Аўтар: Ірына Малашук (Бабруйск, Беларусь)
Творчасць – гэта парыў, імпульс, азарэнне. А яны чаўсёды з чагосьці вырастаюць, ад чагосьці жывяцца. I вельмі часта сярод такіх крыніц – любоў да роднага краю, любоў да Айчыны, якая і рухае талентам мастака, што садзейнічае абагачэнню культуры, яе развіццю. На думку заслужанага работніка культуры БССР (1976 г.), сябра Беларускага саюза мастакоў з 1971 г., лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (1992 г.), ганаровага сябра Акадэміі Еўразіі (1999г.) Э.К. Агуновіча, «у любы час будуць таленты якія ў стане рухаць культуру і мастацтва наперад»1. Да ліку такіх з’яў у культуры належыць і сам Эдуард Канстанцінавіч – чалавек актыўнай грамадзянскай пазіцыі, улюбёны ў сваю культуру, у свой родны край, патрыёт рэгіёна.
Нарадзіўся Э.К. Агуновіч 16 снежня 1938 г. у Рэчыцы 3 1954 па 1959 г. вучыўся ў Віцебскім мастацкім педтэхнікуме. У 1966 г. закончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Вучыўся ў такіх знакамітых майстроў, як В. Дзежыц, В. Зелерт, П. Любамудраў, А. Кашкурэвіч, А. Мазалёў, У. Сухаверхаў. Шмат узяў для сябе з твораў А.С. Пушкіна, Ул. Караткевіча, да ліку культурных геніяў адносіць А. Міцкевіча, сярод мастакоў асабліва адзначае К. Малевіча. Аднак, як лічыць Эдуард Канстанцінавіч, ён, напэўна, не змог бы звязаць свой лёс з творчай дзейнасцю, калі б у далёкім пасляваенным дзяцінстве яго не заўважыў выдатны педагог, інтэлігентны, вельмі адукаваны чалавек, кіраўнік гуртка выяўленчага мастацтва пры Рэчыцкім раённым Доме піянераў Л.П. Абрамовіч, які самааддана працаваў на творчай і педагагічнай ніве і выхаваў цэлую плеяду мастакоў, імёнамі якіх ганарыцца не толькі Рэчыцкі край, а і ўся Беларусь: Л.Ф. Панамарэнка, Ул.М. Капшай і інш. Таму, на думку Э.К. Агуновіча, было б мэтазгодна Рэчыцкай школе мастацтваў прысвоіць імя Л.П. Абрамовіча.
З 1966 г. Эдуард Канстанцінавіч з’яўляецца ўдзельнікам цэлага шэрагу мастацкіх выстаў: дыпломньгх работ у Акадэміі імя Рэпіна ў Ленінградзе (1966 г.), Міжнароднай выставы кнігі: Масква, ВДНГ (1967 г., дыплом II ступені), Дзён культуры БССР у Іраку (1980 г., работа адзначана памятнай узнагародай), выставы ў Празе “Графіка Беларусі” (1983 г.), у Бары (Італія) (1986 г., раздзел адзначаны дызайнерамі Аўстрыі).
Працуе мастак у станковай і кніжнай графіцы, ім створаны ілюстрацыі да кніг «Тарас на Парнасе», «Сымон-Музыка» і «Новая зямля» Я. Коласа, падручніка па беларускай мове для вучняў 2-га класа. Да творчай спадчыны Э.К. Агуновіча адносяцца серыі ў тэхніцы афорта: «Памяць» (1976), «Спадчына» (1976 г.), «Дзяцінства» (1977 г.), «Маці Божая, Маці Краіна» (1979 г.), «Адвечнае» (1981 г.), «Крык кнігаўкі» (1981 г), «Мая зямля» (1981 г.), «Credo» (1981 г.)»2. Таксама патрэбна адзначыць асобныя работы: «Усяслаў Полацкі» (1971 г.), «Сустрэча» (1982 г.), «Ф. Багушэвіч і В. Дунін-Марцінкевіч» (1982 г.), «Мялецій Сматрыцкі» (1992 г.), «КірылаТураўскі», «Еўфрасіння Полацкая» (1996-1999 гт.).
