пімінёнкава
Крыніца: Актуальные проблемы филологии: сборник научных статей. Вып. 14 / редкол.: Хазанова [и др.]; Мин-во образования РБ, Гомельский государственный университет имени Ф. Скорины. — Гомель, 2021. — С. 293-296.