У Светлагорску выявілі будынак старога аэравакзала

0
1514

Жыхар горада выявіў стары аэравакзал, які знаходзіцца недалёка ад чыгуначнай станцыі «Светлагорск-на-Бярэзіне».

Андрэй Ярашэўскі ў чарговы раз вырашыў пакапацца ў гісторыі Шацілак і раздабыў для гараджан новую порцыю кантэнту з мінулага. На гэты раз Андрэй распавёў пра тры вядомыя аэрадромы, што ў розны час месціліся на тэрыторыі сучаснага Светлагорскага раёна.

Першы гарадскі аэрапорт, калі яго можна так называць, пачынаючы з 1960-х гадоў знаходзіўся на месцы цяперашняга «Светлагорскага Энергасэрвіс». Менавіта таму раён горада, дзе цяпер размешчана прадпрыемства, называюць «Старым аэрадромам».

Яшчэ раней, з 1932 года, вядомы і аэрадром у Парычах, які мае гістарычнае значэнне для беларускай авіяцыі. Менавіта праз яго пралягала першая беларуская паштовая авіялінія Мінск-Глуск-Парычы-Мазыр і назад.

Паглядзець на целёхонькое будынак першага аэравакзала Светлагорска можна ў відэароліку канала ShowOn.