У БелДУТ адбыўся рэгіянальны навукова-гістарычны семінар «Гомельшчына. Вехі гісторыі»

0
965
Гомельшчына. Вехі гісторыі

Семінар праведзены ў рамках пагаднення аб узаемадзеянні ўніверсітэта і Гомельскай епархіі. Сустаршынямі выступілі рэктар БелДУТ доктар фізіка-матэматычных навук Юрый Кулажанка і архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі Стэфан.

Вітаючы дакладчыкаў і слухачоў, рэктар універсітэта адзначыў: “Навукова-гістарычны семінар стаў не толькі традыцыяй, але і мерапрыемствам, якое спрыяе развіццю агульначалавечых каштоўнасцяў моладзі. Правядзенне ў гэтым годзе семінара ў памяшканні дамавой царквы святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага, былой мужчынскай гімназіі, надае мерапрыемству асаблівую значнасць”, а таксама падзякаваў духавенству Гомельскай епархіі за ўнёсак у духоўнае развіццё студэнтаў.

У сваю чаргу архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі Стэфан адзначыў, што сумесная праца ў спазнанні праўды паслужаць асветніцкай адукацыі маладога пакалення. А таксама падарыў кнігі з серыі «Духоўная спадчына Гомельшчыны».

Асаблівасць семінара ў тым, што арганізатары не ставяць часовых рамак у абмеркаванні фактаў гісторыі роднага краю. Пазнанне розных часовых эпох Гомельшчыны, невывучаных, а часам забытых, дае магчымасць маладому пакаленню пераасэнсаваць ўрокі па-свойму.