Ведзьмакі вучуцца па кніжкам плахім, чорным. Калі яны паміраюць, то плоха ім і нада перадаць тое, што йны знаюць сваім дзецям.
Калі знаіш, што той ці другі чалавек вядзьмак, то ні гавары ета нікаму, штоб вядзьмак плахога чаго-нібудзь ні сдзелаў.
Ведзьмы маглі станавіцца катом, казой, свінёй, сабакай. А калі на цібе па дарогі калясо коціцца, то нада асінгавым калом яго праткнуць туды, дзе яно на вось насажываіцца. Тады ты ведзьму праткнеш. Толькі нада абізацельна асінавы кол, а то ніякі другі не пройме яе.
Аднажды ноччу ўбачылі на дарогі свінню. I пабілі яе. А на сяле была жэншчына, пра якую думалі, што яна ведзьма. На следуюшчы дзень пашлі і паглядзелі, ці пабітая йна. Саседзі ж тады зналі, хто чым займаецца. Ну тая баба і аказалася пабітая. Ляжала на печы і гаварыла ўсім: “Хварэю я, хварэю”.
У ноч на Івана Купалу ведзьмы выходзяць і дзелаюць людзям плахое. Штоб яна нічога ні сдзелалі, нада ў вароты страшчную ілі ўсенашчную свечку. Ведзьма тады ў двор ні можа забрацца, у сарай. Тыркалі яе перад Іванам Купалам.
Аднажды утрам, послі Івана Купалы, я раненька пашлаза малаком. Адкрыла калітку і ў двор вада хлынула, многа-многа вады было. I адкуль йна ўзялася, я ні знаю. Я тады быстрынька збегала ў хату, узяла пасвяцоны мак і пасыпала на тую ваду. I нічога нам плахога ні было.
Калі-та мне нада было рана ўставаць і іці ў бальніцу. Я ўстала і пашла, было чытыры часа вутра. I як раз жа послі Івана Купалы. Іду я і бачу, што к людзям, якія нідалёка ад нас жылі, падышла нейкая жэншчына з вядром у руке. Іна пачала падкапацца пад сарай, дзе былі каровы. Іна хацела малако забраць. Ведзьмы ж сваіх кароў ні дзержуць калі, дык у чужых яго сабіраюць. Ая прашла міма яе і сдзелала від, што ні замеціла нікога. Іна ж міне ўбачыла і стаілась там, ні хацела, штоб яе ўзналі і чым іна занімаіцца. Ведзьмы толькі на Івана Купалу етым занімаюцца. А еслі хто хадзіць будзя ноччы, то ведзьм етых папугае, ілі яны могуць што-нібудзь сдзелаць с тым, хто ходзя і пугае іх.
Гісторыі, звязаныя з ведзьмамі
Жыла такая дзевушка Вольга і была ў яе падруга. I вот ета Вольга сдзелала так, што пад палом у хаці падругі кожну ноч послі дзвінаццаці часоў музыка іграла, ляпала, стукала там, песні хтота пеў. I ні як не ўспакоіць іх. А як пятух запее, так і аціхае. Саседзі, як прыходзілі да іх, то аставаліся да пазна і слухалі патом, як іграе пад палом. I было так з нядзелю і болей дажа. Людзі сказалі радзіцелям етай падругі, што нада пазваць свяшчэнніка і сдзелаць закляцце. Нада сдзелаць абед. Свяшчэннік бярэ пратацэі з царквы, вакруг хаты абходзіць, молюцца патом, ядзяць і расходзяцца. Тады б усё прашло, як яны б ета сдзелалі. А што плахое Вольга сдзелала ім, тое б на ёй аказалася. Вольга ж неізвесна як узнала пра тое, што сабіраюцца яны свяшчэнніка зваць і прыйшла да падругі і гавора: “Я магу ўсё, што пад палом ноччу дзелаецца аддзелаць. Я знаю як. Дайце мне іголку, нітку, два яечкі і трэскі. Я палезу пад пол і сдзелаю ўсё так, што ўжэ не будзе граць ноччу”. Яна палезла, доўга штота там дзелала, а як вылізла, дык сказала: “Я сдзелала ўсё і музыка большэ не будзе граць.” Яна ўжо і не іграла ніколі, і нічога не было там. А саседзі, як узналі, што Вольга ў іх была, сказалі: “Нашто ж вы пусцілі яе пад пол. Добра, калі яна што плахое скаціне сдзелае, а калі вам каму-небудзь плоха будзе?” Так яно і стала. Чэраз нескалькі дней Вользінай падрузе плоха сдзелалася. Яна калацілася ўся, як у ліхарадцы. Так і пражыла ўсю сваю жызнь і не вылечылась.
***
Прышла да нас рана вутрам тая Вольга, у якой падруга тая ліхарадачная стала. Прышла і папрасіла ў маткі каструлю, кажа: “дай, пайду на базар, капусту прадаваць.” А матка ёй: “Як жа ж ты ў яе паложыш, яна ж малая. Дый не дам, бо карова ацялілася толькі што і цялёнка нада паіць.” Ну Вольга і пашла. А матка ў сарай пашла карову даіць. I як толькі Вольга пашла, карове плоха стала. Карова была такая, што любога падпусціць да сябе, дажа чужога. А ціпер у яе глаза кроўю паналіваліся і йна на сценку стала лезці, так плоха было. Мы з маткай і вяроўкай за рогі прывязалі і дзяржалі. Усё раўно не даецца, патом і спуталі, а йна ўпала і ляжыць. I нільзя падаіць яе. Тады пазвалі бабу Кацю, якая знала ў етым, яна адгаварыла і кой-як падаілі карову. Прыйшлося зарэзаць яе, бо ўжо яна сама забалела аб таго, што малака не дала. Вот такія людзі былі. Прыйдуць, плахое сдзелаюць і пайдуць.
***
Жыў у Ветцы мужык, якога звалі Панцелеймон. Ён недзе дастаў кніжку плахую, чорную і стаў па ёй вучыцца плахое людзям дзелаць. Ён на базары ўсегда нажы тачыў. Для таго, каб стаць настаяшчым ведзьмаком, яму нада было нескалькі заданняў сдзелаць. А нячысцікі к яму прыходзілі і памагалі яму. А былі яны такія малінькія, як карлікі. I вот ужэ, штоб усё знаць, нада было сдзелаць паследняе заданне, а астатнія ён ужэ сдзелаў. Нядаўна тады памерла дзевушка. I нячысцікі сказалі яму, штоб ішоў ён ноччу на кладбішча. Нада было яе магілу раскапаць, выцягнуць тую дзевушку, полнасцю раздзець, палажыць абратна і закапаць, а адзежу забраць сабе. Ён пайшоў на кладбішча і сдзелаў усё, што нада было і адзежу забраў. Вот ён сдзелаў, а мацеры той дзевушкі ноччу прыснілася, што дочка яе заве к сабе і гавора: “Мама, я голая ляжу ў магіле. Панцелеймон прышоў і раздеў мяне. Прыдзі ка мне, адзень, бо не магу я так.” I вот нескалькі начэй падрад снілася ёй ета. А патом расказала яна саседзям, а яны пасаветавалі ісці на магілу, паглядзець. Еслі йна паварушана, то значыць праўда тое, што снілася ёй. Яна так і сдзелала. Прышла с міліцыяй туды. Яна ім усё расказала. А магілка ж паварушана была. Тады міліцыянеры пашлі да Панцелеймона. Добра так на яго нажалі, дык ён і прызнаўся ва ўсім. Калі на судзе яго спрашывалі, хто яму памагаў, ён гаварыў, што нячысцікі. Бо трудна ж было аднаму адкапаць магілу, дзевушку тую выцягнуць, раздзець (яна ж акачанелая саўсім была), а патом і закапаць. Было два заседанія суда, бо не маглі рашыць, як яго наказаць за ета.
***
За Веткай жыла адна жанчына. I вот аднажды яе свінні парылі ў саседкі бульбу. I яна ёй тады сказала: “Запомні, сколькі бульбы парылі, патом восенню адкапаеш.” Саседка на ета нічога не сказала. А была яна ведзьмай. I стала па начах сына етай жэншчыны ганяць. Як ідзе ён з гульні, дык яна ў свінню абернецца, ці ў казу, ганяя яго без канца, душыць калі. I так яго замучыла, што ён з хаты сышоў. I жэншчына тая ні знала, куды ён пашоў. А патом яна ўстрэціла аднаго старычка. Расказала яму пра сына свайго. А ён ёй сказаў: “Калі яна нам такое сдзелала, то і мы ёй сдзелаем такое.” Скора саседка тая умірла. А стары дзед навучыў жэншчыну вядзьмарыць, стала ўжэ ўсё знаць. I сталі па начам к ёй нячысцікі маленькія прыхадзіць і танцаваць. Вядзьмачыць-та навучылася, а пра сына так і не ўзнала нічога.
***
Адзін раз мужык Восіп паехаў на ламавых канях у Прудок. Наляцеў на яго той віхор, што злыя людзі дзелаюць. I яму стала плоха. Ён упаў у вобмарак. Так яго коні і прывялі дадому ў вобмараку. Тады яго бацька Ахрэм да дзядка такога, які знаў, як лячыць ад етага, пашоў. А матка Ганна да бабкі Падыгрушкі пашла, якая намнога бліжэй жыла. Ета Падыгрушка тожа ў етым панімала. Ну, яна прышла первай і стала лячыць Восіпа. А калі Ахрэм з дзядком ішлі ўжо, дык дзядок дажа і да хаты не дашоў, а сказаў: “У цібе дома ўжэ ёсць чалавек, які лечыць. Я туды ні пайду, ні буду мяшаць яму. Калі ён ні вылечыць, то я тады прыду. Толькі, штоб яго там ні было, а то ні прыду.” Ахрэм яшчэ доўга ўгаварваў. Дзядок адгаворваўся, а патом адвярнуўся і пашоў. Ахрэм прышоў дамоў і бачыць, што каля Восіпа сядзіць Падыгрушка, лечыць яго, шэпча нешта. Як яна ўсё сдзелала, Восіпу палегчала, адпусціла. Ён потым адышоў.
А ведзьмакі, яны ж знаюць адзін аднаго, хто чым занімаецца. I не любяць бачыць адзін аднаго, мяшаць не любяць адзін другому, калі той што-небудзь дзелае.
***
Дзед мой і бацька запазніліся на лугу, накладалі сена на воз. Даехалі да грэблі. Там вада тады стаяла, у ёй пяньку вымачалі, штоб патом з яе вяроўку дзелаць можна было. Вот яны паехалі дамоў, а з луга за імі бараньчык бег, чорненькі такі. Пад’ехалі да хаты і бараньчык услед прыбег. Адкрылі вароты, воз у дварэ паставілі, а бараньчык лі двара стаіць і крычыць, у двор не йдзе. Дзед тады ў бабы і спрашае:
Баба, нашы оўцы ўсе дома, ці не?
Аднаго бараньчыка німа.
Значыць ета наш бараньчык, давайце яго тады ў двор загонім.
Сталі заганяць, а ён у двор не заходзя. Стануць лавіць яго, ён адскоча на шаг, крычыць. Прывёў іх так абратна на луг. Бараньчык зайшоў у тую ваду, дзе пянька была і крычыць. Яны ўслед за бараньчыкам у ваду, хацелі яго выцягнуць. Схваціліся за яго хвост, пацягнулі і самі ўпалі ў тую ваду. А ў руках іх была тая пянька. А бараньчык тады засмяяўся і знік. Ета нячыстая сіла была і так сделала, што заместа хваста ў іх пянька аказалася ў руках. Яна хацела іх патапіць. Ну тады дзед і бацька перахрысціліся і пайшлі быстрэй дамоў.
Запісана ў в. Пакалюбічы Гомельскага р-на ад Шупляковай П.А., 1929 г.н. студэнткай Шупляковай Г.
Я кады малада была на вечарыны хадзілі. Туды ідзеш — светла яшчэ, а назад боязна было.
Ідем нікога не чапаем, а за намі кошка, здарова така і адкуль яна толькі прыбягала. Чорна ўся, вочы блішчаць, поўсць дыбам і бяжыць за намі. Адныя баяліся аставацца, быстра беглі да свайго двара, а кошка за паследнім бегла, і як хто ў клямку паследні забягаў, дык яна з усёй сілы разбяжыцца і ў клямку лапамі прыгала, адскоквала і яшчэ мацней кідалася, дык так, што ўвесь забор тросся, а ранкам глядзелі: уся клямка ў чорных пятнах і абдрапана.
А днём сабакай бегала, пад ногі людзям кідалася, пужала. Казалі, што гэная баба ўсё рабіла. Яе і ў хату пускаць баяліся, сяўда гора прынясе. Адноі жэншчыне така павука на страху закінула, дык яна така мучылася, а дактары не знаюць што рабіць. Кажуць, што здарова, а яе аж выварачвае, кідае з бока ў бок. Хтосьці пасаветваў папа пазваць. Ён усё асвяціў, апырскаў вуглы, гэнай жэншчыне не дабрэй зрабілася, ды скора зноў напала балезнь. Тагды бабку-шаптуху пазвалі, яна зразу сказала, што нехта зглаз зрабіў. Тагды ўсе і пачалі шукаць. I знайшлі павука на страсе, ён ужо тамака павуцінаю ўсё аплёў. Чым больш плёў, тым ёй цяжэй рабілася. Бабка-шаптуха сама павука забіла, павуціну пазнімала, а гэнай жэншчыне добра стала і выздаравела.
А гэная ведзьма памірала цяжка. У хату ўвайсці нельзя было. Бегала па хаце, крычала, косы на сабе рвала. Але ніхто не ўваходзіў, пакуда не ўпала мёртвая, баяліся людзі яе. Кагды ўжо ў гроб паклалі, дык усё казалася, што вочы адчынены, рукі шавеляцца, слёзы на шчаках, а то трэсціся начынала, хаця і мёртвая была. Тагды мужчыны крышу яе разабралі, бо душа выйсці не магла. Як крышу разабралі, дык усё скончылася. Так яе і пахавалі за кладбішчам.
Эта яшчэ што. У нас ля самага леса жэншчына жыла. Добрая такая, здаровая, маладая. Дык яна некась ранкам косы распусціла, скінула з сябе адзіжу, асталася ў сарочцы доўгай белай і па палі ходзіць, ходзіць. Уздоўж у так от, затым упоперак хадзіла. Яе мала каторы бачыў, спалі шчэ. А пасля пашлі ў поле, дык дзівіліся ўсе. Хрэст быў вытаптаны, ды роўны такі, як мералі. Зачым яна така рабіла. Ніхто не знае. Многа казалі тады. Што і жыта градам паб’е, ці згарыць усё — гэта адныя так казалі, а другія гаварылі, што хрэст аберажэ ўраджай. А знаючыя людзі казалі, што яна така душу ачышчае ці знак Богу падае.
Запісана ў в. Макрэц Брагінскага р-на ад Калеснікавай Марыі Іванаўны, 1932 г.н. студэнткай Старчанка Н.
Була і ў нашай дярэўні така баба. Уся скручана, сагнута була, хадзіла на палку абапіралася, сегда штосьці шаптала сабе пад нос, а вочы ў яе так і бегаюць, так і бегаюць, вакруг глядзяць. Хадзі-ла пад хатамі ў людзей усё падслухвала. У каго пастаіць, тамака пасля і найдуць што-небудзь: то хлеба скарынку сухую, то валасы, то поўсць жывотнага. I сегда пасля яе двару што-небудзь учыніцца. I скаціна падала, і пажар буў, і ўраджаю не було. А як знойдуць тое, што падкінула, дык закопвалі на перакростку дарог, ці палілі ў печы, тады і наладжвалася ўсё чыста.
Неяк я ў двары кусочак сала знайшла, ля забора, ляжаў і сабака яго не еў. Я за тое сала, да ў печ кінула, зразу задымілася, задымілася дый прапала, а я памалілася і нічога нам не було.
Эта адна, а тое яшчэ було іх многа.