Творы мастака знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах Беларускага саюза мастакоў, Музеі славянскай бібліятэкі ў Празе, музеі «Графіка мадэрн» у Берліне3, у прыватных зборах Новай Зеландыі, Аўстраліі, ЗША, Канады, Італіі.
Сёння, як ніколі раней, адчуваецца неабходнасць пазнання беларусамі сваіх каранёў і першавытокаў, культурных і духоўных здабыткаў свайго народа. Адным з важнейшьгх сродкаў асэнсавання ўсяго гэтага з’яўляецца даследаванне менталітэту прашчураў. На думку Э.К. Агуновіча, чым архаічней абрады, тым зручней народу духоўна падняцца вышэй. Таму новыя пошукі ў творчасці мастака звязаны з вывучэннем беларускай міфалогіі. Сёння ён працуе над аднаўленнем пантэона язычніцкіх багоў, ужо створаны такія работы, як «Род», «Пярун», якія выкананы ў змешанай тэхніцы.
Наступнай яркай старонкай у творчасці Э.К. Агуновіча з’яўляецца мастацкае афармленне музеяў і выстаў. Ён аўтар праектаў мастацкага афармлення экспазіцый Дома-музея I з’езда РСДРП у Мінску, музея савецка-польскай баявой садружнасці ў в. Леніна Горацкага раёна Магілёўскай вобласці, філіяла Нацыянальнага музея гісторыі і культуры Беларусі ў Заслаўі Мінскага раёна, Літаратурнага музея Я. Купалы ў Мінску і яго філіяла ў Вязынцы, Літаратурнага музея М. Багдановіча ў Мінску (Дзяржаўная прэмія Беларусі, 1993 г.)4, Літаратурна-мемарыяльных музеяў Я. Коласа, Ушацкага музея народнай славы. Аформіў экспазіцыю павільёна Беларусі на Лейпцыгскім кірмашы (залаты медаль), кірмашы ў Нью-Дэлі, інтэр’ер Беларускага пасольства ў Вільнюсе5.
Зараз Э.К. Агуновіч працуе над стварэннем канцэпцыі Чарнобыльскага музея ў раённым цэнтры Хойнікі Гомельскай вобласці. Аўтар імкнецца расказаць аб наступствах аварыі на Чарнобыльскай АЭС як аб трагедыі беларускага народа і падкрэсліць сусветны характар ядзернай катастрофы, яе касмічныя маштабы.
Шмат увагі ў сваёй творчай дзейнасці ўдзяляе мастак культуры малых гарадоў. Гэтым, напэўна, і абумоўлены яго трывалыя сувязі з г. Бабруйскам (патрэбна адзначыць, што з 1566 па 1793 гг. Бабруйская воласць уваходзіла ў склад Рэчыцкага павета). Э.К. Агуновіч адзначае: «Я родам з Рэчыцы. Па ўкладу жыцця, этнасу, па стылю драўляньгх збудаванняў Бабруйшчына мала чым адрозніваецца ад маёй радзімы. I Бабруйск, і Рэчыца стаялі на выгадных месцах, менавіта таму сюды, карыстаючыся ментальнасцю беларусаў, ішлі стараабрадцы, тут асядалі яўрэі. Хто з маладых ведае аб гэтым? Мне ёсць аб чым сказаць»7. I першае слова ў культурным жыцці Бабруйска было сказана мастаком у 1997 г., калі пасля працяглай рэканструкцыі з нагоды 610-годдзя заснавання горада адбылося ўрачыстае адкрыццё Бабруйскага краязнаўчага музея ў новым будынку, галоўным мастаком афармлення экспазіцыі і з’яўляўся Э.К. Агуновіч. Ён жа ўзначаліў і творчую групу, у склад якой увайшлі вядомыя у горадзе мастакі В.А. Калтыгін, Ю.І. Нікіфараў, І.І. Данільчанка і інш., а выканаўцам работ стала мастацка-творчая майстэрня Бабруйскага аддзялення Беларускага саюза мастакоў. Сучасная экспазіцыя музея налічвае шэраг раздзелаў, якія расчынялі свае дзверы перад наведвальнікамі паэтапна. «Археалогія краю», «Гісторыя краю ў дасавецкі перыяд», «Гісторыя краю ў 1918-1941 гг.», «Бабруйшчына ў гады вялікай Айчыннай вайны», «Гісторыя развіцця горада ў пасляваенны і сучасны перыяд», «Этнаграфія краю», “Культурнае жыццё сучаснага горада». У стадыі афармлення знаходзіцца экспазіцыя «Прырода краю і ахова навакольнага асяроддзя”, кансультацыйную дапамогу ў стварэнні гэтай экспазіцыі аказвае Музей прыроды і экалогіі Рэспублікі Беларусь.
