Вуліцу Дзям’яна Беднага ў Гомелі перайменавалі ў Мікольскую

0
761
Вуліца Мікольская і Мікольскі манастыр у Гомелі

Гістарычная справядлівасць, нарэшце, запанавала і яшчэ адна гістарычная назва вярнулася на мапу Гомеля. Рашэннем дэпутатаў Гомельскага гарсавета вуліца, што насіла імя савецкага паэта-агітатара Дзям’яна Беднага зноў будзе звацца Мікольскай.

Аднаўленню гістарычнай назвы папярэднічалі доўгія перамовы і блытаны працэс грамадскага абмеркавання, але напрыканцы канцоў гістарычная справядлівасць была адноўлена.

Краязнаўчы сайт Гомеля і Гомельшчыны вітае падобныя змены ў Гомелі. Вяртанне гістарычных назваў нашым вуліцам — аснова гістарычнай памяці і гарадской самасвядомасці.