Во, далёка хадзіць не нада, ля нас і жыла. Дык яна лісліва така була. Удзень ходзіць улыбаецца ўсім, як паглядзіць, пахваліць, дык усё худа буде. Неяк падзівілася на вішню, Якая рана цвіла, як малако була. Пахваліла, а на другі дзень абляцей цвет як і не було яго; і ветра ж не було і пагода добра стаяла. А ў яе яблакі і грушы, і вішні буйныя, дабручыя сегда. Міне ўгашчала грушамі, дый хваліць іх усё, я паела, дык така міне плоха зрабілася, дышаць цяжка, мокрая ад поту ляжала колькі дзён, думала, што памру ўжо, дык не, скора ачунела. Дурное вока ў яе було.
Дык і саседка яе така ж сама. Кажуць, што яна зналася з ведьмаркай, каторая наўчыла нечаму. Яна таўстая така, ногі цягала, чуць ходзіць, больш сядзела ля двара. Тожа падроблівала людзям. Яе саседка з другога боку казала, што выйшла вечарам на гарод, а тая праз забор яе гарод палівае і шэпча нешта. Тая да яе кінулася ругацца, дык яна і кажа, што ўсё павяла і паліць нады. Колькі яна ўжо з ёй ругалася. Усё сваё гора на яе кажа.
Запісана ў г. Гомель ад Паўленка Аксаны Майсееўны, 1924 г.н., перасяленкі з в. Пятроўка Шчорскага р-на Чарнігаўскай вобл. студэнткай Старчанка Н.
Шчэ ведзьмы ў нас былі. О, ведзьма — гэта страшна. Гэта былі людзі злыя, на свінню падобныя. Іх называлі ведзьмамі, паганымі, вядзьмаркамі, гадаўкамі. Быў такі выпадак — расказваў бацька, як ведзьму лавілі. Былі харошыя людзі — шаптухі, якія шапталі ад хвароб і паганыя, злыя людзі — ведзьмы. Яны звычайна вечарам, у прыцемках выходзілі і прычынялі людзям дрэннае, шкодзілі. То руку адніміць ведзьма, то чалавек, які ведзьму ўгнявіць ці рассярдзіць, мог аслепнуць, аглохнуць. Яна можа зрабіць, што і анямееш і ўвоіуле чыніць усякае зло: хваробу пашле людзям ці жывёлам. Ведзьма пайшла карову даіць, не сваю, канешне, а чужую, у хлеў зайшла, а гаспадар каровы яе ўбачыў. Дык яна зрабілася колам, ператварылася ў кола такое дзеравяннае. Гаспадар узяў вяроўку і працягнуў яе праз кола, праз ступіцу, гэта ў сярэдзіне кола круглячок такі, у ось адзяваюць, каб ехаць і павесіў усё на крук. I пайшоў дамоў. Заўстра прыйшоў зранку ў хлеў, бачыць: бабка, што жыла праз 2 двары вісіць і адзін канец вяроўкі ў яе з роту тырчыць, а другі, ізвініце, з задняга праходу. Вось так ведзьму паймалі ў вёсцы.
Запісана ў г. Гомель ад Дзямчыхіна Пятра Іванавіча, 1923 г.н., перасяленца з в. Неглюбка Веткаўскага р-на студэнткай Галавачовай М.
Ведзьмай становіцца жэншчына, каторая знаецца з нячыстай сілай. Яна ўрадзіць людзям і эта смысл яе жызні. Чула, што як толька яна стане ведзьмай, у яе хвост адрастае і са ўрэменем становіц-ца, як у сабакі. Ведзьма спасобна прыўрашчацца ў чорную кошку, сабаку ілі курыцу. Яна ў аснаўном насылае порчу, балезні і дажа смерць. Можа здзелаць так, што даждзя долга не будзе ілі карова малако пацірае, а свіння расці не будзе, у куры яіц не будзе. Карочэ, шкодзіць, як толькі можа. Ведзьма дажэ літаць умее. Для этага ў яе есць такая спецыяльная мазь, каторай яна намазываецца, а патом садзіцца на качаргу ілі мятлу і вылітае з трубы. Штоб ведзьма не залезла ў хату ілі сарай, нада штоб у дварэ абязацельна сабака-первак быў. Ну, эта такі сабака ад сучкі, каторая первы раз шчанілася. Ярчукамі іх завуць. Дык вот этыя ярчукі імеюць спасобнасць бачыць ведзьм і атлічаць іх ад абычных баб. Када такая сабака застане ведзьму ў дварэ, яна яе абізацельна загрызе.
Запісана ў в. Шырокае Буда-Кашалёўскага р-на ад Лебедзь Аляксандры Львоўны, 1935 г.н. студэнткай Алтынавай М.
Як мой Вітка балеў, дык яго ўсё анцібіоцікамі калолі. Ну, і Галі давалі для прафілакцікі, яны ж двайняшкі ў міне. Тады і надавалі, усю мікрафлору ў кішэчніку ўнічтожылі. Палажылі нас у Буду з істашчэніем. Галя мая і так шчупленькая, маленькая такая была. А тут на табе — істашчэніе. Ваабшчэ ўся свяціцца стала. У палаце тады з намі ішчэ адна жэншчына ліжала з мальчыкам. Іе ўжэ далжны былі выпісываць. З віду нармальная такая баба. Нічога падазрыцельнага. Ну, а вот паддзелала нам. Прыхожу я як-та ў палаіу, а там на тумбачкі ў міне костачкі ліжаць курыныя. Жэншчыны ўжэ той німа, іе выпісалі і іна ціхонька з’ехала сабе. Я думаю, што-та тут не так. Выкінула тыя косці, а самой так неспакойна на душэ. I после этага — усё! Як стала плахець маёй Галі. Думала, што ўсё ўжэ майму дзіцёнку. Да таго высахла, што мускулы на наге з аднаго места можна было на другое перадвінуць. Урачы і тыя сталі рукамі развадзіць. Я ўжэ саўсім адчаілася і рашыла абраціцца да бабкі. Тая пашаптала пару раз. Сразу сказала, што паддзелалі Галі. Пасаветавала іна нам сняць порчу прастым яйцом. Сказала іна мне ўзяць прастое сырое курынае яйцо, разбіць яго ў стакан з вадой. Стакан на нач паставіць у ізгалоўя краваці Галі. Утрам, када ўзыходзіць сонца, нада нажом тры раза крэст-накрэст разрэзаць жаўгок прама ў стакане і сказаць: “Аткуда прышло — туда і ўшло”. Зацем усё эта выліваецца ў туалет. Зверху нада пасікаць і паўтарыць трыжды тыя словы. А патом памыць стакан і нож і апяць трыжды прагаварыць: “Аткуда прышло — туда і ўшло”. Усё эта нада было прадзелаць не меней трох дней падрад. Усё эта я здзелала. Ну і памагло. Галя быстра папраўляцца стала.
Гадоў дзесяць, помню, мне было. Паспорыла я са сваёй падругай і праспорыла, ну, і далжна была выпалніць любое іе жэланіе. Так мы дагаварыліся. Іна мне і гавора: “Лезь у хату да бабкі Марфы”. А для міне страшнейшага і не прыдумаеш. Бабу Марфу тую ведзьмай называлі. Сплетні хадзілі, што іна свайго мужа са свету зжыла, так здзелала, што ён павесіўся. Ну, і праўда ці не, гаварылі, што іна дочку сваю жыўём закапала, як толькі іе радзіла. Я этаму і веру после таго, што відзела. Як я не ўпіралася, а іці прышлося. Угавор дарожэ дзенег. Вот як усё было: захожу я за калітку, а ў агародзе пустата. адна трава расце. Ціхонька ў хату заходжу. Цішына такая кругом. Нічога я сразу не ўбачыла. Патом бачу я—другая комната, шторка места дзвярэй вісіць. Падыхожу я і гляжу ў шчэлачку. Ох, і сэрца маё зразу абамлела і ў пяткі схавалася. Бачу, сядзіць баба Марфа на каленях, валасы распушчаны, глаза закатала і шэпча, шэпча непанятныя слава, а ў руках куклу дзержа з трапак, кроўю вымазаных. I шылам тую куклу ў галаву — тык-тык! Міне як паралізавала. Усю сілу сваю сабрала і задам, задам. Кое-как я вылезла з той хаты, усю калоце. Райка міне спрашывае. Ну, што?” А я, як заіка. Расказала ёй кое-как. I тая напугалася. Не знаю, штоб са мной была, еслі б баба тая на міне паглядзела.
Запісана ў в. Рагінь Буда-Кашалёўскага р-на ад Бурачковай Таццяны Фамінічны, 1942 г.н. спгудэнткай Алтынавай М.
Ведзьма — нячысты дух. Ведзьмы сабіраюцца на Купалу ў адно месца і ляцяць на мётлах. Яна можа абраціцца ў сабаку, ката, калясо, чорную свінню. Еслі яе ўдарыць палкай, парэзаць, та назаўтра яна будзе хадзіць у сіняках, бітая. Ведзьмы могуць даць град. Ведзьмы жывуць разам з чарцямі. Чэрці слушаюць іх. Ведзьмы робяць шкоду часцей ноччу.
Ведзьмы шкодзілі ўсім. Яны ўтуркалі іголку ў плацця маладой, і тады маладыя могуць не жыць, маладая балець будзе доўга.
Смецце часта находзяць. Гэта ведзьма падсыпала ў вугал тае хаты, дзе гуляюць свадзьбу.
Ведзьма дзелае заломы ў жыце, каб чалавек доўга балеў. Калі іх знойдзеш, іх нельга жаць. Трэба прачытаць 13 раз “Отчэ наш”, вырваць і спаліць на перакростку.
Запісана ў в. Целяшы Гомельскага р-на ад Шчадровай Зінаіды Аляксееўны, 1937 г.н. студэнткай Маісеенка В.
Выпадак здарыўся ў вёсцы Клімкова, там усе пра тое і зараз помняць. Неяк усюды і разам каровы пачалі сохнуць, і малака ў іх зусім не стала. Яўна — чары. Па ўсіх аколіцах пачуліся скаргі і нараканні, але нельга было дазнацца, адкуль гэта ліха пайшло. Выпадкам стораж з Клімкова, вяртаючыся на золку дадому, убачыў, як з хаты вылецела белая, як снег, варона. Здагадаліся, што там жыве вядзьмарка. Пачалі рознымі спосабамі цікаваць за ёю, каб раскрыць яе зладзейства. Нарэшце, дзіўным чынам усё само адкрылась. У купальскі вечар тая вядзьмарка схавалася сярод дзікіх лясоў хапала далонямі расу і клікала нячыстую сілу, каб з усіх збірала малако і налівала яе начынне. А кабету за некалькі дзён перад тым нанялі служыць і не ведала, што яе гаспадыня, каб начынне было чыстым, усе гліняныя збаны і драўляны посуд перавярнула ўверх дном. Нячысцікі ж цэлую ноч насілі малако і, не бачыўшы таго, лілі яго на падлогу. А калі сонца ўзышло, уся вёска ўбачыла, што цэлая малочная рака цякла нз-пад хаты чараўніцы. Не мінаваць бы ёй у той час смерці. Але даведаўшысе пра тое, што здарыласе, перакінуласе ў птушку і паляцела некуды далёка.
Запісана ў в. Кругавец Добрушскага р-на ад Анішчанкі А.І., 1928 г.н. студэнткай Яўцюшкінай Т.
Ведзьму я бачыла свіннёю. Месячна, лунна было, я сцерагла сад. У мяне была сучачка Роза. У 12 часоў ноччу сабакі сільна забрахалі і пабеглі. Я вышла паглядзець, што такое. Бачу чорную здаровую свінню, якая ішла па радзе. Сабакі беглі, кідаліся на яе, кусалі.
Назаўтра іду па ваду, расказала мужыкам і бабам. Яны ж мне сказалі, каб у ноч з сабою ўзяла цэп, што малоцяць. Ведзьмы баяцца гэтага цэпа. Я дагадалася: ведзьмаю была мая суперніца Ганна.
Ведзьма канём можа здзелацца, жэрабёначкам, зайчыкам. I мужчына можа быць ведзьмай.
У нас у вёскі быў яшчэ ведзьмак-сабака. Аднойчы захацеў ён стаць чалавекам, а не змог. Чаго ён толькі не делаў. Нават лёг у баразну і вішчыць-вішчыць.
Бацька тожа ведзьму бачыў. Была яна калясом, якое каціла. Тады ён яшчэ хлопцам быў. Так яны жэрдку ўсадзілі ў етае гарачае калясо, потым працягнулі рамень і над калодзежам павесілі. Утрам пабачылі там жанчыну з суседняй вёскі.
Малітва, каб ведзьма не шкодзіла
Хрыстом хрышчуся,
Хрыстом воскрешаюся.
Крыў Бог зямлю бравою,
Дзерава карою.
Рыбку лускою.
Так пакрой, Госпадзі, мяне
Рызай святой.
Амінь.
Запісана ў в. Сямёнаўка Рэчыцкага р-на ад Кірэпко Пелагеі Рыгораўны, 1923 г.н. студэнткай Галаўко К.
Жыўнасць ад ведзьмы засцерагалі так. На Тройцу рвалі рабіну, клён і берозу і втыкалі пад балку ў варота, над варотамі, над скацінай у сараі. Каб ведзьмы нічего не маглі прідзелаць.
Кагда первы раз в поле выганялі скаціну, то бралі вярбу, каторая свяцілася ў цэркві на вербную нядзелю, і ёй выганялі скаціну. Штоб ведзьмаркі не маглі падайці, не атнялі малака, штоб карова нідзе не блудзіла, а шла дадому.
Якім чынам ведзьмы шкодзілі жыту?
Гаварят, і град нанасілі, і пажар нанасілі. Бывала, і молнія пападзёт.
Запісана ў г. Светлагорск ад Макарчук Надзеі Яфімаўны, 1944 г.н., нарадзілася ў в. Стасееўка Бабруйскага р-на Магілёўскай вобл. студэнткай Фаміной Ю.
Ведзьмы — гэта жанчыны, каторыя очань доўга рабілі людзям плахое. Быў случай: прыхажу даіць карову — бачу, што каля скаціны стаіць маленькая-маленькая жанчына, а валасы, ты б толькі пабачыла, такія чорныя, аж страшна стала. Стаіць і паглядае на карову, нешта загаворвае. I тут я пачала хрысціцца. Не запомніла, колькі прастаяла я, але некалькі дней малака не было. Прапала. Толькі ўжо трохі-трохі было малака.
Ведзьмы робяць толькі шкоду ўсякую: загаворваюць, каб не было ўраджаю, не вялася скаціна, каб чалавек балеў.
Каб прагнаць ведзьму раз і назаўсёды, многія людзі вешаюць ета, крапівіцу, тады яна нанюхаецца і захварэе. На следуішчі дзень яна будзе хварэць, у асобенасці галава. Тады чалавек, які жадае табе зло, прыйдзе к табе і папросіць хлеба, а можа папрасіць і соль.
Запісана ў в. Бабічы Рэчыцкага р-на ад Журо Ніны Арцёмаўны, 1937 г.н. студэнткай Галаўко К.
Ведзьмы — эта страшныя людзі. Ведзьмы бываюць разныя. Яны могуць прэврашчацца ў катоў, сабак, свінней. Людзям шкоДзяць. Могуць дзелаць так, каб людзі паміралі, могуць памоч люДзям, кагда яны ў бядзе.
Сярод лета іе празднік — Іван Купала. Тады ведзьмы хо-дзяць у хлявы, адбіраюць малако ў кароў, каб толькі іхнія каровы давалі многа малака. Людзі спасаюцца ад іх: ломяць у лясу ельнік і затыкаюць у дзверы яго на выхадзе, дзелаюць красты, каб гэтыя пачвары не заходзілі ў хлявы.
Ведзьмы збіраюцца ў гурт. У іх іе главар, ён ім камандуе, каму врадзіць: людзям, худобе, усяму наваколлю.
У нашай вёсцы была такая жанчына. Умесце работалі, радам жылі, а калі прыходзіць Іван Купала, го яна скідаецца сабакам і бегае па дварах. Мы гэта самі бачылі, вартавалі яе. Яна дзелала так, каб падыхапі каровы. Пойдуць на поле, а назад не ідуць, баяцца. Хадзілі іх лавіць, да прыводзілі дамоў.
Запісана ў в. Хутар Светлагорскага р-на ад Казловай Анастасіі Яўхімаўны, 1929 г.н. студэнткай Філіпавай М.