Работы па афармленню Бабруйскага краязнаўчага музея выконваліся на грунтоўнай навуковай аснове: у 1995–1999 гг. з мэтай стварэння экспазіцыі раздзела «Археалогія краю» былі арганізаваны і праведзены археалагічныя раскопкі 8 помнікаў археалогіі Бабруйшчыны пад кіраўніцтвам супрацоўнікаў Інстьггута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Па матэрыялах раскопак былі арганізаваны I і II Бабруйскія навукова-практычныя краязнаўчыя чытанні “Бабруйшчына ў мінулым”, у снежні 2005 г. плануецда правесці ІІІ чытанні, прысвечаныя 195-годдзю Бабруйскай крэпасці і 180-годдзю паўстання дзекабрыстаў.
Не выклікае сумнення высокі прафесійны, мастацкі і эстэтычны ўзровень афармлення экспазіцыі Бабруйскага краязнаўчага музея. Прыцягваюць увагу наведвальнікаў драўляныя скульптуры язычніцкіх багоў: Ярылы, Велеса, Лады, – аўтар якіх – І.І. Данільчанка. Цікава спраектавана экспазіцыя аддзела «Этнаграфія краю». Дзякуючы стварэнню вобразаў за кошт фактуры ў прасторы, уражваюць матэрыялы, прысвечаныя гісторыі Бабруйскай крэпасці, падзеям Айчыннай вайны 1812 г., паўстання дзекабрыстаў і, зразумела, гісторыі Бабруйшчыны ў гады Вялікай Айчыннай вайны. I асаблівай каштоўнасцю з’яўляецца тое, што ў экспазіцыях музея знаходзяцца арыгінальныя работы аўтара праекта Э.К. Агуновіча: “Мялецій Сматрыцкі”, “Кірыла Тураўскі”, “Еўфрасіння Полацкая”. У залах экспазіцыі “Бабруйшчына ў гады Вялікай Айчыннай вайны” таксама змешчаны гравюры мастака, якія ўвекавечваюць памяць загінуўшых.
На перакрыжаванні вуліц Мінскай і Крылова размяшчаецца Мемарыял у гонар воінаў, загінуўшых пры вызваленні г. Бабруйска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у чэрвені 1944 г. Урачыстае адкрыццё гэтага мемарыяла адбылося 3 ліпеня 1999 г. У 1965 г. на брацкай магіле воінаў, загінуўшых за вызваленне Бабруйска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, быў пастаўлены абеліск і дзве стэлы, у 1974 г. – дадаткова дзве нахіленыя пліты, а ў 1994 г. – яшчэ чатыры.
У лістападзе 1998 г. Бабруйскі гарвыканкам прыняў рашэнне аб рэканструкцыі помніка на брацкай магіле. Мастацкая канцэпцыя распрацавана Э.К. Агуновічам. Над праектам мемарыяла працаваў творчы калектыў архітэктараў: Г.В. Буралкін (галоўны архітэктар праекта), лаўрэат дзяржаўнай прэміі В.К. Карунас, В.П. Галушчанка (галоўны архітэктар г. Бабруйска), а таксама маладыя архітэктары М. Шпакаў і М. Яршоў.
