Узброены супраціў ва Усходняй Беларусі (20–30-я гады ХХ ст.)

0
1926
Узброены супраціў і винтовка Мосина

У кнізе асвятляюцца малавядомыя падзеі ўзброеных выступленняў насельніцтва Усходняй Беларусі супраць бальшавіцкай улады ў 20-30-я гады мінулага стагоддзя на аснове архіўных дакументаў. Кніга разлічана на навукоўцаў, настаўнікаў, студэнтаў, усіх тых, хто цікавіцца айчыннай гісторыяй.

Аўтар Ігар Пушкін асвятліў прычыны, сутнасць і гістарыяграфію беларускага ўзброенага супраціву. У канцы маецца бібліяграфія па тэме даследавання. Зборнік змяшчае больш за 110 дакументаў, каторыя аб’ектыўна асвятляюць тагачасныя грамадска-палітычныя падзеі. Аснову кнігі складаюць дакументы з дзяржаўных архіваў Беларусі. Разлічана на навукоўцаў, настаўнікаў, студэнтаў, усіх тых, хто цікавіцца айчыннай гісторыяй.

Узброены супраціў ва Усходняй БеларусіУ якасці навуковых рэцэнзентаў кнігі выступілі доктар гістарычных навук, прафесар А.П. Грыцкевіч і кандыдат гістарычных навук, дацэнт А.Р. Агееў.

Кніга выдадзена пры падтрымцы МГА “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”.

Азнаёміцца з кнігай можна па спасылцы:

Узброены супраціў ва Усходняй Беларусі (20-30-я гады ХХ ст.) : дакументы і матэрыялы / Ігар Пушкін. – Мінск : Медысонт, 2009. – 192 с.