Яшчэ мой бацька казаў як я мала була. Хадзіла ведзьма на Кузьму Дзям’яна па зямлі. Забегла ў кузню і хацела Кузьму з’есці. Разявіла рот, а ён шчыпцамі, дак язык так і астаўся ў шчыпцах.
Ад ведзьмы не маліліся. От еслі найдзеш чалавека, што знае сільней яе, то ён яе пабора, а еслі не найдзеш, то шукай. Е такія, што адраблівалі. А яна, што яна робіць: прыйдзе яе ўрэм’я, калі ёй нада браць што-та — ці спор, ці унічтажаць каго, дак яна на такі дзень — “чысты чацвер” перад Паскай — яна раздзенецца нагала. Яшчэ сонца не ўзышло, а яна пашла на полі, еты спарыш пазбірае, от жыта цвіце, дак яна збірае. А потым пашла па хляву: ёй жа трэба зрабіць што-та. Яна са страхі саломіну вынімае, да і робіць, што трэба. Яна тады ўсюды пабудзе і прыйдзе. I тады ўжо ў яе ўсяго. Яна знае ето дзе, каму падсыпаць. Яна возьме да перасыпле дарогу кастрыцай з ільну, дак тавар раве да бяжыць куды відна, а на катору карову ўжэ точна, дак тая ўцячэ саўсім дадому.
От ето было 50 гадоў назад. Якіясь былі Ганны ці Савы, Варвары — перад Кулядамі.Былі мы на вячорках да 12 часоў. Я карунку вязала. Нам падказалі, што будзе музыка. Му кінулі тыя карункі да хадзем на музыку. А бацька гаворыць: “Такое время, не ідзіце”. Мы не паслухалі да пашлі. А мароз, мароз, а на перакростке стаіць хата. I туг да нас кот лезе прама на галаву, а яна як бахне нагою. Дак што вы думаеце, як сама сябе б’е. А той кот чорны дзярэцца на галаву, аж спасу німа. А мы ўжэ і галосім. А далей — хатка, стара баба жыла. Выйшла баба да кажа: “Чаго ето ву?” Бачыць, му галосім. Яна стала, убок што-то пагаварыла, дзе-то яно і дзелася. То ж яна була ў ката пераўтварылася.
А шчэ була ў нас у Рудакове баба, ёй мо пад сто гадоў, дак яна многа чаго знала. Казалі, што яна кошкаю пераўтваралася ў моладасці. Дак былі ў нас дзеўка і хлопец. Яны ў лес пашлі, дак што яны там убачылі, што хлопец павесіўся, а дзеўка здурнела. Казалі, што ето яна яго закалдавала.
Яшчэ мой хазяін расказваў, ето было шчэ ў вуйну. Салдат стаяў на пасту. Стаіць і стаіць, а да яго прыпаўзае змяя. Ён так яе баіцца, так баіцца. Ета змяя пабудзе і пільно-пільно глядзіць у вочы, а ён баіцца яе, баіцца. Так яна кожну ноч прыходзіць. Ён у роту прыходзіць, расказвае. Дак яму жэншчына-знахарка сказала: “Ето твая барышня, ты яе не трогай, яна памагае табе служыць”. Ну, калі яны далжны былі мабілізавацца, прыходзіць к яму красіва дзеўка, разадзета, і кажа: “Харашо, што ты мяне не ўбіў, а я цябе ахраняла”. I знікла. А калі дамоў прыехаў, яна яго сустрэла: “Я цябе знаю”. I яны згулялі свадзьбу.
Запісана ў г. Хойнікі ад Рудабельскай Эміліі Людвігаўны, 1913 г.н., перасяленкі з в. Рудакова Хойніцкага р-на студэнткай Салаўёвай Т.
Ведзьма тожа адносіцца да нячысцікаў. Гэта злая калдунья. Ведзьмы хадзілі ў чалавечым абліччы. Былі аднак страшныя, кульгавыя. Па гэтым і пазнаць можна было. І ва ўсё чорнае адзявалісь. Людзям ад іх многа гора было. Яны маглі смерць і хваробу наслаць. Хатняй жывёле шкодзілі, палеткам людскім тожэ. Усялякія чорныя справы рабілі.
Ведзьмы шкодзілі жыту. I людзям шкодзілі. Яны завязвалі на жыце вузлы. Прама з каласоў. Калі які-небудзь чалавек развязваў такі вось вузел, то ён мог сер’ёзна захварэць ці аслепнуць мог, Ці самае страшнае, нават памерці.
Запісана ў в. Капаткевічы Петрыкаўскага р-на ад Сарокіна Івана Раманавіча, 1920 г.н. студэнткай Усавай Л.
Знахары расказвалі, што было калісьці многа ведзьмаў і ведзьмакоў. Яны рабілі ўрэд людзям. Днём яны былі людзьмі, а ноччу ў каго-небудзь прыкідваліся. Людзі палягуць спаць, а яны зробяцца свіннёй і ідуць у сарай, абы-што дзелаюць. I кароў ноччу падояць.
Тыя разы сабяруцца бабы на вуліцы і багата што расказвалі пра ведзьмаў.
Аднажды шоў хлопец вечарам дамой і стрэў парася. Ён узяў і адрэзаў вуха яму. Яно пабегла. Ён зайшоў дадому і лёг спаць, а калі ўстаў рана назаўтра, то ўбачыў што ў маткі была закручана галава назад і вуха аднаго няма. Ён зразу ўсё поняў што матка — ведзьма.
Яшчэ помню такую історыю: раней людзі хадзілі па хатах адзін да аднаго валенкі валяць. Прыйшлі жэншчыны к адной валенкі валяць і паймалі яе. Яна надаіла многа чужога малака. Яны агледзелі гэта і нічога ў яе не кушалі, Больш яны не пайшлі к гэтай жэншчыне. Бо ўзналі, што яна ведзьма.
Запісана ў г. Рэчыца ад Радчанкі Соф’і Матвееўны, 1916 г.н. студэнткай Барысевіч А.
Ой, цьфу, цьфу, не ў хаце сказана.
У нас ля кладбішча калісьці жылі Гусаковы. Што яны толькі не дзелалі на Купалаў дзень! У ноч на 7 іюля, бо Купала да 7 іюля, еці дзве сястры Гусаковы пераўтвараліся ў разных жывотных: і ў авечак, і ў катоў, накідваліся на людзей пад ногі, пугалі, каб дзе-та сваю энергію зняць. А то па ветру пускалі паддзел. Мой мужык раз ішоў, і, адкуль не зная, авечка пад ногі кінулася. Ён быў партыйным і не баяўся. А то яшчэ адзін казаў, што нечаянна кату на лапу стаў, і той кот пабег к ім ва двор.
Дык патом адна з іх з перавязанай нагой хадзіла.
Іх усе баяліся ў дзярэўні.
Запісана ў в. Батвінава Чачэрскага раёна ад Кулікававай Наталлі Паўлаўны, 1931 г.н. студэнткай Цімохавай А.
Сейчас няма іх, раньшэ былі. Малако кралі, маглі наслаць балезнь. Ніхто не відзеў іх як чалавека, то як чорнага сабаку, то як ката часцей. Баяцца купальнай травы, крапівы, дзядоўніка.
Не ідуць у хлеў, калі ёсць такое.
Запісана ў в. Пракісель Рэчыцкага р-на ад Канюшэнкі Веры Зінавееўны, 1933 г.н. студэнткай Коваль М.
Одажды в деревне Зуборевка отец был печником. Вышел из дому рано утром. Присел на бревно.
И откуда ни возьмися — свинья болыная-большая подходить и хрюкаеть.
Откуда же она взяласи?
Он тагды ходил с железным костылём и ударил эту свинью-то, а ударить-то по голове старалси, а ухо проткнул. Свинья убежала. А подходить сосед и говорить, что это была ведьма, она живеть через три дома. Она в трубу вылетаеть и обратно залетаеть.Через неделю он узнаеть, что у этой ведьмы ухо проколото.
Запісана ў г. Гомель ад Фролова Аляксандра Георгіевіча, 1920 г.н., перасяленца з в. Пасёлкі Кірэеўскага р-на Тульскай вобл.студэнткай Малай І.
Жэншчына такая. Яна магла прэврашчацца ў кошку і даіла чужых кароў. Сабірала расу, но раса была ціпа малаком. Мама, я помню, на многіх гаварыла, што яны ведзьмы. Прыйшлі мы раз з мамай да адной жэншчыны, а там ва дварэ гусь белый. Ішлі мы назад — ён за намі, мы быстрей і так аж да самага дома. А патом ісчэз. Вот гэта была та ведзьма.
А быў у нас Павел такой, вот так он застал жэншчыну ў сараі, даіла карову, но то была не жэншчына, а кот даіў. Он яго очень сільна пабіў, очень. I после та жэншчына забалела, сільна яна балела. Да, то была Ведзьма.
Людзям я не знаю, а скаціне да, дзелалі. Я знаю, у сарай падбрасывалі іголкі, што-та такое, штоб не было малака, штоб балела скаціна.
I тагда былі ведзьмы, і шчас аны тоже есць, і многа есць.
Запісана ў г. Жлобін ад Фіііпавай Галіны Васільеўны, 1941 г.н. студэнткай Коцікавай С.
Сейчас у нашай вёсцы ведзьмы няма. Раньшэ былі. Кот усё сядзеў у нас чорны. Дык хлопцы лапы яму прыціснулі. Пасля распазналі бабу тую, якая ведзьмай была. Храмала яна. Ведзьмы больш катамі ці сабакамі абарачваюцца. А могуць калясом абярнуцца. Калясо ў нас ляжала драўлянае. Бывала, само круцілася. А адкуль яно ўзялося, ніхто не ведаў. Дык мы кол у яго ўбілі. Пасля бабе той, якая ў калясо абярнулася, вельмі плоха была.
Запісана ў в. Старое Сяло ад Сайкінай Ніны Гаўрылаўны, 1930 г.н. студэнткай Бужан А.
Калісь мне расказвала суседка. Як яна была маладая, малая яшчэ, ідом, кажа, з мамкай — сунецца стоўб, ну, як целефонны стоўб такі, так вот дыша-дыша вельмі, а яе маці загаварывае, каб яна нават не цапнула. I я колькі збіралася спрасіць, што будзе, як пацапаеш, так і не сабралася. Абы, расказваюць тожа, да і сама яна казала, ужо ладная была. Гулялі ўсе. Шчас, кажа, коціцца калясо. Яно коціцца і гарыць. Калі дагналі тое калясо, як схваціліся за яго – яно не гарачае. Яно гарыць, но яно не гарачае. I надзелі яго на кол. Уранні ўсталі — баба на калу: праз рот палка вылезла.
А шчэ, калісь, тожа ляжаў на дарозе корч, і быў сучок у том карчэ. Хлопцы ўзялі той сучок абсеклі. Назаўтра ўбачылі бабу без носа.
Дзейнічаюць яны звычайна да 12 часоў. Як певень прапеў, то ім нічога няма дзелаць. Усё на места становіцца, і кім была, у таго і ператвараецца.
Былі і пашкоджанні. Яна прыходзя на свадзьбу, гуляе, як і людзі ўсе, а патом, бывае, усыпае, улівае, падкладвае што, то яны ўжэ не ўжывуцца, б’юцца там ці што. Патом паходзяць па бабкам, пашэпчуць і нармальна.
Бывае ў узрослага след бярэ. Пашоў чалавек, яна пяска возьме і ў платочак там ці што. Патом паходзіць і куды ўшые, і яму плоха. От адзін случай быў. У аднае кварцірантка была. I яна, як толькі ўлетку, яна адзіяла аддае хазяйке, а на зіму забірае. Тая што прыдумала, узяла ў яе след і ў узялок ушыла ў угалок адзіяла. I кварцірантка сохне-сохне, худае-худае, ужо сіл не стае, а патом пайшла яна ў бальніцу, бо ўжэ не можа. У бальніцы, куды яна не абрашчалася, — ты здарова. А яна ўжэ кажа: “Я ног не магу цягаць”. Потым ёй сасніўся сон, у якім ёй сказалі: “Дзетачка, у том і том вугле твайго адзіяла зашыты дзіцёнак”. Яна ўстала ўранні, ціхенька распарола адзіяла, а там ніякі ні дзіцёнак, а пясок. Яна хазяйцы сказала: “Што мне дзелаць”. Тая кажа: “Давай спалім”. А паліць няльзя. Нада той пясочак прывязаць к дзеркачу і несці на раўчак ці рэчку. I як вада, дык на самым беражку капаць ямачку і туды палажыць тое, што табе ўрэдна, што знайшла. Бывае і костка, і кожа, што найшла. У тую ямку ложыш і туды прапусціць ваду і не ўмееш чытаць “Ойча наш”, дык перахрысціць 12 раз, калі ўмееш — 12 раз прачытай “Ойча наш”, потым зарый гэта зямелькай і ідзі дамоў. I ета ўсё, што яна здзелала каму-та зло, вернецца ей.
Запісана ў в. Васільеўка Добрушскага р-на ад Філімонцавай Ніны Платонаўны, 1937 г.н. студэнткай Старыкавай Т.
Ведзьмы і ўсякая нячыстая сіла баяцца грамнічных свечак. Іх вешалі ля ўвахода ў хлеў, каб ведзьмы не адбіралі малако ў кароў і каб коней не чапалі. На Юр’я скаціну выганяюць на пашу галінкамі вярбы, якую свецяць на вербніцу, а патом астаўляюць яе ў хляве, ад злых духаў. На Купалу, як сільна расходзіцца нячыстая сіла, над парогам хаты і хлява вешаюць іголкі, крапіву, іх сільна ведзьмы баяцца і тады не могуць нічога здзелаць.
Хрысціцца нада, малітвы чытаць, у цэркву хадзіць. Празднікі нада ўсе саблюдаць. З хаты нікому не даваць спічкі, соль, хлеб.
Запісана ў в. Малевіцкая Рудня Жлобінскага р-на ад Вярбіцкай Любові Мікалаеўны, 1936 г.н. студэнткай Коцікавай С.
Калісь казалі, што ведзьмы прэўрашчаліся ў свінню. От ідзем па вуліцы — каток коціцца, хоць свіння бяжыць. Адны казалі, што ўзяў чалавек на вуліцы ды ўрэзаў у вуха той свінне. А пад раніцу ўбачылі жанчыну з перавязаным вухам.
А дзейнічаюць яны звычайна ўвечары, ноччы.
Кажуць, што як яны ўміраюць, дык вельмі трудна ім, каб яны памерлі, ім трэба ўзрываць столь ці перадаць сваю сілу камунебудзь: як толькі дакранецца да каго-небудзь, дык той стане імець яе сілу.
Запісана ў в. Васільеўка Добрушскага р-на ад Касяковай Любові Паўлаўны, 1936 г.н. студэнткай Старыкавай Т.
Калісь была свадзьба ў суседкі маёй. Дык ішлі мы па вуліцы на втары дзень, і бабка выліла пад ногі ваду. I не паладзілася жыццё маладых, хутка разышліся.
Ці калісь жа маладых на кане вазілі. Ну, дык тьм селі і мы з імі. А конь не ідзе, скача отак дыба, а аказалася, непадалёк ведзьма, кажуць, жыла і ўзяла ды і перашла дароіу з вядром. 1 пакуль мы не вынеслі свячонай вады і не пасвяцілі каня, той не здвінуўся з месца. Потым ужо паехаў. Аднак маладьм ўсё роўна разышліся.
Таксама могуць іголкі засунуць ці ў кавёр, ці ў падушку, тады чалавек балее, сохне.
Кажуць, калі з ведзьмай сустракаешся, то хоць малітву кажы ці кажы: “Хрыстос уваскрэс, а ведзьме смерць”. А хоч сама сабе кажы паганьм словы на яе, а таксама рукі ў карман і дулі дзве звярні. Тады нішто не возьме цябе.
Запісана ў в. Васільеўка Добрушскага р-на ад Цуканавай Надзеі Уладзіміраўны, 1945 г.н. студэнткай Старыкавай Т.
Ведзьмы — яны ва ўсім былі пахожы на простага чалавека, адлічыць іх не было магчымасці. А ў ноч на Івана Купалу яны пераабразоўваліся ў сабак, катоў і выходзілі к людзям.
