У Гомелі каля набярэжнай знайшлі два таемныя памяшканні

0
1573
Тайны Гомеля и подземный ход под Сожом

Пры пракладцы труб рабочыя “Вадаканала” знайшлі на схіле каля будынка епархіі два дзіўных збудавання.

Агляд знаходак здзейснілі супрацоўнікі аддзела археалогіі і аховы гісторыка-культурнай спадчыны музея Гомельскага палацава-паркавага ансамбля Юры Панкоў і Дзмітрый Ліндзенкоў. Як мяркуюць даследнікі, адно з памяшканняў магло быць зроблена ў савецкія часы (дзесьці ў 1960-70-я гг.), а другое — у першай палове ХХ стагоддзя.

Экскаватор на набережной Сожа

Подземный ход под ГомелемТайное помещение под ГомелемНабережная Сожа во время войныНа здымку часоў ВАв на гэтым месцы знаходзілася пабудова падобная на бункер. У познія савецкія часы каля гэтага месца, па ўспамінах гамельчукоў, была піўная. Верагодна верхняе памяшканне магло выкарыстоўвацца менавіта пад яго склад.

Пасля правядзення ўсіх рамонтных прац, рабочыя закапалі знаходкі. Краязнаўцы просяць усіх, хто ведае аб былым прызначэнні гэтых патаемных памяшканняў адгукнуцца і паведаміць цікавыя звесткі.