Вампір

0
733
Вампір

Раней людзі больш верылі, чым зараз. Яны (людзі) бачылі цёмныя фігуры, якія ноччу хадзілі па кладбішчу, і чулі галасы. Потым пад раніцу людзі заўважалі, што некаторыя магілы былі пустым і.

Вось сапраўдны вампір — гэта чалавек, якога закапалі ў зем­лю жывым. Ёсць такая хвароба, калі надоўга засыпаеш, а людзі не ведаюць і хароняць чалавека. А калі ён прасыпаўся ў магіле, пачынаў з голаду грызць свае рукі. У поўнач выбіраўся, калі мог, і нападаў на скот і грыз яго, каб напіцца крыві. А калі загрызалі чалавека, дык я такога і не слыхала.

Яшчэ ёсць людзі, якія забіраюць тваю сілу. Іх таксама называюць вампірамі. Позірк у іх халодны такі. А калі пагаворыш з ім, аж дрэнна становіцца. Вельмі любяць яны сварыцца. Вельмі яны злыя.

Лічылі, што ад вампіраў каб захавацца, трэба было насіць часнок, крыжы розныя. Таксама яны пугаліся агню.

Раней лічылі, што людзі з рыжымі валасамі і блакітнымі вачыма звязаны з нечысцю. Калі такіх людзей харанілі, то нельга было астаўляць гроб у цемры да паграбення. Каб чалавек не стаў у грабу вампірам, на сцены вешалі шмат свяціл, жглі агонь у печцы, палілі свечкі. 3 хаты выносілі ўсіх жывёл, таму, што лічылася, калі кот або хто-небудзь іншы прыгае на гроб, гэта не к дабру.

Лічыцца, што ў люстэрцы бачна душа чалавека. Іх пераварочвалі к сцяне, каб душа не забралася ў люстэрка і не змагла потым ажывіць цела.

Таксама думалі, што свет сонца або луны можа надзяліць цела энергіяй, сілай і чалавек уваскрэсне (калі ён вампір), таму завешваюць акенцы шторамі, каб свет не пранікаў у хату, дзе ёсць пакойнік. Людзі клалі ў труну кветкі, лічылі, што яны могуць затрымаць дух умершага. Таксама дзеля гэтага выкарыстоўвалі зямлю. Раней дзелалі ямы вельмі глыбокімі, каб зямля давіла на труну і мяртвец не змог выбрацца. Таксама і зараз ставяць на магілу вялікі камень. Можна прыбіць цела гваздзямі.

Запісанаў в.Гадзічы Гомельскага р-на ад Жукавай Галіны Мікалаеўны, 1922 г.н. студэнткай Балачэўцавай Н.

Вампіры ўстаюць ноччу з магіл і сасуць у людзей кроў, асобенна любяць яны дзецкую кроў, таго шта яна дае ім сіл і яны маладзеюць ад яе. Вампірам стане мяртвец, каторага чорная кошка перапрыгне. Тады ўжэ ўсё! Ён не згніе, а каждую ноч будзе ўставаць з гроба і хадзіць на ахоту. Каго вампір укуся, той тожа становіцца вампірам. Кусаюць яны ў горла, таму што так крові больш усяго. Вампір можа не ўсю ноч ахоціцца, а толькі да первых петухоў. За ноч вампір запраста вып’е цэлае вядро крові. Нічым вампіра не ўб’еш, а толькі асінавым колам. Яго нада ўбіць у магілу, пака вампір спіць ілі прама ў яго серца. Вампіры не пераносяць на дух шчэ часночнага запаху. Ён для іх, як для нас запах навозу. Помню, у газеце чытаў, як у Амерыкі з адной бальніцы кроў прападала цэлымі банкамі. Ужэ і ахрану паставілі, а ўсё раўно ўмудраўся хто-та красці. I вот як-та случайна адна медсястра заходзіць у тую комнату, гдзе кроў храніцца, а там сядзіць чалавек і кроў прама з бутылкі п’е. Прысасаўся і не бача, што яго застукалі. А ліцо ў яго такое сіняе, глаза гараць. Медсястра як закрычыць. Чалавек кінуў тую бутылку і ў акно з пятага этажа як сігане. Усе гаварылі, што эта вампір быў.

Запісанаў в.Рагіпь Буда-Кашалёўскага р-на ад Вінакура Сцяпана Сцяпанавіча, 1940 г.н. студэнткай Алтынавай М.

Крыніца: Народная міфалогія Гомельшчыны: фальклорна-этнаграфічны зборнік. — ЛМФ “Нёман”, 2003. — 320 с. Ст. 171-173.