Аляксандр Сяргеевіч Уклонскі

0
1381

Аляксандр Сяргеевіч Уклонскі – (23 кастрычніка (5 лістапада) 1888 года, Гомель – 16 люты 1972 г., Ташкент, пахаваны на Боткінскіх могілках) – минеролаг, геахімік, акадэмік АН Узбэцкай ССР (1943), прафесар Ташкенцкага універсітэта і Ташкенцкага політэхнічнага інстытута.

Біяграфія

Дзяцінства і студэнцкія гады

А. С. Уклонскі нарадзіўся ў горадзе Гомелі ў сям’і праваслаўнага святара. У 1901 годзе яго сям’я пераехала ў Ташкент, дзе яго бацька выкладаў у Ташкенцкай гімназіі [1]. У 1908 годзе скончыў першую мужчынскую гімназію ў Ташкенце і паступіў у Маскоўскі універсітэт на натуральнае аддзяленне фізіка-матэматычнага факультэта, сваёй спецыялізацыяй ён абраў геалогію. Падчас вучобы ва універсітэце ён стаў спецыялізавацца пад кіраўніцтвам У. І. Вярнадскага, які быў да 1912 г. загадчыкам кафедры мінералогіі ў Маскоўскім універсітэце. Пасля гэтага ён працаваў у навуковай лабараторыі пад кіраўніцтвам акадэміка Андрэя Дзмітрыевіча Архангельскага, займаўся даследаваннем лёсса (від мінеральнай пароды – прыкм. рэд.). Яго першая навуковая праца называлася «Да петраграфіі ўрочышча Чымган», якую ён напісаў на падставе матэрыялаў, сабраных падчас летніх канікулаў, якія ён праводзіў у Ташкенце.

студенты, Средняя АзияАляксандр Уклонскі з групай турыстаў з Ташкента ў Чымгане на крэйдавым перавале. 1911

Праца ў Маскве і Ніжнім Ноўгарадзе

У 1914 годзе А. С. Уклонскі скончыў з дыпломам першай ступені геалагічны факультэт Маскоўскага універсітэта па спецыяльнасці “петраграфія” [2] і быў пакінуты пры універсітэце для падрыхтоўкі да прафесарска звання [3]. У 1915 годзе ён актыўна ўдзельнічаў у рабоце групы маладых вучняў У. І. Вярнадскага, сабранай прафесарам В. В. Аршынавым на базе інстытута «Літагея» для выяўлення мінеральнай сыравіны. У гэты час ён займаўся пытаннямі вывучэння радовішчаў серы і напісаў на гэтую тэму спецыяльны артыкул.

У студзені 1917 г. Аляксандр Сяргеевіч паступіў на працу старэйшым асістэнтам у Варшаўскі палітэхнічны інстытут [4], які знаходзіўся ў той момант, то есть падчас Першай сусветнай вайны ў эвакуацыі ў Ніжнім Ноўгарадзе [5]. Тут ён пад кіраўніцтвам прафесараў В.А Ванюкова і Цыглера спасцігаў такія прыкладныя дысцыпліны як металургія, сілікатная вытворчасць і горная справа.

Пасля пераўтварэння ў 1918 годзе месціўшагася ў Ніжнім Ноўгарадзе Варшаўскага палітэхнічнага інстытута у Ніжагародскі універсітэт, А. С. Уклонскі узначальваў кабінет крышталеграфіі і мінералогіі гэтага універсітэта, а таксама чытаў для студэнтаў універсітэта курс крышталеграфіі і мінералогіі. У 1918 годзе, ужо будучы выкладчыкам Ніжагародскага універсітэта, прымаў удзел у даследаваннях глебава-геалагічнага і гідрагеалагічнага складу правабярэжжа ракі Акі ў Паўлаўскім павеце [6] Ніжагародскай губерні.

Дзейнасць у Сярэдняй Азіі ў 20-х – 30-х гадах XX стагоддзя

Калі ў 1920 годзе ў адпаведнасці з дэкрэтам савецкага ўрада быў арганізаваны першы ў Сярэдняй Азіі Туркестанскі універсітэт, А. С. Уклонскі паехаў у Ташкент ў складзе групы навукоўцаў і выкладчыкаў, якія накіроўваліся ў Туркестан для арганізацыі універсітэта [7].

