У Гомелі разгарэўся канфлікт. Улады збіраюцца знесці старадаўні дом XIX стагоддзя, а разам з ім і рэдкае сведчанне часоў Вялікай Айчыннай вайны — унікальную сцяну з надпісамі абаронцаў горада.
У выканкаме будынак прызналі аварыйным і не маючым гістарычнай каштоўнасці. Меркаванне краязнаўцаў — прама супрацьлеглае.
З тых часоў, як у горадзе пайшлі чуткі аб зносе гэтай старой сцяны, мясцовыя краязнаўцы прыходзяць сюды ледзь не кожны дзень. Для іх гэта не проста фрагмент старадаўняга цаглянага мура, на супрацьпажарнай агароджы XIX стагоддзя — унікальныя надпісы, датаваны 1941 годам.
Па адной з версій, надпісы пакінулі байцы Чырвонай Арміі, якія 75 гадоў таму трымалі абарону на подступах да моста праз Сож. І гэта месца, па словах гісторыкаў, павінна стаць знакавым і для ветэранаў, і для юнага пакалення гамяльчан. Але праблема ў тым, што франтавая сцяна прымыкае да дома, які, па рашэнні мясцовай улады, вось-вось павінны знесці.
Яўген Малікаў, гісторык:
«Кожны год мы святкуем 9 Траўня, іншыя падзеі, звязаныя з Вялікай Айчыннай вайной, а калі знаходзяцца такія жывыя сведчанні, такія маленькія фрагменты асабістага ўспрымання вайны нейкага чалавека, то ў горада не знаходзіцца сродкаў і сіл захаваць гэта».
Не меншую каштоўнасць для гісторыкаў уяўляе і сам дом. Яго пабудавалі ў XIX стагоддзі гомельскія стараверы: разьбяныя ліштва і карнізы — гэта знакі старога горада. Аднак у раённай адміністрацыі пункт гледжання краязнаўцаў не падзяляюць. Будынак не з’яўляецца помнікам архітэктуры. Няма статусу — няма чаго і абмяркоўваць. На гэтым месцы збіраюцца пабудаваць шматпавярхоўку.
Віталь Цімошка, намеснік дырэктара камунальнага прадпрыемства «Цэнтральнае» г. Гомеля:
“Рашэннем Гомельскага гарадскога выканаўчага камітэта дадзены жылы дом прызнаны не адпавядаючым санітарна-тэхнічным патрабаванням, непрыдатным для пражывання і падлеглым зносу пасля поўнага рассялення жыхароў. Па нашай інфармацыі, нейкай гістарычнай каштоўнасці, архітэктурнай каштоўнасці ён не ўяўляе».
Жыхароў ужо пачалі рассяляць. Дзве сям’і нядаўна пераехалі ў новыя кватэры. Толькі Ірына Піліпенка, нягледзячы на рашэнне суда, працягвае пражываць у старадаўнім будынку і адмаўляецца прымаць прапанову ўладаў.
Ірына Піліпенка, жыхар дома:
«Гэты дом перажыў вайну, перажыў 17-ы год, і проста так знесці — мне здаецца, гэта няправільна».
У музеі ваеннай славы таксама супраць зносу. Не так шмат у горадзе гістарычных будынкаў. Супрацоўнікі ўстановы прапануюць захаваць калі не ўвесь дом, то хоць бы сцяну з надпісамі. Гэты варыянт мог бы памірыць і краязнаўцаў, і чыноўнікаў.
Канстанцін Мішчанка, намеснік дырэктара Гомельскага абласнога музея ваеннай славы:
«Вядома, гэта прадмет эпохі, і кожны разумны чалавек павінен старацца захаваць гісторыю. Ёсць такая магчымасць, скажам, разабраць яе акуратна і перанесці фрагментарна, усталяваць у нашым музеі».
Гістарычная даведка на дамы па вул. Пляханава 8, 10, 12, 13 і 46 у г. Гомелі
Гісторыкі катэгарычна супраць пераносу. З прапановай захаваць старадаўні будынак і сцяну яны маюць намер звярнуцца ў гарвыканкам. Пакуль жа ўся надзея — на інвестара. Калі ўдасца знайсці сродкі на рамонт дома і добраўпарадкаванне прылеглай тэрыторыі, аргументаў у размове з чыноўнікамі будзе больш. Галоўнае, паспець гэта зрабіць да таго, як на пляцоўцы з’явіцца будаўнічая тэхніка.