Быў такі случай, калі я жыла са свякрухай. I ў адзін мамент у нашай каровы стала прападаць малако. Саседзі сказалі, што ета нячыстая сіла — ведзьма крадзе яго ў яе. I навучылі мяне вось чаму.
Я насыпала каля парога ў двор і ў хлеў крапівы (паслала) і ўтыркнула на вушак вербу пасвяцоную. На следуюшчый дзень, ранкам, выходжу на двор і бачу, што на заборы сядзіць такі вялізны-вялізны, тоўсты, чорны кот і глядзіць на мяне такімі злымі вачамі. Я спужалася і ў хату назад, ды крычу: “Ой, мамачка, там такі кот страшны чорны сядзіць!”. А яна (свякруха) мне крычыць: “Так ета ж ведзьма, тая, якая малако крадзе, хватай вілы, ды кідай у яго”. Я пакуль схапіла етыя вілы, кот ужэ ўцёк. Аказваецца, ета была ведзьма, но прайсці не магла цэраз парог, я ж зрабіла так, як мяне людзі добрыя навучылі.
Запісана ў в. Кавалёў Рог Чачэрскага р-на ад Кудзінавай Ганны Іванаўны, 1931 г.н. студэнткай Якубоўскай Т.
Венік ставяць каля дзвярэй, у вуглу. Пераварачваюць ручкай уніз, а мятлой — уверх. Калі ведзьма зойдзе ў хату, яе гэты венік адталкне. У веніку ёсць свая магічная сіла. Для чалавека веруючага — гэта ўсё прадметы, а для ведзьмы — “арудзія труда” для нападзення на чалавека. Ведзьмы баяцца крыжа. Любую ведзьму перахрысці, і яна атойдзе. Яны налажваюць свой крыж на сабе, але па-іншаму (гавораць магічныя словы). У божай сілы ёсць свае святыя, у цёмнай — свае. Чалавек прызывае божую сілу, а ведзьмы – бясоўскую. Ведзьмы мучаюцца, калі не здзелаюць, не падкалдуюць, чэрці ім не даюць спаць, трэбуюць уё новых і новых жэртв. Людзі не павінны лячыцца ці хадзіць да іх гадаць, гэта вялікі грэх. Людзі павінны вылечвацца царкоўнай малітвай і іменна ад царквы атрымлі-ваць дапамогу.
Запісана ў в. Будаўнік Хойніцкага р-на ад Гапоненка Ніны Іванаўны, 1930 г.н.студэнткай Працэўнікавай I.
Ведзьма пераносіла каласы, нават цэлыя снапы з поля нядбайнага гаспадара на дагледжанае поле суседа.
Запісана ў в. Ударнае Лельчыцкага р-на ад Лін Алены Міхайлаўны, 1922 г.н. студэнткай Трахановіч С.
Пра ведзьм і чарцей казалі, што яны ў кароў малако адбіраюць і таму на Юр’е выганялі скаціну прутам, які на вербнае васкрасенне асвяшчалі, каб уроку не баяліся. Абрызгівалі пасвячонай вадой. На Івана Купалу вешалі крапіву на вароты, каб змяя або ведзьма не адабрала малако ў скаціны. Казалі, што на Івана Купалу ведзьмы лятаюць над травамі-лякарствамі, таму іх сабіралі да Купалы.
Пра чарцей казалі, што яны жывуць на тым свеце ў пекле, караюць грэшнікаў.
Запісана ў в. Брылёва Гомельскага р-на ад Гарбузавай Марыі Яўсееўны, 1929 г.н., былой жыхаркі в. Казацкія Балсуны Веткаўскага р-на студэнткай Кашлаковай А.
Калісь была ў нас баба. Яна пад Івана Купалу перадзелавася ведзьмай, перадзелавалася ў свінню, кабана. Яна ў хату ўляціць. Васіль кажа: “Чую, свіння рохкае”. Ён выскачыў і давай тую свінню гаяць. Яны давай лапатай па хвасту і задняй назе біць. Яна і знікла. Ніна кажа: “Матка ўпала з печы і нагу зламала, і вядро абадрала”.
Уляцеў камар к нам у хату, як я малой была, большы, як авадзень. Камар над усімі кружу-кружа. А тады, як затрашчаў комін. Гаварылі, камар той з трубы выляцеў.
Калі завідвала, што ў каго харошая карова, ведзьма перадзелавалася куніцай. Яна на Макава бегла куніцай. А там быў мосцік, сцёк каторы пад ім. А куніца — пад той мосцік. Ехаў чалавек на машыне. Даехаў да мосціка і бача — куніца балыная. Шафёр стаў і давай лавіць. I не ўзялі, хаця й лапатай тузалі пад той мосцік. Дык у той паклонніцы Макрынкі морда была пакавырана страшна так. Яны ж (шафёр і пасажыр) пакавыралі.
На вуглу нашай вуліцы была калісь такая піўнушка. Там часта сядзелі Шаман (умеў перадзелаваць) і Балван. Напіліся яны. Шаман кажа: “Глядзі, бачыш, дзірка, што камар пралезе. Я пралезу ў яе. Давай паспорым”. Дык ён лез паўз палена, а таму чалавеку здавалася ў дзірку. Зачмуціў яго. Тут ехаў чалавек на возе і кажа яму: “То ж ён лезе паўз палена”. Дык Шаман паглядзеў на яго і кажа: “Воз гарыць”. Чалавек глядзь, а ў яго за спіною гарыць. Злез з воза, а агню няма, і ўсё цэлае.
Гуляецца свадзьба. Хтось са свадзьбы перадзеўся ў трох цыганак. Першая цыганка хлопнула ў далоні — і дом вадой напоўніўся Другая цыганка хлопнула — і ў вадзе — яда і вокны. А адзін з гасцей развёў рукамі вось так (паказвае) — і цыганак, і вады няма.
Ведзьмы, кажуць, дзелаюць такую мазь, націраюцца ёй да красна і лётаюць на дуб. Адзін з людзей такіх папаў туды, дык яны яго ўбілі.
Запісана ў в. Глазаўка Буда-Кашалёўскага р-на ад Байковай Ніны Васільеўны, 1952 г.н. студэнткай Прышчэпенка Г.
На свята дарогу парасыпалі, а потым кот за намі бег усю
дарогу, відаць, дадому не трапіў.
Му павярнуліся, хацелі здагнаць яго, але ж дзе там, не здагналі. Уранні выйшлі, а ўся дарога была змецена, му аж здзівіліся!
Запісана ў г. Гомель ад Міньковай Ганны Пятроўны, 1921 г.н., перасяленкі з в. Дудзічы Чачэрскага р-на студэнткай Малай I.
Ведзьма — гэта злая чараўніца ў чалавечым абліччы, якая засявала палі камянямі, адбірала ў кароў малако, насылала хваро-
бы і мор на людзей і жывёлу-
Каб засцерагчы жывёлу, вешалі дохлую сароку ў хляву, запальвалі свечкі і аблівалі жывёл святою вадой.
Запісана ў в. Ударнае Лельчыцкага р-на ад Лін Алены Міхайлаўны, 1922 г.н. студэнткай Трахановіч С.
Былі такія ведзьмы, перацягалі малако ад кароў. Каторая карова не дала малака, шукалі тую ведзьму. У адной хаце найшлі дзірку пракручаную і з трубкай. Малако цякло па трубцы ў пасуду. Тады ў тым малацэ заводзіліся чэрві. I вот пілнавалі тых ведзьмароў і забівалі іх.
Запісана ў г. Светлагорск ад Майбусавай Ніны Іванаўны, 1929 г.н. студэнткай Ларыёнавай I.
Я добрэ ні памятаю, дзе гэта було. Малая була. Тады ўся вёска пра гэта казала. Жыла ў нас на сяле сям’я. Мужам і жонкай яны сталі нідаўна. Ну, мо якіх месяцаў пяць яны пажылі, як усе суседзі сталі шаптацца. Гаварылі, што маладая жонка часта ўходзіць па начам. Што яна робіць там, ніхто й ні ведаў. А ўжэ потым сталі казаць, што етая маладзіца ходзіць на могілкі. Яна була шчэ сільна прыгожая. Жанкі сваіх гаспадароў вечарам нікуды не пускалі. Такія чуткі булі, што і фэшніца яна вялікая. Чалавек яе нікаму ні верыў, казаў, што жонка добрая хазяйка, глядзіць яго і па хазяйству памошніца. Вот толькі што не вельмі дужая була. Жывот у яе ўжэ буў а яна ўсё ходзіць на поле, порацца хадзіла, ваду насіла. Да вайны ні жонкі, ні малые дзеці, ні старые ні сідзелі дома ў плахую пагоду, а йшлі па гразі і працавалі. Эта зараз у іх і жывот баліць, і рукі, і ногі. Тады пра гэта й не думалі. Було столькі работы, што маладзіцы ражалі дзіцей і ў полі, і ў ямах… Яна радзіла хлопчыка дома. Сама пасля і ні ўстала. Доўга яна хварэла. Ужэ і бабкі прыходзілі, і з горада вызывалі дохтара. Нічога ёй ні памагло. Так яна ляжала хворая нядоўга. Потым зусім памерла. А дзіцёнак стаў сірацінкай. Як можна жыць на руках з дзіцём узросламу мужыку? Вядома ж, було шмат турбот. А шчэ па начам малы так крычаў, плакаў што ні можна було спаць. Ноччу, казалі, у хаіу хтосьці прыходзіў і качаў малога. Бацька, узрослы мужчына, сам баяўся быць у хаце. Ніхто ні знаў, як дапамагчы ўдаўцу. Казалі, што ён не гаворыць праўды, прыдумляе ўсякае. Тады яго брат вырашыў пажыць у хаце і пабачыць, ці ёсць гам хто яшчэ. Ноччу ўсе ляглі. Я добрэ ні знаю, як там усё було. Людзі казалі, што ізноў прыходзіў нехта ці нешта ў хату. Дзіцё тое плакала, плакала, а калі дзверы адкрыліся, тут ён і супакоіўся. Ну, дзесьці знайшлі бабку, тая сказала мужыку, штоб той узяў старыя колы драўляныя, кінуў іх пад ногі таму, хто прыходзіць. Ён так і зрабіў. Потым, кажуць, яш сын стаў спаць добра. Шчэ казалі, што жонка, якая памерла, і прыходзіла па начам да сына. Яна була ці ведзьмай, ці ведзьмаркай, я не ведаю. Так людзі казалі.
Запісана ў в. Новая Рудня ад Дворак Надзеі Нікіфараўны, 1920 г.н. студэнткай Галушковай I.
Ведзьма — гэта злая чараўніца. Выглядае яна як жанчына, але попіяд у яе вельмі злы быў. Ведзьма можа быць звязана з людзьмі, тагды яна ім прыносіла зло. Яна мела адносіны і з нячыстай сілай. Валасы ў яе былі гразныя, сівыя, нерасчосаныя. Ведзьма магла скідвацца катом, сабакаю, маладою дзяўчынаю, дзіцём, свіннёю. Распавядаю гісторьпо аб тым, як ведзьма ператварылася ў ката. У цёткі Галі карова була. Добрая, спакойная. I вось чаму-та малако перастала даваць. Каб то балела, аж не. Пойдзе гаспадыня даіць — а малака няма. Вырашылі тады праверыць, хто або што доіць. Яшу з Васілём адправілі глядзець. Яны трохі пасядзяць да і ў хату бягуць. А пасля хлопцы, якія ішлі з гулянкі апоўначы, казалі, што чулі, як карову хтось доіць. Засталіся сыны тады начаваць на вышках усю ноч. Як стало даіць карову, яны злезлі з вышак і хутчэй у сарай. Калі глянулі — аж чорны кот з вачамі Тафіліхі. Яны яе схвацілі, а ў яе вочы жалобныя такія. Хлопцы спужаліся вачэй суседкі Тафіліхі да і гопнулі ката аб зямлю. Пасля гэтага здарэння суседку доўга не бачылі на вуліцы. Затым прыйшла прасіць у Галі прашчэння. А пасля і памерла яна. Ведзьмамі станавіліся не ўсе жэншчыны, а толькі тыя, у якіх у сярэдзіне злы дух пасяліўся.
Калі сеялі жыцечка, дак у Бога прасілі, каб добрае расло. У вызначаныя дні эта рабілі. Ведзьмы маглі выкручваць жыцейка, завіткі ў ім дзелалі, качалісь на ім, абы-што навязвалі. Кагда такое здаралась, дак ішлі ў цэркву, свечку запалівалі і Богу малілісь. Наш род засцерагаўся ад ведзьмаў, якія шкодзілі жыіу толькі малітвамі, а болей нічым.
Запісана ў в. Бабоўка Жлобінскага р-на ад Аўраменка Ніны Дзмітрыеўны, 1930 г.н., перасяленкі з в. Дронькі Хойніцкага р-на студэнткай Ядчанка В.
У ведзьмы чорныя косы і вочы такія ж, і не толстая. Перад смерцью ведзьмы дужа хварэюць. I каб ім стала лягчэй, нада сваю сілу каму-та аддаць: ці па свайму роду, ці самаму меншаму дзіцяці з сям’і. А яшчэ лучшэй, калі адно дзіцё. Вось таму раней і казалі, што ў каго ў сям’і адна дзеўка і болей няма дзяцей, так будзе яна ведзьмаю. Мо таму і было ва ўсіх многа дзяцей.
Кажуць, калі ведзьма пройдзе каля кароў, дык тыйе малака не даюць. А яшчэ гаворуць, што ведзьмы могуць рабіцца рапухамі (жабамі), што ссуць кароў, атыя потым уранні малака не даюць.
На Купалу хлеў, дзе жыве жывёла, абтыкалі крапіваю і рысавалі крэсцікі на дзверах. Гэта рабілася для таго, каб засцерагчы жывёлу ад ведзьмы.
Запісана ў в. Бабічы Рэчыцкага р-на ад Суваліч М.Ц., 1940 г.н. студэнткай Біруковай Т.
Ведзьма — злая чараўніца, надзеленая незвычайнымі здольнасцямі. Яна звязана і з людзьмі, і з нячысцікамі. Ведзьма вельмі старая, заўсёды з распушчанымі валасамі. Яна не любіць глядзець лю-дзям у вочы. У ведзьму ператваралася тая жанчына, у якую ўсялялася нячыстая сіла. Гэта магло адбывацца па яе жаданню або не. Яны маглі ператварацца ў птушак, жывёл. Ведзьмы заўсёды шкодзілі людзям: адбіралі малако ў кароў, знішчалі ўраджай.
Запісана ў в. Бялёў Жыткавіцкага р-на ад Андрэевай Надзежды Абрамаўны, 1927 г.н. студэнткамі Шчур А., Макарэвіч А.
Так вот эта ж самая яе цётка за Касарэўскім была. Казалі, сядзь з тапаром і ждзі. Я бачу: ідзе свіння, дык ён як стукне, дык, казаў, так і косы надулісь, і пабег ён у сенцы. А навутра яна ідзе з рукой перавязанай. Яшчэ была такая, што катком кацілася. Дзеўкі сядзелі пад хатай і чуюць: рох-рох-рох. Свіння ідзець. Яны палезлі на крышу, і адна ўпала. Так спужаліся. Ведзьмы, кажуць, лётаюць на дуб. Ёсць дуб ля Рагавога пасёлка, і яны злятаюцца на дуб.
Ведзьмы прыдуць салому выцягваць над варатамі з крышы, тады карова хварэе. Мяне наў-чылі. Вазьмі з ліпы галінку адарві і яйцо тое, што падкінулі, пакладзі ў трапку і цягні па зямлі, не нясі.
I на могілках спытай імя таго, што хованы без бацюшкі (Кузьма). Адграбі ля краста, каб яйка пакласць і скажы: “Кузьма, забяры маіх урагоў, хай не п’юць маю кроў і не льюць маіх слёз”. I тая дзеўка на лесапеце ехала і ўпала, і была кроў, кроў. Аж спужалася.