З 1920 года Аляксандр Сяргеевіч Уклонскі працаваў у сярэднеазіяцкай універсітэце (САГУ) у Ташкенце. Ім былі створаны выдатна абсталяваныя кафедры мінералогіі ў ТашГУ і ТашПІ, а таксама самы буйны ў Сярэдняй Азіі мінералагічны музей.

У 1926 годзе ён 9 месяцаў прапрацаваў у Афганістане ў якасці кансультанта па пытаннях геалогіі пры змешанай Савецка-Афганскай камісіі.

Адным з найбольш буйных тэарэтычных пытанняў, якім займаўся А. С. Уклонскі – гэта тэарэтычныя палажэнні аб геахіміі вады. Ён прапанаваў свой графічны метад выявы характару вады, распрацаваў метад вызначэння розных варыянтаў генезісу вады, зыходзячы з яго хімічнага складу, даследаваў працэсы растварэння мінеральных рэчываў і вылучэння іх з вады, узнічкаючай пры змяшэнні рознага тыпу водаў. За гэтыя працы, па рэкамендацыі акадэмікаў У. І. Вярнадскага і А. Е. Ферсмана, у 1927 г. А. С. Уклонскаму ў 1927 годзе было прысвоена званне прафесара.

З 1927 года ён – прафесар Ташкенцкага універсітэта і адначасова (з 1930) – прафесар Сярэднеазіяцкага палітэхнічнага інстытута, загадчык кафедраў мінералогіі абодвух навучальных устаноў. Адметнай рысай навуковай творчасці А. С. Уклонскага была шчыльнае злучэнне навуковага, мінералагічнага і геахімічнага боку любога пытання з яго практычным прымяненнем ў прамысловасці. Ім былі вынайдзены і практычна ўжываліся як ім самім, так і яго супрацоўнікамі цэлы шэраг новых вымяральных прыбораў. Меліся у А. С. Уклонскага і вынаходніцтвы тэхналагічнага характару, напрыклад, аўтаклаўны метад выплаўлення серы і інш

У 1928 А.С. Уклонскі пачаў распрацоўваць палажэнне аб парагенэзісе серы і нафты.

У 1937 годзе А. С. Уклонскі быў зацверджаны ў ступені кандыдата геолага-мінералагічных навук, а ў 1938 годзе ў ступені доктара геолага-мінералагічных навук.

У 1940 г. выходзіць у свет яго манаграфія “Парагенэзіс серы і нафты”, у якой ён абгрунтоўвае магчымасць знаходжання нафты і газу ў раёне Газлі [8], у раёне якога пазней і былі знойдзены буйныя радовішчы прыроднага газу. Навуковыя гіпотэзы А. С. Уклонскага таксама спрыялі выяўленню ў Сярэдняй Азіі прамысловых радовішчаў серы.

Шэраг работ А.С. Уклонскага прысвечаны геахіміі прыродных вод, у прыватнасці высвятленню значэння ізатопаў ў геахіміі вады. У сувязі з яго навуковай цікавасцю да геахіміі вады, ім была вылучана тэорыя аб перамешчаных мінералах. Абагульняючы свае працы, а таксама развіваючы ідэі свайго настаўніка, акадэміка В. І. Вярнадскага, ён даў новыя вызначэнні паняццям «мінерал» і «крышталь», а таксама ўвёў новае паняцце «протакрышталь», пад якім разумеўся рэальна існуючы акрышталізаваны малекул. Развіваючы паняцце «протакрышталя», ён увёў звязанае з ім паняцце «параэлементаў» – элементаў, якія адначасова знаходзяцца ў протакрышталі.

Зыходзячы з сваіх ідэй, А. С. Уклонскім была прапанавана геахімічная класіфікацыя натуральных мінералаў, што дазваляла палегчыць працу практычных спецыялістаў – геолагаў-пашукавікоў, хімікаў, металургаў і тэхнолагаў. Ім таксама быў напісаны падручнік “Мінералогія”, па якім вучылася не адно пакаленне студэнтаў геолагаў. А. С. Уклонскі з’яўляўся буйным спецыялістам па гідрогеахіміі, вызначэнню фізічных уласцівасцяў мінералаў. У апошнія гады свайго жыцця ён распрацоўваў тэорыю аб изабарычным і изатанічным парагенэзісе хімічных элементаў. Ім жа, на падставе ідэй, выказаных У. І. Вярнадскім, вылучалася цікавая мінералагічная гіпотэза стварэння Зямлі.

