У Гомелі — тэатральны бум. Прэм’ера спектакляў “Урод” і “Рыба маёй мары”

0
195

Гомельская лета ў ліпені зусім не радуе цеплынёй, затое радуюць прэм’ерамі мясцовыя тэатры. Напрыканцы тэатральнага сезону тут літаральна тэатральны бум. Гомельскі моладзевы тэатр працягвае супрацу з беларускім рэжысёрам Віталём Краўчанкам. Спектаклі “Метад” і “Каралева прыгажосці” ўжо паспела ўпадабаць гомельская публіка. Цяпер жа рэжысёр вырашыў звярнуцца да нямецкай драматургіі ды паставіў сатырычную камедыю Марыюса фон Майенбурга “Ўрод”.

Тым часам малады беларускі рэжысёр Данііл Філіповіч прадставіў увазе гомельцаў у абласным драматычным тэатры спектакль “Рыба маёй мары”.