На год дзелана. Нудна, не спіцца, усё лета не спала. Ноччу сэрца зайдзецца. Пробавала на дварэ спаць, у снапкі залезу. У вочарадзі стаяць не магла. Не ведала, што мне на год здзелана. Паехала ад гэтых, ад чарцей. Ды яшчэ на худшага натрапіла. У Малінаўцы дзед радам жыў. Прыносіць грушы такія салодкія: “На, саседка, смачныя”. Прынёс, ды з хаты. А я бульбашнік жала на пожні. А ён сеў на мяжэ, ці буду есць. Пасядзеў ды пашоў. А я ўзяла ды закапала ў мяжэ. Баялася есць. Зяць прыехаў да стаў капаць гной з хлева. А ў мяне табака пасаджана. А я аб яе чырканулася нагой. Як засыхаць стане — віскам вішчы. Пайшла к бабе, а яна вылечыла. А Бог так даў, што памёр і мо месяц ляжаў на печы.
Пайшла на дворню стагі кідаць. Ляжыць дома на ганках рассадзіна, лебядзіна і штосьці яшчэ трэцяе. Дык як злегла. Пад грудзямі баліць. 23 дні хварэла. Іду ды сяду ў канаве аддыхнуць. Прышла да бабы. А яна кажа: “Сколькі ў цябе чужога, сколькі ты мучышся?”
Запісана ў в. Глазаўка Буда-Кашалёўскага р-на ад Дудашэнкі Ксеніі Цімафееўны, 1919 г.н. студэнткай Прышчэпенка Г.
Ведзьма — злая жанчына, хаўрусніца дзьявала. Яна чыніць людзям шкоду і непакой. Ведзьма можа быць рознай: і чалавекам, і катом, і кабылай, і варонай, і парасёнкам, таксама можа ў столб перавярнуцца.
Адзін мужчына расказваў:
Іду, значыць, з поля дамоў. Цемнавата ўжо стала. А я стаміўся і таму ціхенька дарогай ішоў сабе. Хоць бы дзе каго сустрэць, не, нікога не было відна. Ага, іду далей. Ужо і да хаты маёй блізка, аж тут бачу з-за вугла кабыла рыжая выбегла дый як заржэ. Ой, у мяне й сэрца ў пяты. Я, праўда, перахрысціўся, пайшоў далей. Прышоў дамоў, сеў, супакоіўся, у жонкі і пытаю: “Чыя гэта рыжая кабыла па вуліцы гайсае?” А яна мне кажа, што ні ў кога няма. Як яна гэта сказала, у мяне ажно мурашы па целе пабеглі!
Ведзьма шкодзіць жыту так: яна завівае яго ў ветачкі. Бярэ некалькі калосікаў і закручвае іх. Калі яна так здзелала, то ўжо не толькі ўражаю не будзе, а і хазяйка сільна забалее, зачмарнее.
Ведзьма можа бяду, хваробу навесці дажа на дом.
Запісана ў в. Перавалока Рэчыцкага р-на ад Канавалавай Марыі Трафімаўны, 1932 г.н. студэнткай Сідарэнка I.
Майго бацькі дзядзька быў конюхам, дык гаварыў: “Іду, а за мной свіння бягіць. Я колік адламываю і свінне гэтай у рот — ачуцілася баба. Дык плакала, прасілася, каб пусціў яе, і ён пусціў.
Запісана ў в. Неглюбка Веткаўскага р-на ад Барсуковай Анастасіі Афанасьеўны, 1925 г.н., студэнткамі Чарняўскай В., Платонавай А., Цэпавай Ю.
Ведзьмы бываюць усякія. У парасёнка можа прэўраціцца, можа прэўраціцца ў ката. Казалі, што і мая свякруха прэўрашчалася, але я не бачыла, казаць не буду.
Запісана ў г. Буда-Кашалёва ад Янчанкі Марыі Раманаўны, 1943 г.н. студэнткай Прышчэпенка Г.
Гэта старая жанчына, якую калісьці выгналі людзі з сяла, таму што яна зрабіла кату-та дрэннае, заўсёды падманвала. Зараз яна калдуе, паддзелвуе людзям. Ведзьмай называюць чалавека, які можа рабіць штосьці незвычайнае.
Запісана ў в. Чырвоная Буда Добрушскага р-на ад Скоблікавай Марыі Пятроўны, 1938 г.н. студэнткай Скоблікавай Н.
Ведзьма — жанчына, якая заключае саюз з самім д’явалам. Яны лётаюць у паветры, наводзяць порчу на людзей, на скот.
Запісана ў в. Азершчына Рэчыцкага р-на ад Казловай Марыі Кандратаўны, 1934 г.н. студэнткай Кундзелевай I.
Вядзьмаркі вельмі доўга паміралі. Яны былі шкодныя. Калі памірала ведзьма, то ў крышы рабілі дырку, каб яе душа ўверх узнялася.
Запісана ў в. Беседы Петрыкаўскага р-на ад Ходзька Наталлі Рыгораўны, 1937 г.н. студэнткай Серада В.
Жанчына ператвараецца, якая дзелае зло не толькі чалавеку, но і жывотным. Яны калдуюць, і жывотнае ці чалавек могуць памерці. Каб збавіцца ад ведзьмы, трэба красціцца, закрыць вочы і зрабіць замкнуты круг, прадставіць белы круг.
Запісана ў в. Дзімамеркі Лоеўскага р-на ад Булацкай Марыі Дзмітрыеўны, 1936 г.н. студэнткай Шэўчык Н.
Нячысцікі — ега калдуны. Яны могуць абарачвацца ў каго хочаш і ў жывёл. У нас была адна калдуння. Яна пад Івана Купалу абарачвалась ці ў сабаку, ці ў ката, хадзіла па дварах, сабірала вяршкі ў збанках, забірала малако ў кароў. А ў самой у хаце, гаварылі, цякло малако са сцяны ручаём. Адзін раз іна абярнулася ў ката і пабегла па дварах. А людзі ўзялі і перабілі кату етаму ногі. Назаўтра ета баба не магла ўстаць, у іе былі перабітыя ногі. А калі ведзьмы паміраюць, то сільна крычаць. Страшна. Тады нада ўзрываць пальніцу скарэй і яна памрэ.
Запісана ў в. Рэпішча Чачэрскага р-на ад Патапенка Ганны Пятроўны, 1922 г.н. студэнткай Лабачовай С.
Ведзьмы — гэта нячыстая сіла, яны — обаратні. Яны абарачваюцца ў ката. Яна прадае сваю душу нячыстай сіле, дзьявалу. У якіх-та грахах ілі на тых, што яе навучылі, знае ета. Што яна ні дзелае, толькі дабра не дзелае, толькі людзям зло. Сем’і яна разлучае, у сем’і ўносіць разлад, каб яны ссорылісь, біліся, у скаціны можа малако адабраць. Гавораць, што ножувойдзе ў вугал і з нажа будзе цеч малако. Балезнь такую на людзей паслаць могуць незлячымую, свякруху такую здзелае, што яна нявестку можа знічтожыць, ненавісць такую здзелае.
Запісана ў в. Матнявічы Чачэрскага р-на ад Дзяржынскай В.П., 1932 г.н. студэнткай Пагірэйчык Н.
Гэта было вельмі даўно. Яшчэ калі мне было 12 год. У маёй маці была карова, прыгожая такая, Зінкай звалі. Але штосьці незвычайнае з ёй здарылася: калі маці прыходзіла яе даіць, то ў каровы не было малака. А трэба сказаць, што па суседству жыла жанчына, якая займалася чорнымі справамі. Мой бацька сказаў, што, мабыць, без гэтай жанчыны не абышлося. I мы вось што зрабілі. У гэтую ж самую ноч я, мой брат, маці з асінавым галлём і свечкамі пайшлі ў сарай. Схаваліся мы там на сене за вялікай драўлянай лесвіцай. Мой брат запаліў свечкі. Апоўначы дзверы сарая раптам распахнуліся, вецер патушыў свечкі. Брат зноў іх запаліў, праз хвіліну зноў падзьмуў вецер, але ў іншым напрамку, свечкі пагаслі. Больш мы іх не запальвалі. Нарэшце, пачуўся нейкі тупат, і што самае цікавае, наша Зінка пачала набліжацца да таго месца, дзе яе звычайна даілі. Яшчэ быў чуцен лязгат вядра, і я ўбачыла, што карову нехта даіў, але гэты чалавек быў нябачны. Тады мая маці, як яе навучылі, падбегла да каровы і пачала каля яе махаць асі-навым галлём, а пасля яна сказала нам, каб мы беглі дадому. На наступны дзень мы ўбачылі нашу суседку. Але жах: яна была ўся перавязана бінтамі. Толькі з гэтага часу ў каровы заўсёды было малако.
Аднойчы, калі я была зусім маленькай дзяўчынкай, я заўважыла ля нашай хаты вялікую жабу. Яна была даволі незвычайная: вельмі вялікая, нейкага дзівоснага колеру — не тое, каб зялёнага, не тое каб карычневага, але сама яна была вельмі страшная. Ну, дык вось, узяла я яе ў платочак і пачала з ёю гуляцца. Цягала яе ўсюду, а пасля, увечары, я яе схавала ў сараі. На наступны дзень зноў прыйшла. I так працягвалася даволі доўгі час: удзень я з ёй гуляла, а ўвечары хавала. Усё гэта я нікому не гаварыла, акрамя маёй сястры, якая была старэйшай за мяне на год. Я так яе зацікавіла, што аднойчы яна вырашыла ўбачыць яе ўласнымі вачыма. Марыя доўга прасіла мяне, каб я ёй паказала жабу. Нарэшце, я згадзілася. Але на маё вялікае здзіўленне жабы на месцы не было, а застаўся толькі мой белы платочак. Мая сястра адразу падумала, што я проста выхвалялася перад ёй, а мне было вельмі непрыемна, што яна так думае. I тады я вырашыла зрабіць наступнае: павяла Марыю ў хату і сказала ёй, што калі я зараз пазаву маю жабу, то яна абавязкова выпаўзе да нас. Але, калі гаварыць сумленна, я, канечне, і не думала, што так яно ўсё і будзе, ну, а мая сястра дык і падаўна. Але нягледзячы на гэта, я вельмі ўпэўнена пачала зваць нашу “цацку”. I ўяўляеце наша здзіўленне, калі гэтая жаба з’явілася перад намі. Мы так спужаліся, што ўспрыгнулі на маленькі тапчаньчык, які стаяў каля печы, з-за якой і з’явілася гэта страшыдла. Марыя пачала вішчаць, а жаба сядзела долу і глядзела на нас сваімі велізарнымі вачамі, і, здаецца, зусім не хацела зноў хавацца. Яна ўсё сядзела і глядзела, як быццам хацеласказаць: “Ну, чаго вы са мною не гуляеце, калі пазвалі?”. Марыя так крычала, што прыбег наш бацька, але нечакана знікла і наша жаба. Бацька не паверыў у тое, што я яму расказала, а жаба так больш і не з’яўлялася.
А яшчэ было такое. Аднойчы я пайшла па ваду. Калодзеж быў не вельмі далёка ад нашай хаты. Дайшла да яго, набрала вады і толькі ўзяла вядро, каб пайсці, як з нечага агароду выскачыла свіння: страшная такая, рылатарчыць, і бяжыць прамым ходам на мяне. Ну што рабіць: кінула я ўсё, і пабегла да нашага дому. Бягу, а павярнуцца не магу, каб паглядзець, ці далёка яна. Але я добра чула, што свіння бяжыць ззаду, бо так ужо сваімі капытамі лязгала. Я амаль што падбегла да хаты і чую, як бы нехта сапіць мне на вуха, я не разгубілася і перакрыжавалася, як некалі мяне маці вучыла. I самае што было цікавае, калі я павярнулася, каб паглядзець, ці бяжыць за мною гэтая свіння, то я нікога не ўбачыла. Праз нейкі час я і мой бацька пайшлі да калодзежа забраць вядро, бо грошай у нас было няшмат, каб новае купляць. Мы падышлі бліжэй і ўбачылі, што вядро стаіць на траве, паўнюсенькае ад вады, а я, дарэчы, добра помню, што вядро ўпала, і, канечне, вада ўся пралілася. Ды гэта яшчэ не самае цікавае. Больш за ўсё нас здзівіла, што ў каго мы не пыталі, ніхто не памятаў такога. Каб свіння ўцякла да калодзежа. Пасля толькі мая суседка сказала, што, мабыць, гэта была вядзьмарка, якая пераўтварылася ў свінню і хацела папіць вады, ды толькі я ёй перашкодзіла сваім прыходам, вось яна і вырашыла мне адпомсціць.
Мне калі гаварылі, што ніколі не трэба аглядвацца, калі чуеш, што цябе нехта кліча, дык я так ніколі і не рабіла. Але вось што здарылася з каровай нашага суседа. Пайшоў ён пасвіць сваю карову, а гэтае было не так даўно, гадоў, можа, дзесяць таму. Ён заўсёды пасвіў яе на невялікай лужайцы, каля лясочку. Так усё б шло добра, але пад вечар, калі ён сабраўся ісці дадому, пачуў, што нехта кліча яго і яго карову. Наш сусед быў чалавек вушлы, ён не адгукнуўся на кліч, а вось карова яш, Мінька, павярнулася ў адваротны бок і пайшла туды, куды яе клікалі. Васілій пачаў зваць яе да сябе, але карова не збіралася ўвогуле яго слухаць. Ён цягне яе, а яна не ідзе, як быццам яе з другога боку нехта не пускае. I колькі сусед не спрабаваў яе пацягнуць да сябе, карова не ішла, а толькі лягнула Васілія па назе і пабегла галопам у лес. Сусед наш не разгубіўся і пабег зваць на дапамогу. Канечне, прайшло ўжо шмат часу, але, на шчасце пачуў яго мой бацька, які касіў траву: вось чаму я гэта ўсё так дакладна ведаю. Пабеглі яны разам у лес. Доўга яны там блукалі, але праз нейкі час убачылі Міньку, прывязанай да дрэва нейкім паяском. Развязалі яе, а яна не ідзе з імі, што яны не рабілі, як быццам той паясок усё трымаў яе. Тады сусед узяў запалкі і спаліў пояс. I, вось дзіва, карова адразу пайшла за імі. Вось як бывае.
Запісана ў г. Гомель ад Баранавай Валянціны Міхайлаўны, 1931 г.н. студэнткай Жаранковай В.
Мацэнар — гэта ведзьма, якая ведзьмуе. Яна прыйшла і зразу чалавеку дрэнна робіць. А ўсе яны дрэнна дзелаюць чалавеку. Усе прыносяць урэду.
Запісана ў в. Карма Добрушскага р-на ад Пузікавай Марыі Антонаўны, 1929 г.н. студэнткай Траціннікавай М.
Ведзьма магла станавіцца казой, кошкай. Адна баба ў нашай вёсцы дзелалася кошкай і забірала ў кароў малако. Ад ведзьмаў засцерагаліся на Юр’е. Ведзьмы хадзілі на расу, гаварят, што “паласкалі цадзілкі”, штобы атняць у каровы малако.
Запісана ў в. Канань Рэчыцкага р-на ад Філончык Таццяны Міхайлаўны (70 гадоў), Філончык Аляксандра Мікалаевіча (71 год) студэнткай Чарняўскай Т.
Ведзьмы могуць зрабіць так, што цябе паралізуе, што ніколі замуж не выйдзеш. Могуць яшчэ ўсякіх гадасцей табе нарабіць. Умеюць прыварожваць хлопца да дзеўкі, і дзеўку да хлопца. Могуць наклікаць гразу ці буру і адагнаць іх назад. Але іе і такія, каторыя яшчэ і лячыць умеюць ад розных хвароб. Перад смерцю яны стараюцца перадаць усё, што ведаюць, каму-небудзь. Каб лягчэй памірадь было і Бог прыняў іх у Рай. А калі не перададуць, то будуць доўга мучыцца. Яны звязаны з чарцямі. Абычна жывуць адны. Мужык і дзеці паміраюць па розным прычынам.
Запісана ў в. Людзвінаўка Светлагорскага р-на ад Гумбатавай Ганны Сяргееўны, 1939 г.н. студэнткамі Чарняўскай Т., Курашовай Н.