У 20-х гадах XX стагоддзя ён з’яўляўся адным з арганізатараў у Ташкенце Сярэднеазіяцкага аддзялення Геалагічнага камітэта, на базе якога пазней узнік цэлы шэраг інстытутаў геалагічнага профілю, і кіраўніком вялікай колькасці прац, па выяўленні мінеральных багаццяў Сярэдняй Азіі. Менавіта працамі Аляксандра Сяргеевіча Уклонскага, яго супрацоўнікаў і вучняў была аспрэчана існуючае раней меркаванне аб бязруднасці Сярэдняй Азіі.

У 1924 годзе ім была арганізавана разведка Аўрахмацкага радовішча флюарыту, яго здабыча і перапрацоўка. У 1927 годзе пад яго кіраўніцтвам праводзіцца абгрунтаванне сыравіннай базы цэментнага завода ў Кувасай. У 1928 – 1930 гадах А. С. Уклонскі арганізуе калектыў маладых геолагаў для выведкі радовішча серы, у выніку чаго былі адкрыты і уведзены ў эксплуатацыю Шорсуйскае і Чангырташскае радовішчы. У 1928 годзе ён са сваімі вучнямі працуе над вывучэннем Нурацінскага раёну, дзе было адкрытае найбуйнейшае Газганскае радовішча мармуру і радовішча наждака. У гэты ж час пад яго кіраўніцтвам праводзіліся даследаванні ў Каракалінскім раёне Туркменіі.

У 1935 – 1937 гадах пад яго кіраўніцтвам Верхнячырчыкская экспедыцыя ў раёне Акташа выявіла Аркутсайскае радовішча мармуру, кіслотоупоры крэйдавага перевала ў Чымгане, Заркентскае радовішча мармуру і інш. Шмат было зроблена Уклонскім для забеспячэння мінеральнай сыравінай заводаў, эвакуіраваных ў Ташкент з еўрапейскай часткі СССР падчас вайны . У сувязі з стварэннем у гэты час вогнетрывалай прамысловасці ў Узбекістане А. С. Уклонскі прымаў актыўны ўдзел у вывучэнні Ангрэнскіх каалінавых глін.

Пад кіраўніцтвам А. С. Уклонскага шмат гадоў вывучаліся жалезнарудные радовішчы Сярэдняй Азіі, а таксама вывучалася мінералогія шэрагу поліметалічных радовішчаў рэгіёну.

Дзейнасць у 40-х гадах XX стагоддзя

У лістападзе 1943 года, калі была арганізавана Акадэмія навук Узбецкай ССР, А. С. Уклонскі быў абраны акадэмікам АН УзССР. У гэтым жа годзе (1943) яму было прысвоена званне заслужанага дзеяча навукі УзССР.

У выніку работ, праведзеных Уклонскім і яго вучнямі было дэталёва вывучана больш за 400 мінералаў, а таксама адкрыта некалькі новых відаў мінералаў. Адзін з такіх зноў адкрытых мінералаў быў названы ў гонар Аляксандра Сяргеевіча Уклонскага уклонскавітам. Пад яго кіраўніцтвам было абаронена 2 доктарскія дысертацыі і больш за 22 кандыдацкіх дысертацый.

Акадэмік А.С. Уклонскі і яго жонка (па правую руку ад яго) – Ніна Цімафееўна Уклонская (Вінічэнка) – дацэнт геалфака ТашГУ на нарадзе па мінералогіі ў актавай зале Глаўгеалогіі УзССР (пасля – Міністэрства геалогіі Узбекістана) (вул.Шаўчэнка, 11). Ташкент, 1954

Ён быў узнагароджаны ў 1944 годзе ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга за сваю педагагічную работу і адкрыццё жалезнарудных радовішчаў. У 1946 годзе за выдатныя заслугі ў вывучэнні нетраў Сярэдняй Азіі быў узнагароджаны ордэнам Леніна, і ў гэтым жа годзе быў узнагароджаны медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941 – 1945-х гадоў”.