У наземнай частцы мемарыяла вакол брацкай магілы нібыта раскрыгая кніга, на старонках якой увекавечаны прозвішчы загінуўшых герояў: пахаваных тут 334 воінаў і 4 партызан а таксама 600 прозвішчаў загінуўшых за вызваленне горада, якія былі выяўлены пры напісанні кнігі «Памяць». Георгіеўская лента спадае, як вянок Славы, на магілы герояў.
Верхняя частка помніка нагадвае пантэон і мае выгляд паўсферы, уваход аформлены аркай-варотамі. На 10 апорах, вышыня якіх дасягае 21 метр, замацаваны конны помнік, першы ў Беларусі, вышыня яго 5,5 метра, вага каля 8 тон. У цэнтры кампазіцыі фігура святога Георгія ў форме савецкага салдата, які кап’ём пранізвае фашысцкую свастыку ў выглядзе змея-аспіда.
Каля маста праз раку Бярэзіну, на перакрыжаванні вуліц Леніна і Шмідта, знаходзіцца яшчэ адзін помнік, аўтарам праекта якога таксама з’яўляецца Э.К. Агуновіч, – помнік воінам Дняпроўскай флатыліі, якая брала ўдзел у баях за вызваленне горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў 24-29 чэрвеня 1944 г. На бетоннай калоне, зрэзанай пад вуглом 45° у накірунку маста, размешчаны якар, верхняя частка якога сімвалізуе крыж. У верхняй частцы кампазіцыі – бесказырка. у ніжняй – якар, выраблены з чатырохміліметровай сталі, якой былі абшыты баявыя кацеры. У ніжняй частцы калоны ўстаноўлена мемарыяльная дошка з надпісам: «Маракам Дняпроўскай ваеннай флатыліі, якія загінулі пры вызваленні г. Бабруйска». Помнік сімвалізуе сабой апошні прычал маракоў-дняпроўцаў.
Адной з цэнтральных плошчаў г. Бабруйска з’яўляецца плошча Перамогі. 9 траўня 2005 г. на гэтай плошчы адбылося ўрачыстае адкрыццё помніка бабруйчанам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Аўтар праекта – Э.К. Агуновіч. У аснове помніка – традыцыйны курган, што сімвалізуе славянскае пахаванне. У плане размешчана зорка, 12 метраў у дыяметры, промні якой абліцаваны гранітам. На цэнтральным промні надпіс у гонар 8810 бабруйчан – ахвяр вайны. Помнік усталяваны сярод трох бяроз, чацвертая адсутнічае, што таксама сімвалічна. Над курганам узвышаецца вечны агонь у выглядзе рук, што цягнуцца ўверх. З бакоў языкоў полымя – адтуліны ў выглядзе кропель слёз, як сімвал смутку аб родных, загінуўшых у гарніле вайны. Вечны агонь абрамляецца вянком з дубовых лістоў з жалудамі, што сімвалізуе моц славянскага духу. Верхняя частка кампазіцыі выраблена з трохміліметровай «залатой» коўкай латуні. Кампазіцыя створана на Беларускім скульптурным камбінаце брыгадай В. Пархоменкі і Ю. Любімава.
Рознабаковая дзейнасць Э.К. Агуновіча, прызнанне яго таленту ў свеце з’яўляюцца сведчаннем творчай сталасці мастака. Актыўная грамадзянская пазіцыя, любоў да роднага краю, свайго народа ўваходзяць у сістэму яго светапогляду, адлюстроўваюць духоўныя каштоўнасці, шаноўнае стаўленне да гісторыі і культуры.
Літаратура
1. Сцяпанаў А. Аб гісторыі, аб часе і пра сябе // Коммерческий курьер. 8 апреля 1997 г
2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1. – Мн., 1996. – С. 89.
3. Беларускі саюз мастакоў: Энцыкл. давед. – Мн., 1998. – С. 13.
4. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1. – С.89.
5. Беларускі саюз мастакоў: Энцыкл. Давед. – С 13.
6. Памяць: Гіст. дакум. хроніка Бабруйска. – Мн., 1995. – С. 24.
7. Сцяпанаў А. Аб гісторыі, аб часе і пра сябе // Коммерческий курьер. 8 апреля 1997 г.
8. Беларускі саюз мастакоў: Энцыкл. Давед. – С. 13.