Ведзьма адбірае малако ў кароў на празнік Іван Купала, людзі калісьці аберагалі малако крапі-вай, красты на варотах ставілі і мазалі дзёгцем. Давалі каровам траву, якая звалася брат-сястра. Ведзьма мажэць прэўраціцца ў любое, у клубок, у жабу. Засцерагаліся ад ведзьмаў на свята Івана Купалу.
Запісана ў г.п. Акцябрскі ад Паўлюковай Надзеі Сямёнаўны, 1924 г.н., перасяленкі з в. Калюды Кармянскага р-на студэнткай Курбацкай Т.
Ад ведзьмы засцерагчыся, дзеткі мае, не так-то легко. Эта тыя будуць знаць і то не ўсягда. А такжа яна, як вам сказаць, духам сядзіць. Вот давайце я вам раскажу, гэта яшчэ ў 20-ым гаду было. У майго хазяіна быў дзед, дык у яго было тры сыны, а ён сільна знаў, сільна знаў, дык у яго было столькі пчол, што ніхто і не зачэпіць яго, а еслі хто зачэпіць, скажа ён, дык будзеш век калекаю поўзаць. Ну дык, а мёд бочкамі вазіў, яўрэйчыкі куплялі, тады ж у яўрэяў золата было, дык яны яму плацілі. Дык ён назбіраў таго золата, я бачыла тыя сліткі, мяняў, тая капеечка малая залатая — пяць рублёў была. А тры сыны было, усе жанатыя дзеці, а ён нікому ні капеечкі ня даў. Тады пачустваваў ужэ, што етаскора паміраць, дык ён паперавозіў усё што е: сякеры, што е, ён далей нясе, кудысь хавае, закопае ўсё свае, унічтажае, а дзецям нічога не аддае. Самы старшы быў жанаты, ета ўнук яго„ дык ён кажа: дык што ж я, сваіх восьмера дзяцей, што ж рабіць? Трэба мачыць жа руку ў той куш, ён яго трошкі папробаваў, а не Ўзяў, дык кажа як агледзеў, дык яна так галасіла, не чапай. Дык ён узяў і кажа: ты золата хацеў маё забраць, я яго забяру ды панясу ксяндзу. Ён тое золата забраў, чуць папоўз, да панёс ксяндзу і кажа: “На, да схавай маё золата, пасвяці яго, а як я памру, вазьмі трошкі”, дык той ксёндз за тое золата ды і не хаваў, паехаў — ідзі ды даганяй яго.
Ведаеце, дзеці мае, ад ведзьмаў малітвы не было, таму і не маліліся. От еслі найдзеш чалавека, тожа што знае сільнее яе, то ён яе пераборае, а еслі не найдзеш, то шукай. Былі такія, што рабілі і адроблівалі, а яна сваё робіць. Калі ёй нада што было, дьпс яна ў такі дзень, “чысты чацвер”, раздзенецца дагала ў ночы і пашла на поле, усюды пабуцзе, бяжыць па полю, зрывае спорыш і робіць. Усюды пабудзе, і прыдзе і тады ўсё на яе, як з вядра, сыпецца багацтва.
Запісана ў г. Хойнікі ад Рудабельскай Эміліі Людвігаўны, 1913 г.н., перасяленкі з в. Рудакоў студэнткамі Салаўёвай Т., Вайтовіч К.
Могуць пераўтварацца ў ката, сабаку, свінню, вужа, жабу і калясо.
Есць апредзеленные дні в гаду, што еслі ана каму-небудзь плоха не здзелае — сама не свая. Ана проста должна эта дзелаць.
Кагда ўмірает, сільна мучаецца, не можа ўйці на той свет. Нада ілі столю разбіраць, ілі ана далжна свае сілы каму-небудзь перадаць. Тады, уміраючы, просіць, каб той, каго яна выбрала, падаў ёй што-небудзь.
Жыў хлопец з маткай. Матка яго сільна знала, очань знала. I людзі зналі, хто яна, а ён не верыў. А то раз вяртаўся з начной работы, ноччу, паламалася штосьці, шоў пешкі. Прышоў дамоў — вакно адкрыта, а ў лютках тырчаць два нажы і нікога няма. Ён гукаў: “Мама, мама!” Не адзываецца. Ён сеў ля вакна на лавачку, чакае. Зашумела тут, зашумела. Тады глядзіць: штось у вакно такое як паляцела прама. Перавярнулася, выняла нажы, закрыець вакно, косы расстаўленыматка! Ён ей гавора: “Я цябе уб’ю, што ж ты дзелаеш?” 1 сколькі жыў, усе ўбіць яе хацеў. Яна можа так і здзелала, шчоб ён пад поезд папаў. Ехаў кудысь, скокнуў на поезд (які ехаў ужо), ды зачапіўся — і пад поезд. Дык яна кажа: “Гэта ж ён на мяне напрасліцу гаварыў, дык яго Бог пакараў”. А яна знала, очань знала.
Расказвалі, праўду сын казаў, бо калі памірала, дык паталок узрывалі…
Шоў мужык дамоў. Позна ўвечары, і, гавора, увязаўся за ім кот, бягіць і бягіць, і так шшыбае мяне, хоча з ног збіць. Сільны такі, чорны, глаза блішчаць. Я, гавора, спачатку не абраціў внімація, а ён як кінецца. Я цякаць, да агарода чыгосьці дабег, схваціў кол ды як ударыў яго, ката таго. Ён і ўбег. Назаўтра ж убачыў суседку з завязанай галавою і з падбітым глазам, старуха такая. Я здагадаўся хто.
У суседзяў усё плоха ды плоха было: хазяйства не вялося, у доме беспарадкі. Раз выходзяць у двор, а ім пад ногі парасёнак ніадкуль выскаквае, з ног сшыбае і ў калітку (парасёнак жа не пабягіць не пад ногі, не пад рукі, а гэты прама па нагах). Муж схапіў лапату ды секануў, ды пагіаў па хвасту. А патом уся дзярэўня знала, што адна жанчына ходзе з перавязанай рукой.
На навалунье ідут у лес, становяцца перад маладзенькімі асінамі і просят: “Прасці мяне, я бяру на харошае, а не на плахое”. Рубіш, робіш невялікія колікі. Прыходзіш дамоў і гэтыя колікі забіваеш па часавой стрэлкі ў зямлю, вакол хаты, агарода і кажаш: “Госпадзі, памагі, адгарадзі ад нячыстай сілы”.
Пакуль не згніюць тыя колікі, будзе табе зашчыта.
Запісана ў в. Лгародня Добрушскага р-на ад Хадзьковай Вольгі Восіпаўны, 1938 г.н. студэнтамі Балачковым В., Таргоняй А., Елавой Т.
Сама з ведзьмамі не сустракалася, але чула. Раз сястра мая гуляла з падружкай. Яны ішлі назад і ўбачылі, што двое ў белым стаяць, а косы распушчаныя. Яны ўцікаць. Прабеглі трошкі, аглядзеліся — нікога няма.
Былі ведзьмы, якія лазілі па хлявах, і мой хазяін казаў, што баба Мурашыха па сараях лазіла, кароў даіла. Калі яе ўбачаць, яна на вышкі — і знікала. Ведзьмы пераўтвараліся ў катоў, сабак, свінню. А потым адойдзе — і зноў чалавек. Раней ведзьмаў было багата, а зараз не ведаю. Ведзьма чалавека можа і ў зямлю загнаць: можа след адабраць, а чалавек худзее і худзее. Вузялок з этай зямлёй у магілу кідаюць, і чалавек памірае.
Была ў нас адна вядзьмачка. Звалі яе Левай. Вот ідуць маладыя позна дамой, а яна абернецца то свіннёй, то пеўнем, то курыцай і пад ногі ім. Усіх перапугае. Началі думаць, чыя жывёла, і рашылі пабіць. Вот ідуць, выскаквае свіння. Хлопцы ёй ногі перабілі і кінулі. Пасля гэтага Левы нядзелю не было відаць. Пытаюць у яе дзеда, дзе яго баба. А ён і адказвае, што яна цэлую нядзелю ляжыць ужо: ногі дзесь паперабівала.
У пост, кожны дзень, калі гаспадыня тапіла печ, то адкладвала па аднаму палену. I ўжо за адзін дзень да Пасхі трэба гэтымі дравамі вытапіць печ. Калі толькі дым пойдзе, ведзьма абавязкова прыбягіць. Так распазнавалі іх у нас. Яшчэ цвецікамі з агуркоў пасыпалі дарогу, і тады ведзьма не зможа перагнаць сваю карову праз ніх. Лічыцца, што ад нячыстага глаза дапамагае булаўка. Гавораць, што ведзьма ў вуха іголкі не залезе, а на іголку не палезе.
Запісана ў г. Добруш ад Курдэсавай Ксеніі Фёдараўны, 1919г.н., ураджэнкі в. Харошаўка Добрушскага р-на студэнткай Крупскай Н.
Ведзьма для чалавека робіць толькі дрэннае, а вось калдуны могуць рабіць чалавеку дабро.
Г этую гісторыю мне расказывала яшчэ мая бабуля. У яе вёсцы была адна ведзьма, яе суседка. Стала бабуля заўважаць, што ў яе каровы прападае малако, хоць яна шмат і есць. I вось мужык бабулі рашыў паглядзець, хто здойвае карову. Ён схаваўся ў хляве і чакаў. Адчыніліся дзверы і ўвайшла чорная кошка, якая пачала даіць карову. Мужык палкай даў па лапам кошцы, яна і збягла. А раніцай яны ўбачылі сваю суседку з перабінтованымі рукамі.
Распазнаць пераўвасобленую ведзьму можна так. Калі чалавек ідзе, ад яго падае цень. Трэба ў цень (у галаву) укалоць нешта вострае. Цень перавернецца, і чалавеку стане дрэнна.
Звычайна варажбой займаліся адзінокія старухі, зрэдку старьм дзядкі, якія жылі дзесьці ў канцы сяла.
Запісана ў г.Гомель ад Драбышэўскай Надзеі Іванаўны, 1928 г.н. студэнткай Канавалавай Т.
Пра ведзьму я знаў многа, таму што раней у нас тут жыла адна. Гэта было так даўно, што шчас магу не ўспомніць. Помню юлька, што ніхто точна не знаў её імя, усе звалі яе Нічыпараўнай. Я яе баяўся да смерці. Саседка гаварьша, што эта жэншчына, яшчэ як была маладуха, здзелала што-та страшнае (можа ўбіла кагонебудзь). Людзі сталі баяцца яе, і яна заключыла здзелку з д’яваЛам. На ліцо яна не атлічалася ад другіх, а дом яе стаяў на самым канцы вуліцы. Шчас яго там нет.
Ці рабіла ведзьма што-небудзь незвычайнае, этага я вам не скажу, таму што не помню. Но раз людзі баяліся яе, значыць, за дзела.
Запісана ў в. Грушаўка Добрушскага р-на ад Прыходзькі Уладзіміра Мікалаевіча, 1921 г.н. студэнткамі Ларчыкавай К., Сабко Ю.
Ведзьмы — злыя жанчыны. Убачыць можна на Пасху ў 12 часоў, калі званы білі. Ведзьмы стараюцца схапіць вяроўку. Казалі: “О, вось ведзьма хацела схапіцца за вяроўку”.
У сабаку ведзьма прэврашчалась і забірала малако ад каровы. У саседа ў каровы не было малака. Яму сказалі, што нужна застаць, калі карова цялілася. Узяў ён жалезную палку і пайшоў у хлеў ждаць, калі карова народзіць. Бачыць, што забегла сучка ў хлеў і сказала чалавечым голасам: “Рана ж яшчэ”. А ён усё жджэ. Зноў яна прыбегла. А ён яе па спіне палкай. Расказаў гэта дзеду старому, а ён кажа: “Заўтра хто да цябе раніцай прыдзе, той і забірае малако ў тваей каровы”. Тут утрам прыходзіць жонка брата і на калені ўпала да і просіцца: “Прасці мяне”. Вось так і расказваў мой сасед.
Запісана ў в. Ляхавічы Жыткавіцкага р-на ад Акунец Ніны Іванаўны, 1927 г.н. студэнткай Бойка Н.
Калдуння — гэта ведзьма. Яны палюбоўніцы і памошніцы чорта. Аднак ведзьмы жывуць на зямлі, а чорт пад зямлёю.
Калі баба сушыла адзежу, то ведзьмы порцілі яе.
Ведзьмы пужалі людзей: калі я была маладзенькая, то мы з падружкамі хадзілі на танцы ў клуб. Каля клуба адна пара маладых сядзела на лаўцы і цалавалася. А баба адна надзела шубу навыварат і спужала іх. Яны ўцяклі ад яе. Шмат крыкаў было. Калі пачалі яе іскаць, то не знайшлі, бо яна спраталася, і ніхто яе не бачыў, але казалі, што гэта была ведзьма.
Ведзьмы порцілі жыта: баба мая сеяла жыта, і калі вырасла, трэба было збіраць. Збіралі жыта сярпом, па пучках. Пучкі маглі быць добрыя, але некаторыя былі звязаны ніткамі, і такія нельга было трогаць, а калі не ўбачыш і сярпом заграбеш, то хварэць будзеш.
Калі ведзьма была ў тваёй хаце, карова магла не нарадзіць, альбо ацеліць хворае цяля.
Калі пахалі ў агародзе, можна было ў зямлі знайсці красныя яйца. Гэта значыць, што ведзьма паклала. Трэба было на скрыжаванне выкінуць такія яйца.
Нада перахрысціцца і памаліцца. Хрысціцца трэба кожны дзень, кожную раніцу, і тады ні чорт, ні калдунні табе нічога не зробяць.
Запісана ў в. Матнявічы Чачэрскага р-на ад Дамасканавай Вольгі Маркаўны, 1930 г.н студэнткай Сярогавай В.
Ведзьмаў болей за ўсё баяліся на Ведзянне. Ета быў празнік ведзьмаў, калі яны сабіраліся і прычынялі ўрэд людзям. Каб яны не здзелалі плахога, трэба нарваць у дварэ крапівы і абвешаць вакруг дома. Вешаюць крапіву на забор, на фортку, на дзверы ў хаце і ў хляве, штоб ведзьмы не прычынілі ўрада і хатняй жывёле.
Запісана ў в. Дзімамеркі Лоеўскага р-на ад Гапон Галіны Васільеўны студэнткай Ігнаценка Н.
Ведьма — это женіцмна, которая не нмеет возраста (благодаря свонм колдовствам она может превраіцаться нз старухп в молодую девнцу). У нее длянные черные волосы н хвост, который она прячет под длннной юбкой.
Ведьмы прн помоіцн спецнальных заговоров могут летать по воздуху, превраіцаться в сорок, в свнней н другнх жнвотных, перекулнвшнсь через 12 воткнутых в землю ножей н сжегпга сорок совершенно черных кошек, прннеся нх в дар Сатане.
Чтобы напугать ведьму н нзгнать ее нз хаты, нужно в косяк дверн воткнуть нож нлн нглу, освецоную в святой воде батюшком. А когда ведьма уйдет нз хаты, насыпать в ее следы немного солн, дабы она забыла дорогу назад.
Запісана ў г. Гомель ад Макарэвіч Веры Мікалаеўны, 1936 г.р. студэнткай Бандарэнка I.
Калдуна і ведзьму называюць усяк: чараўнікамі і чараўніцамі, знахарамі і знахаркамі, варажбі-тамі, ведзьмакамі і ведзьмамі, ваўкалакамі. Часцей жа ведзьму называюць калдуньяй, чарадзейкай, а калдуна — ведзьмаком, чараўніком.
Калдунамі былі мужчыны, а ведзьмамі — жанчыны.
Ведзьмы могуць з’яўляцца ў выглядзе жывёлы ці птушкі: свіння, конь, карова, мыш, варона, сарока, вуж, гадзюка, і ў выглядзе прадметаў: палка, куст, калясо, рэшата, ком.
Засцерагаліся ад ведзьмаў у купальскую ноч, на Троіцу, на Благавешчанне, на Вялікдзень, на Вадохрышча, у рабінавую ноч.
У гэты час ведзьмы маглі адабраць малако ў кароў маглі адабраць сала ў свіней, маглі рабіць заломы ў жыце, маглі выдраць пер’е ў курэй. Ведзьмы маглі пасылаць на чалавека і хатнюю жывёлу сурокі. Маглі яны пасылаць ці затрымліваць дождж, выклікаць град, буру, засуху. Маглі ператварыць чалавека ў жывёлу, закалдаваць яго.