А. С. Уклонскі неаднаразова (у 1936, 1939 гадах) абіраўся дэпутатам гарадскога савета Дэпутатаў. Неаднаразова (1945, 1950, 1963) ўзнагароджваўся Ганаровымі граматамі Прэзідыума Вярхоўнага Савета Узбэцкай ССР.

Апошнія гады жыцця

Апошнія гады жыцця А. С. Уклонский працягваў актыўна займацца навуковай і педагагічнай працай, чытаў лекцыі студэнтам універсітэта і палітэхнічнага інстытута ў Ташкенце. У 1960 годзе ў складзе савецкай дэлегацыі ўдзельнічаў у працы Міжнароднага Мінералагічнага Кангрэса ў Цюрыху.

Аляксандр Сяргеевіч Уклонскі і старшы навуковы супрацоўнік Інстытута геалогіі і геафізікі АН Узбэцкай ССР Вера Міхайлаўна Глушчанка праводзяць вымярэнні ізатопнага складу вады. Ташкент, 1961 год.

У 1964 годзе ён быў абраны Ганаровым членам Расійскага мінералагічнага таварыства [9].

Памёр А. С. Уклонскі ў Ташкенце ў 1972 годзе і пахаваны на Боткінскіх могілках горада [10]. За савецкімі часамі ў галоўным корпусе Ташкенцкага універсітэта пры ўніверсітэцкім музеі існаваў мемарыяльны пакой-музей А. С. Уклонскага.

Сям’я

Аляксандр Сяргеевіч Уклонскі быў тройчы жанаты. Першы раз ён ажаніўся яшчэ будучы студэнтам універсітэта. Ад першага шлюбу ў яго было трое дзяцей. Аднак жонка з дзецьмі не паехала з ім у Ташкент, калі ён быў вымушаны паехаць у Ташкент ў 1920 годзе. У Ташкенце А. С. Уклонский ажаніўся другі раз. Ад гэтага шлюбу ў яго дзяцей не было. Пасля смерці жонкі ён ажаніўся на Ніне Цімафееўна Уклонскай (дзявочае прозвішча Вінічэнка). Ад гэтага шлюбу ў 1954 годзе ў яго нарадзіўся сын Леанід.

Некоторые навуковыя працы

А.С.Уклонский. К петрографии урочища Чимган. Записки геологического отделения общества любителей естествознания, антропологии и этнографии. 1915, с. 1-21, с иллюстрациями.

А.С.Уклонский. Нам нужно иметь свою серу. Рудный вестник, т.1, № 2, 1916, с.56-60.

А.С.Уклонский. «Минералогия». Учебное пособие. Москва, Гостоптехиздат, 1940.

А.С.Уклонский. «Парагенезис серы и нефти», Ташкент, 1940.

А. С. Уклонский. Геохимическая классификация минералов земной коры, “Доклады АН Узбекской ССР”, 1949, № 8.

А. С. Уклонский. «Классификация естественных минералов кремния», в книге «Юбилейный сборник, посвященный двадцатипятилетию Узбекской ССР», Ташкент, 1949.

А. С. Уклонский. «Парагенезис минералов параэлементы», “Доклады АН Узбекской ССР”, 1952, № 3.

А. С. Уклонский. «О перемешенных минералах», “Известия АН УзССР”, 1955, № 8.

А. С. Уклонский. «Первый вариант параэлементов урана», “Доклады АН УзССР”, 1957, № 8.

А. С. Уклонский. «Новая минералогическая гипотеза образования Земли», Научные труды Ташкентского государственного университета, Выпуск 234 «Геология», Геологические науки, кн. 20, 1964, с. 7 – 21.

А. С. Уклонский в соавторстве с В.М.Глущенко и Л.П.Крайновой. Книга: «Изотопный состав вод Узбекистана». Ташкент, 1965, (83 стр, библиография 33 названия).

А. С. Уклонский в соавторстве с М.Н.Цапенко и В.М.Глущенко. «Изотопный состав воды некоторых гипсов и глин Северо-Восточной Ферганы», Доклады АН УзССР, № 1, с. 39-40.

А. С. Уклонский. «К истории развития минералогии и геохимии в Узбекистане», «Узбекский геологический журнал», 1967, № 4, с.32-36.

