Вярні сабе сваю мову! Курсы “Мова нанова” распачынаюць працу ў Рэчыцы

0
1590
Мова нанова ў Рэчыцы

У суботу, 18 лютага, у Рэчыцы адбудзецца адкрыццё самых модных у краіне бясплатных курсаў беларускай мовы “Мова нанова”.

Многія беларусы лічаць, што беларуская мова – іх родная. Пры гэтым ведаюць яе не зусім добра ці зусім слаба. Час прызнацца, што прыстаў час вучыць беларускую мову нанова!

Канцэпцыя курсаў “Мова нанова” — неакадэмічнае вывучэнне мовы.

Але робіцца гэта ў інтэрактыўных формах, цікава і нязмушана ў форме з’яднання вучобы і шоў. На кожным занятку бывае і цікавы беларускамоўны госць.

Курсы “Мова нанова” ў Рэчыцы — выдатная магчымасць атрымаць моўную практыку ў стасунках па-беларуску з такімі ж, як і сам, незалежна ад узросту, роду заняткаў і поглядаў!

Адмысловы госць першага занятку – тэлевядоўца, музыка, саліст гурту RECHA, сапраўдны афрабеларус — Андрусь Такінданг.

Калі: 18 лютага ў 17:00
Дзе: гарадская бібліятэка (Цэнтральная плошча, 2) за Гарадскім палацам культуры

Уваход вольны.

Суполка ў Facebook
Суполка ў Vkontakte

Цікавы факт:

Паводле першага паўнавартаснага перапісу насельніцтва ў Расійскай імперыі, у 1897 годзе Рэчыца займала 12-е месца па колькасці беларускамоўнага насельніцтва сярод гарадоў на тэрыторыі сучаснай Беларусі. А роўна праз 120 гадоў Рэчыца становіцца 12-м горадам Беларусі, які далучаецца да актыўнага вяртання сабе беларускай мовы з дапамогай бясплатных моўных курсаў.