Каб распазнаць ведзьму, варылі ў купальскую ноч цадзілку, тады яна прасіла, каб не рабілі гэтага. Працягвалі ўпоперак дарогі канапляную нітку, каб вызначыць карову ведзьмы.
Каб засцерагчыся ад дзеянняў ведзьмы, трэба пакласці перад хлевам барану, паставіць у хлеў пасвечаную ў царкве свечку, асінавае дрэва ці павесіць там жа забітую сароку, пакласці на парозе хлява серп ці касу, абсыпаць карову пасвечаным макам. Трэба пасля сказаць замову.
Запісана ў г. Добруш ад Брычанка Марыі Міхайлаўны, 1932 г.н., нарадзілася ў в. Прудок Калінкавіцкага р-на студэнткай Антончыкавай Н.
Ну, ведзьмы — гэта тыя самыя людзі, толькі яны маглі плахое дзела дзелаць. Абычна ў іх былі длінныя чорныя валасы, зялёныя вочы і длінныя кіпцюры.
Вот в адном сяле была такая жэншчына, яна всегда пераўтваралася ў свінню. Вот ідуць парні па сялу, гуляюць, а яна ўвечары бяжыць за імі, мяшае, падслухувае ўсё время. I яны шчо прыдумалі тыя парні: узялі паймалі яе, адрэзалі вуха той свінні. I аказалася — то саседка іхняя з адрэзаным вухам.
Жыта ведзьмы завязывалі, дзелалі такія коблы, завязь называлася. I як чалавек тую завязь сажне, дык ён тады хварэе ўсё время. А кто ўже не жне, дык і спалівалі. Вот як запалят тую завязь, дык прыбягае ўжо той чалавек, хто ета здзелаў (завязь), на тое месца.
У Вербную нядзелю выганялі жывёлу і свяцілі вербу ў нядзелю. I тады выганялі той вербнай нядзеляй на пашу жывёлу. Вот первый дзень выганяет чалавек карову, і гэтай святой вярбой яе з хлява выганяе, шчоб аберагаць ад ведзьмаў.
Запісана ў в. Лядцы Гомельскага р-на ад Кашлаковай Матроны Зосімаўны, 1927 г.н. студэнткай Лук’яновіч I.
Каўтуны на полі ведзьмакі дзелаюць.
Жэншчыне ў галаве валасы закруціць, не разблытаеш.
Што дрэнна ў дзярэўні — усё ведзьмакі дзелаюць.
Перад Іванам Купалай усе пасыпалі пяском супраць варот месца ад ведзьмаў.
Ехаў чалавек у поездзе, а стада кароў ходзе. Чалавек гавора: “Хочаце малака?” Нож сунуў у поездзе у сцяну, сунуў аброць з лошадзі, і малако па ім пабегла раўком.
Ішла жанчына на работу, а едзе мужык на падводзе. Крычаць: “Маладзічка, падажджы, вярнісь, не пераходзь!” А яна пабяжала. А ён гаворыць: “Не разродзіцца ў цябе тое, што ў жываце”. Жанчына памерла.
Укусіла гадзюка карову, а жэншчына яе палячыла, усё спала, і ажыла карова.
Перад Іванам Купалам кошка прыйшла чорная, а хазяін адсёк лапу ей. А ў жэншчыны потым рука перавязаная была.
Выйшаў хазяін на двор, глядзіць: за хлевам карова ляжыць яа зямлі аблупленая, ногі ў гору задрала і ляжыць — ведзьма прышла.
У аднаго кума была калдунья. А ў кумы не было каровы, а было і масла, і смятанка, усё было. А раз устаў утрам кум, пайшоў на двор, а там кума сняла юбку і юбкай расу сабірае, а ён узяў штаны зняў і гавора: “Што куме, то і мне”. Прыходзіць у хату, а ў яго малако бяжыць са сцен. Падставіў міскі, пасуду, а малако ўсё бяжыць. Ён пайшоў да яе, просіць, каб здзелала, каб малако не бяжала. Яна сказала, што аддзелае яму, аднак штоб гэтае болып не дзелаў.
У дзярэўні мы былі. Я была дзяўчонка. Памерла жанчына, яна плахое дзелала. Павёз яе поп у дзярэўню. Куль (як жыта павыбіваеш — салома) на сані прыгнуў. Поп перакрысціўся, і сноп знік.
Прыхажу да бабы, а яна жалуецца на тое, што ёй суседка дзелае. Павесіла люстру ў яе, тая ёй не нравілася. Калі ляжала вечарам, вдруг з люстры спускаецца дзеўка ў белых туфлях, у белам плацце. Цягнулася-цягнулася да выключацеля. Дзеўка прапала. Ляжу — краваць падымаецца. Бацюшка прыйшоў памог, і больш нічога не было.
Запісана ў в. Балотня Рагачоўскага р-на ад Бужан Марыі Аляксандраўны, 1938 г.н. студэнткамі Бужан А., Гарбачовай М.
Булі людзі наблюдацельныя, як у нашай бабкі, ей гадоў пад 90, гэта калі я яшчэ ў Касцюкоўкі жыла. Да ей людзі ўсе хадзілі. Яна знала ўсе травы і словы, якія надо сказаць. 3 пакалення ў пакаленне перадавалася. Гэта знахары. Гэта Богам дано такія спасобнасці.
Запісана ў г. Гомель ад Каляды Аксаны Антонаўны, 1924 г.н. студэнткамі Агапітавай В., Лынеўскай Т.
Ведзьма, калдун, так і называлі. Ну ў нас яшчэ дзядзіна звалі.
Ведзьма, яна праврашчалася ў свінню. Када-то, мама мая расказвала, яна і карову высасе. Яна всякую гадасць дзелала. Могуць паддзелаць, што всю жызнь балець будзеш, падрываець на цябе ўсякую гадасць; падцзелвала, што людзі паміралі нават, страдалі.
Ну, калдун — это, што нагаварвае на людзей, накалдуе плахіх слоў, і ты будзеш балець доўгае время. I ведзьма етае тожа можа, яна яшчэ прэврашчаецца, а калдун етае не можа.
Ведзьма пераўтваралася ў свінню, сабаку, у відзе чаго-небудзь такога паяўляецца. Яна прэврашчалася ў всякага чалавека і карову выдаівала.
Распазнаць яе цяжка. Вот у нас была дзядзіна. Яна лятала, зярно ў гумнах порціла. Яе відзелі, а яна прэврашчалася ў такіх, как усе. Нельзя яе распазнаць.
Запісана ў г.Гомель ад Белакаваленкі Уладзіславы Антонаўны, 1922 г.н. студэнткамі Агапітавай В., Лынеўскай Т.
Калдуна і ведзьму так і называлі, яшчэ казалі вядзьмак.
Казалі, што ведзьмакамі становяцца часцей цесляры, пастухі, кавалі, млынары і пчаляры. Гэтыя людзі маглі шкодзіць другім людзям, псавалі ім гаспадарку.
Запісана ў г. Гомель ад Шкурко Адама Ігнатавіча, 1928 г.н. студэнтам Балмачэнкам Дз.
Калдуны і ведзьмы могуць ператварацца ў прыгожых дзевак, у старых (старых жанчын) і ў розных звяроў.
Восьмага іюля (ці іюня) ангелы-ахоўнікі рабіліся слабыя, тады ведзьмы збіраліся разам, прыдумвалі розныя напасці і рабілі зло людзям, а тыя не маглі засцерагчыся.
Вядзьмарства з рамёствамі не звязана. Калдунамі і ведзьмамі былі злыя людзі.
Запісана ў в. Глініца Мазырскага р-на ад Цалко Аляксандры Пракопаўны, 1925 г.н., Радаўні Арсенія Міхайлавіча, 1927 г.н. студэнткамі Высоцкай Т., Жыліч Н.
Тыя ведзьмы — абыкнавенныя людзі, толькі ўмелі прыробваць, на чалавека порчу наслаць. Ведзьмы тыя абычна па празніках бегалі. Часта бачылі на Івана Купалу. Яны па лесе хадзілі і лячэбныя травы збіралі.
Запісана ў в. Ванюжычы Петрыкаўскага р-на ад Кудравец Вольгі Максімаўны, 1932 г.н. студэнткай Фурман А.
Ведзьмы — гэта жанчыны, якія займаюцца калдаўством. Ведзьмы падзяляюцца на наследственных, якім
навука ідзе па наследдзю, і вучоных, якія вучацца ад іншых ведзьмаў. Знешне ведзьмы ўяўляюцца як старыя страшэнныя жанчыны з распушчанымі сівымі касамі. Ведзьма можа ператварацца ў якіх-небудзь жывёл, птушак, а таксама ў розньм прадметы. Ноч на Івана Купалу ведзьмы лічаць спрьмльнай для іх дзеянняў. Таму гаспадары прымалі ўсе меры перасцярогі, каб абараніць сваю жывёлу. Яны клалі ў вокнах хаты крапіву як дзеючы сродак супраць чараў ведзьмы, вешалі ў хляву забітую сароку, бо лічылі, што гэта дапаможа пазбавіцца ад іх.
Ведзьмы шкодньм і тым, што могуць адбіраць малако ў кароў. З гэтай мэтай ведзьма ходзіць і збірае расу цадзілкай, і расу гэтую дае сваёй карове, або проста вешае цадзілку і з яе цячэ малако. Ведзьма можа даіць карову і на адлегласці. Яна абводзіць на зямлі круг з загаварам і ўтыкае ў сярэдзіну нож, малако задуманай каровы пацячэ само.
Мне мая маці расказвала, што аднойчы нашы суседзі заўважылі, што карова стала даваць менш малака. Сусед пачаў ноччу каравуліць, мо хто прыходзіць і доіць яго карову, але ніхто, акрамя кошкі, не ўваходзіў у хлеў. Стаіць сусед і паглядае ў шчылінку, што ж яна там будзе рабіць. Бачыць, яна стала на заднія лапы і п’е малако, а пярэднімі прытрымлівае вымя. Узяў сусед сякеру ды падкраўся і адсёк ёй лапу. Кошка ўзвізгнула і пабегла. На наступны дзень у суседавай кумы была адсечана кісць рукі. Гэта значыць, што яна была ведзьмай, якая ператварылася ў кошку.
Акрамя Купалля, ведзьмы актывізуюць с’ваю дзейнасць і ў такія святы, як Троіца, Благавешчанне, Вялікдзень, Вадохрышча, Каляды. Юр’е.
На Вадохрышча, каб засцерагчы хату і гаспадарку ад нячыстай сілы, гаспадар гэтай хаты ставіў мелам крыжыкі над варотамі, дзьвярыма, вокнамі, над уваходам у хлеў.
На Вялікдзень скарынкі ад пасхі ніколі не выкідвалі, а сушылі, таўклі і клалі ў гарэлку — гэта засцерагала ад ведзьмаў. Яшчэ трэба было вешаць ля ўвахода ў хлеў стрэчанскія свечкі, бо іх баіцца нячыстая сіла. Каб засцерагчыся ад уздзеяння ведзьмаў, трэба перад хлявамі класці барану, ставіць у хлеў асінавае дрэўца, абсыпаць карову пасвечаным макам.
Запісана ў п. Бальшавік Гомельскага р-на ад Логвінавай Марыі Мікалаеўны, 1924 г.н. студэнткай Фёдаравай Л.
Былі во все времена. Выглядалі як звычайныя людзі. Існавалі такія преданія, што ў Прудку была бабка, якая забірала ў каровы малако. Таксама на свадзьбе ілі на хресьбінах перепівалі друг друга (казалі, што іх ведзьма папутала).
Запісана ў в. Прудок Мазырскага р-на ад Прус Н.В., 1959 г.н., нарадзілася ў в. Мерабель Мазырскага р-на, Кур’ян М.А., 1941 г.н., перасяленкі з г. Хойнікі ў 1979 г., Яшчыкоўскай Р.В., 1935 г.н., нарадзілася ў в. Загорыны Мазырскага р-на студэнткамі Снітко М., Міхальцовай А., Жыгар В.
Са слоў бабулькі я зразумела, што ведзьма — это ведунья. Гаварыла: “Валодалі яны чорнай і светлай магіяй. Выглядзелаяна не очень старой, з малым хвастом валасоў, адзета нейкая дзіравая і гразная адзежа. Лётала на мятле праз дымаход, можа быць, кім захоча. Вельмі часта даілі каровушку, обярнувшысь жывёлай. Супраць іх няма ўправы, толькі ў афаноньеўскія маразы (18 января) ведзьмы збіраюццана вяселле, напіваюцца і тутдапамагаюць знахары. Робяць загаворам сцяну, і ведзьмы разбіваюцца аб яе”. ,
Запісана ў г. Добруш ад Лысоўскай Лізаветы Еўкліданы, 1910 г.н. студэнткай Берлінай А.
Калі ёсць заломы на жыце, то прыводзілі знахара, ён адварочваў бяду. Аднаму чалавеку зрабілі, а ён не ўбачыў заломы і памер праз некаторы час. А другі чалавек пазваў знахара, то і кажа: “Ці возьмеш ты гэты грэх на сябе?” Ён узяў. I аслеп гэты чалавек на 20 гадоў.
Адной жанчыне знахар параіў зрэзаць завітку і прыйці легці спаць з ёй. Павінна ведзьма прыйсці па яе, бо ведзьме будзе дрэнна. Ведзьма прыйшла, а жанчына не адчыніла. На другі дзень завітку кінула ў калёсы. Праз некаторы час ведзьма памерла.
Завіткі робяць, каб навесці порчу на жывёлу, налюдзей. Хто на што заўе. У нас было, што конь здох. Адзін раз убачыла, дык нарвала саломы і запаліла.
Супраць ведзьмаў на Купала тыркалі крапіву каля варот і самасеяным макам абсявалі двары, пырскалі вакол двара пасвяцонай вадой.
Ведзьмы — гэта людзі, звычайна жанчыны, якія валодаюць чорнай сілай.
Адзін чалавек ідзе, бачыць — жаба на дарозе, ён яе пабіў. Назаўтра баба стогне, што плечы баляць. То ведзьма была.
Калі ведзьма хапя зямлі і на карову шпурне, дрэнна будзе худобе.
На Купала ведзьма хадзіла і цягнула за сабою белую скацерку. Пры гэтым казала нешта. Гаварылі, што малако яна забірае Ў кароў.
Запісана ў в. Скепня Жлобінскага р-на ад Кілянковай Г. Н., 1917 г.н. студэнткай Бураковай Ж.
Гэта такія людзі, каторыя скідаліся ў жывёл. Настася старая, кажуць, скідалася ў вужа і піла-то ў каровы малака. А я тожа бачыла ведзьму. Захварэла ў мяне свіння, а дзеці мае былі шчэ мапыя, пайшла я вечарам як-та глядзець свінню, аж бачу, кабан нейкі ходзіць у мяне ў гародзе. Я хацела яго загнаць, бо думала, што ета мая, но не дала рады. Думаю, пайду пагляджу, ці мая ў хляве, прыхаджу — аж яна там. Я бягом к таму кабану, а яго няма, так хутка ён не мог нікуды дзецца. А недалёка хадзіла старая баба, ну гэта значыць ведзьма скідалася ў кабана. Усе казалі, што тая баба — ведзьма. Ведзьмы могуць у любую жывёліну скідацца.
Не ведаю, ад ведзьмы гэта ці не ад ведзьмы, но матка мая ўсягда хлеў сыпала пасвяцоным макам. Яшчэ людзі вешаюць на хлеў чэрап памерлай каровы.
Казалі, што завіткі завівалі, вузлы з каласкоў. I калі вырвеш, то што-та случыцца плахое, бо гэта ведзьміны вузлы.
Запісана ў в. Баец Калінкавіцкага р-на ад Гаркуша Марыі Іванаўны, 1923 г.н., Коўгар Соф’і Лявонаўны, 1935 г.н. студэнткай Хмяльніцкай I.
Ведзьма з’яўлялася к людзям у страшным абліччы. Людзі вельмі баяліся, каб яна не навяла порчу на людзей, жывёлу, хату. Ведзьмагэта жанчына вельмі страшная, у чорным адзенні, з гразнымі валасамі, з бальшымі зубамі.