А. С. Уклонский. «История кафедры минералогии ТашГУ». Сборник воспоминаний «Память трудных дорог», Ташкент, «Укитувчи», 1980, с. 96 — 106.

Заўвагі

1. Пра бацьку Аляксандра Уклонскага – сьвятара Сяргея Уклонскага піша ў сваіх успамінах ( «Мой Ташкент») Вольга Паслаўская: «Да рэвалюцыі тут размяшчаліся гімназіі, мужчынская і жаночая. Пра іх я шмат чула ад мамы, які скончыў жаночую гімназію ў 1910 годзе. Вядомыя былі даволі ліберальныя норавы кіраўніцтва і высокая кваліфікацыя шматлікіх выкладчыкаў. … Запомніліся апавяданні пра выкладчыка закона Божага сьвятара Уклонскага (бацька вядомага геолага, акадэміка А. С. Уклонскага). Ён быў дастаткова культурны, каб не дакучваць сваім прадметам вучням.» Пасля лютаўскай рэвалюцыі Сяргей Уклонскі прытрымліваўся абнаўленчых пазіцый. Вядома (С. Асанова. «Па ўсіх запаведзях і пастановах Гасподніх …»), што пасля рэвалюцыі протаіерэй Сяргей Уклонскі ўваходзіў у склад зноў заснаванага ў Туркестане епархіяльнага кіравання.
2. Гл. Сайт кафедры Петралогіі Геалагічнага факультэта МДУ
3. Сучасным аналагам гэтага з’яўляецца паступленне ў аспірантуру.
4. Варшаўскі палітэхнічны інстытут Імператара Мікалая II быў адкрыты ў 1898 годзе ў Варшаве.
5. У 1915 г. Варшаўскі палітэхнічны інстытут быў эвакуіраваны ў Маскву ў сувязі з падзеямі Першай сусветнай вайны. 1915 – 1916 г.г. – Навучальны год быў праведзены ў Маскве з выкарыстаннем абсталявання мясцовых ВТУЗаў. У 1916 г. Варшаўскі палітэхнічны інстытут пераехаў у Ніжні Ноўгарад, дзе з 1-га кастрычніка 1916 года пачаліся заняткі ў часовых памяшканнях. У конкурсных іспытах гэтага года прынялі ўдзел 4600 абітурыентаў, і 400 чалавек было прынята на першы курс інстытута. У чэрвені 1917 года пастановай Часовага ўрада Варшаўскі палітэхнічны інстытут быў скасаваны і на яго базе з 1-га Кастрычніка 1917 года быў заснаваны Ніжагародскі палітэхнічны інстытут. У чэрвені 1918 года дэкрэтам СНК быў заснаваны Ніжагародскі дзяржаўны універсітэт (форум), у які ўвайшлі Ніжагародскі палітэхнічны інстытут (НПІ), Народны універсітэт (натуральна-гуманітарнага) профілю, Вышэйшыя сельскагаспадарчыя курсы, а пасля ўвайшлі Вышэйшыя медыцынскія курсы і Педагагічны інстытут.

6. Ю. В. Порошин. «Гидрогеологические работы по Нижегородской губернии»

7. У склад групы рускіх вучоных, інжынераў, урачоў і выкладчыкаў, якія прыехалі ў Ташкент на пачатку 20-х гадоў XX стагоддзя для арганізацыі універсітэта, уваходзілі: В. І. Раманоўскі, С. М. Навумаў, Л. В. Ашанін, А. А . Сямёнаў, А. С. Уклонскі, Н. Л. Каржанеўскага, Д. Н. Кашкараў, А. Л. Бродзкі, М. Г. Папоў, М. В. Кульціясаў, Я. П. Каровін, І. А. Райкова і іншыя.

8. Часопіс “Нефть России”

9. Ганаровыя чальцы Расійскага мінералагічнага таварыства

10. Могілкі А.С.Уклонскага на Боткіх могілках Ташкента

11. ФромУз, «Старый Ташкент». Паведамленне № 7049 ад 14 чэрвеня 2008

 

Крыніца: Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі (пераклад выкананы адміністрацыяй сайту “Наш край”).

Спасылка: http://ru.wikipedia.org/wiki/Уклонский,_Александр_Сергеевич#cite_note-7