Гаварылі, калі Бог першы раз засеяў жыта сваёй рукою, то жыта было харошае. Зярняты, як боб, а расло на салому вельмі высокае, аж да трубы ў хаце. Але як ведзьма прыдумала з жыта гарэлку гнаць, то цяпер жыта такое не родзіць.
Запісана ў п. Сталпішча Буда-Кашалёўскага р-на ад Вазавіковай Гарпіны Спірыдонаўны студэнткай Вазавіковай А.
У нас звычайна засцерагалі худобу ад дрэннага глазу вот як: перад выганам давалі карове спечаную булку хлеба, якую тры разы васьмёркай праносілі па-над сталом. I карова цэлы год давала добрае малако. А каб яна не мінала свайго хлеву, дык цялушку (бо яна яшчэ маладая) тры разы абводзілі вакол хлеву і чыталі “Вотча наш”.
А каб куры не бегалі несціся к суседу, іх на Грамніцы кармілі ў вобручу, знятага з дзежкі. Яго клалі на зямлю, унутр сыпалі корм. Хадзяін павінен быў падысці тры разы к вакну ў той частцы дома, дзе кухарыла хазяйка, і спытаць, называючы імя: “Ганна, Ганна, дзе твае куры нясуцца?” А хазяйка адказвала: “У доміку ва сваём”. I так тры разы.
Вельмі часта ведзьмы нараблівалі худобе на “дурноту”. У нас пасвіць худобу выганялі кіломятры за тры праз лес. I калі гналі, дык можна было заўважыць, што некаторыя каровы як быццам дурнелі, то бегла ў шкоду, то церлася аб высажныя дзеравы і так набегаецца, што пена з роту ідзе, бакі паабдзіраныя, вымя разадранае. Мы на першы дзень выгана “прыпасвалі”. На Юрыя, у нас яго прымалі як заступніка каровы (6 мая). Хадзяін абходзіў вакол каровы тры разы з запаленай грамнічнай свечкай. Потым лёгка сцябаў кожную худобінку асвечанай на вербніцу вярбінкай. А каб ведзьма не змагла прайсці ў хлеў, пад браму клалі замкнуты замок ці ставілі венік дагары нагамі, уверх мяцёлкай.
Так вот ставілі венік і перад уваходам у хату, каб не прайшлі ведзьмы.
Каб кролікам ведзьмы нічога не зрабілі і каб яны заўсёды памнажаліся, трэба шкарлупкі з пасвяцоных на Паску яечак патаўкці і потым, чытаючы “Вотча наш”, сыпаць на кралятню.
Ведзьмы шкодзілі яшчэ нам нават, калі пачыналі хату закладаць. Кажуць, што самы страшэнны падроб — гэта на золаце, ці крупных грашах. Калі гэта былі грошы, то іх загаворвалі, клалі ў закладку хаты, і звычайна гэта ўсё рабілася на смерць хадзяіна.
Калі падробвалі на золата, то звычайна на смерць усёй сям’і. Золата закопвалі ведзьмы звычайна ў дзевятым радзе кладбішча і на дзевятай магіле. Звычайна адрабіць гэта было немагчыма.
Для таго, каб заберагчы жытло, хату, трэба тры разы на ўсходзе сонца акрапліваць святой вадой усе вуглы ўнутры хаты.
Было і так, што прыйшла на хрэсьбіны бабулька і падарыла малому дзіцяці нешта падобнае на штанцы, але калі маладая маці потым разгарнула, то ўбачыла ў іх чорнае курынае яйка. Тое дзіця доўга не жыло і памерла.
Каб не сурочылі дзіця, яму прышпільвалі шпільку.
У тых маладзіц, у якіх прайшоў падроб, з’яўляліся цёмныя пятны на целе. А калі маладзіцы насілі сергі залатыя, дык яны каля самага вуха чарнелі.
Пачынаючыя ведзьмы яшчэ не маглі пераўтварацца ў розных жывёл, але калі чалавек ужо зрабіў зло, то яго чэрці застаўлялі рабіць яшчэ больш. Кажуць, што нават мучалі па начах.
Адна маладзіца расказвала, што яе ўнучак знайшоў нейкую цятрадзь і прынёс яе ў хагу. Цятрадзь была старэнная. Маладзіца ўзяла тую цятрадзь і пачыла чытаць перад сном. Крыху пачытала, а патом як бы задрамала. Чуе, нешта сядзіць у нагах і варушыцца. Глядзь — нічога няма. Так было некалькі разоў Яна не вытрымала і спытала: “Хто тут?” Тут нехта ёй адказвае: “Я той, каго ты пазвала”. Тут нарэшце жанчына здагадалася, хто гэта, і кажа: “Як пазвала, так і адзаву”. Перахрысцілася і на наступны дзень спаліла цятрадзь на растанцах.
Ведзьмы, якія доўга займаліся калдаўством з’яўляліся ў вобразе жывёлы. Калі наша карова расцялілася, мой хадзяін пайшоў падкладаць сена, дык убачыў кошку, яна хадзіла па вуглах у хляве і страшна мяўкала. Дык ён пачаў біць вілкамі не па кошке, а па ценю. Потым кошка нечакана знікла.
Паміж людзей кошкі з’яўляюцца ў чалавечым выглядзе, але заўсёды іх выдаюць вочы, поўныя зла і нянавісці да ўсіх. Вельмі часта ведзьмы прыходзілі ў хату на празнікі, каб што-небудзь папрасіць, а потым за тым, што прасілі рабіць зло. Звычайна падробы былі такія: падушачка, ўтыканая іголкамі, завязаныя на вузлы трапачкі.
Ведзьмы нават з’яўляліся і ў царкве, бо калі яны вазьмуць тыя прадметы, якія чапаў бацюшка, дык ім не так будзе балець, калі робяць зло. Ведзьмы ў царкве ніколі не становяцца насупраць дзвярэй, адчыненых у алтар, а калі і стаяць, то вельмі далёка і з апушчанай галавой.
Запісана ў в. Сівінка Веткаўскага р-на ад Сіняк Ніны Лук’янаўны студэнткай Дземідзенка Г.
Жыву па суседству і ўсё врэмя баюсь. Баюсь Праскуты. Яна была ведзьма. Ужо сколькі гадоў прашло, як іна памерла, а на Купалу ў дварэ чутна то карова мыкае, то свінні крычаць. Страшна.
Бачыла я яе прьгчуды. На празнік Купалу Праскута з сястрой рана выходзілі з дому, толькі віднець начынала. Становяцца спіной адна к друшй і хлопаюць у далоні, тады пераварачываюцца адна к другой, тожа хлопаюць і што-та гавораць, тады расходзяцца ў разныя стораны, тады сходзяцца на етым жа месце. Было такое, што еслі яны ў каго-та з дзярэўні куплялі парасёнка, то ў хазяіна зводзіліся свінні. Калі хто ім даў малака, тады ў той каровы прападала малако ілі сама карова.
Мне старыя людзі пасаветавалі ўбіць асінавы кол у магілу Праскуты ў празнік Купалы і сказаць тры разы: “Хай асінавы кол ачысця і ўспакоя душу Праскуты”. Пашла я на кладбішча после гадаўшчыны яе смерці. Усё здзелала як мяне вучылі, калі паследнія словы гаварыла, то пачула цяжолы ўздох пад нагамі. Дамой бегла ні жывая ні мёртвая. Калі падходзіла к дому, над хатай Праскуты вісела чорная хмара. Я астанавілася і стала глядзець. Воблака ета рассеілась. Дома я абмыла ліцо святой і«дой, прачытала малітву. 3 тых пор прайшло ўжо сколькі гадоў, а на двары ПраскутЫ болып нічога не чутно.
Запісана ў в. Бацвінава Чачэрскага р-на ад Гусаковай Людмілы Пягпроўны, 1942 г.н. студэнткай Васільевай Н.
Ведзьма, канешне, ёсць у кожнай вёсцы. Яна можа быць свіннёй, вужом, капой сена. Мне самой было тзкое: іду я з хлопцам вечарам па вуліцы, а за намі капа сена коціцца, мы хутчэй у нейкі агарод ускочылі, і капа прапала. Таксама гавораць, што, калі ноччу карова ўслед ідзе, то гэта ведзьмзВось цешча не хацела, каб зяць жыў з яе дачкой. Ідзе ён вечйрам па вуліцы, а яна за ім следам, ні адстае ні на шаг. Ён яе б’е, а яна нічога не бярэ. Назаўтра пасаветавалі яму біць яе па ценЮЁн так і зрабіў, але ўсё роўна нічога не дапамагае. На трэццю ноч злавіў ён яе і адрэзаў вуха. I назаўтра цешча з перавязаныМ вухам выйшла з хаты.
Запісана ў г. Ветка ад Дзюньдзікавай Праскоўі Еўдіікшаўны, 1920 г.н. Новак В.С. студэнтамі Крунскай П., Шабалінай Н., Малашковай Л., Вержахоўскай В., Фяськовым С.
Ведзьмай бывае як мужчына, так і жанчына. Гэта людзі, якія належаць нячыстай сіле. Ведзьмы не толькі бзчаць, але і маюць кантакт з бесам. Ведзьмы рэдка ўміраюць хутка. Многія з іх страшна мучаюцца. Для таго, каб пакінуць гэты свет, ведзьма прадзелвае дзірку ў паталку. (У закрытым памяшчэнні ёй няма месца.) I тады, калі яна прадзелала дзірку, душа яе вырьіваецца ў паветра. Яе душа адразу уходзіць к чорным сілам. ЯнЫ хватаюць гэтую душу і тут жа забіраюць к сабе. Яна праходзіць праз ад (кіпіць у катле). Кожная душа ведае, што яе ажыдае на зямлі.
А вось гэтыя сілы калдаўства перадаюцца і пераходзяць па наследству. Быў аднойчы такі выпадак.
Жылі ў нашай вёсцы тры старыя ведзьмы. Яны былі ў самай болыпай сіле, таму што былі старыя. Яны чыталі малітвы, ішлі на кладбішча, і там рабілася іх калдаўство. Адна з гэтых ведзьм расказвала жыхарам вёскі. Гаварыла, што ў адзін з такіх дней вецер закруціў віхрам, і яны зніклі. Але яна засталася, мабыць, таму што была значна слабей за іх. I толькі праз паўгадзіны рассеялася цемра і яны спусціліся на зямлю. Але на пытанне, дзе і калі яны гэтаму навучыліся, ведзьмы не адказалі…
Яшчэ ведзьмы могуць ператварацца ў гадзюк. Быў такі выпадак, калі ў суседкі радзілася маленькае дзіця. Яна (гаспадыня гэтага дому) хацела ўзяць пялёнкі для малога, але калі падняла адну з іх, то ўбачыла гадзюку, закрычала, а потым схваціла малаток і стукнула ёй па галаве. Замяла на савок і выбрасіла на вуліцу. Пакуль шукала лапату, гадзюка знікла. А праз некалькі хвілін да яе ў дом прыбегла суседка і сказала: “Ііаглядзі, Зоя, што ты мне зрабіла” (увесь яе затылак быў акрываўлены).
Запісана ў в. Будаўнік Хойніцкага р-на ад Гапоненка Ніны Іванаўны, 1930 г.н. студэнткай Працэўнікавай I.
Ведзьмы дзелаліся свіннямі. Адзін раз узялі ды адсеклі такой свінне, якая забегла ў хлеў нагу а гэта аказаўся калдун, які жыў у той дзярэўні. Ён падкладваў пад шулы хлева шэрсць катоў свінней, сабак, кароў; ногці абразаў з усіх дохлых жывёл, а потым шаптаў пгго сам знаў, і падкладваў. Потым у таш чалавека жывёла не вялася.
13 январа пад Стары Новы год, калі Шчодры, — гэта дзень ведзьм.
У дзярэўні былі знахары, якія дзелалі так, што рабіліся ведзьмамі. Казалася, што да цябе ідзе суседка, напрыклад, Мар’я, а яна – ведзьма. Заходзе ў хлеў і там, што яна знала, тое і дзелала. Назаўтра карову выпускаем у поле, а карова ўжо без малака, ведзьма ўжо адабрала малако. У дзярэўні ў нас быў Калянок — ведзьмак такі. Яго ўсе баяліся. I людзі сядзелі ў сваіх хлявах усю ноч і дзяжурылі сваю жывёлу, таму што ведзьма хадзіла ўсю ноч.
Калісь людзі жылі, у іх былі свае надзелы. Прыйдзе хазяйка на свой надзел, а там завязаны тры куклы ў жыце, значыць, ведзьма пабыла і ўраджаю не будзе. Тады хазяйка ідзе дамоў і гаворыць: “Марцін, у жыце я знайшла тры куклы, значыць, ведзьма пабыла, нада шукаць знахара”. Ідуць да знахара. Знахар прыйдзе, папхядзіць, пашэпча і скажа: “Тая баба, якая была ў жыце, і назаўтра яна сама прыйдзе к вам дадому і будзе прасіць што-небудзь, вы не давайце. Еслі не дасьцё, то ўраджай будзе.
Запісана ў в. Азершчына Рэчьщкага р-на ад Смольскай Кацярыны Рыгораўны, 1919 г.н.
Ведзьмы ў жыце дзелалі заломы, завоі.
Ведзьмы ўбівалі ў шулу шпунт, і тады карова не давала малака, а калі людзі знаходзілі тэй шпунт і выцягвалі яго, то з етай дыркі цякло малако рэчкай.
Ведзьма бывае адзетая па-ўсякаму. Мне расказвалі, што ў дзярэўні, дзе жыла мая цётка, то калі яна была маладая, то рашылі яны з дзеўкамі пагадаць на Купалле, наверна, хто ў дзярэўні ведзьма.
I вот выйшлі яны на вуліцу і пасыпалі ўдоўж вуліцы мялля (што лён мяллі), калі будуць ісці каровы з паствы, карова ў якой хазяйка ведзьма, не пойдзе праз гэта мяллё. I ў гэты час выбягае свіння з двара, што быў радам з імі. Яны ўсе ўцікаць, каб не мужык, які выйшаў з двара, так, можа, яна і б пазаразала іх. А мужык выйшаў да і кажа: “У маёй жонкі галава баліць”. А аказалася, што яш жонка і была той свіннёй.
Запісана ў в. Бабічы Чачэрскага р-на ад Карпоўскай Вольгі Міронаўны, 1928 г.н. студэнткай Хрысцінай С.
Считаецца, што ночь на Ивана Купалу празднуюць злые ведзьмы. Эти ведзьмы всячески шкодили людям, могли накликать порчу. Штоб не накинули они порчу на двор, надо заранее прывезти з леса муравейника и в 24 часа ночи пересыпаць все калитки и ворота. Тогда не пройдёт ведьма во двор.
Ещё ведьмы могли ператварацца у животных.
Запісана ў в. Капаткевічы Петрыкаўскага р-на ад Сарокіна Івана Раманавіча, 1920 г.н. студэнткай Усавай Л.
Вядзьмарка жыве сярод людзей, але вылучаецца і знешнасцю, і асаблівасцю паводзін. Звычайна ў яе ёсць брыдкая бародка ці пучок валасоў на твары, а на носе вялізная барадаўка.
Кажуць, вядзьмарка мела вялікія здольнасці перакідвацца ў іншых істот — кабылу, жабу, сароку і інш. Яна дзейнічала ў начны час, час усёй нечысці, і найбольш у пераломныя перыяды года: на Купалле, на Масленіцу. Вядзьмарка купальскай ноччу крала малако ў кароў, перакінуўшыся вужом ці жабай.Вядзьмарка бачылася нават у мусе, што села на цадзілку. Тады належала муху злавіць і разам з цадзілкай макнуць у вар. У хлявах каля хат вешалі крапіву-жыгучку, чартапалох, каб вядзьмарка абышла іх і не зрабіла чаго благога.
Запісана ў в. Роза Люксембург Ельскага р-на ад Вярбіцкай М.Л., 1942 г.н. са слоў яе маці студэнткай Дворак Л.
Крыніца: Народная міфалогія Гомельшчыны: фальклорнаэтнаграфічны зборнік. — ЛМФ “Нёман”, 2003. — 320 с. Ст. 88-138.