Цэнтральная бібліятэка імя А.І. Герцэна ў 20-30-я гады XX стагоддзя

0
320
Цэнтральная бібліятэка імя Герцэна

У красавіку 1919 г. ў Гомелі пачала працаваць Цэнтральная гарадская бібліятэка. У аснову яе кніжнага фонду былі пакладзены кнігі раней існуючых бібліятэк, кніжных збораў прыватных асоб і ўстаноў, якія былі ліквідаваны пасля рэвалюцыі. Сярод іх бібліятэкі Таварыства распаўсюджання асветы паміж яўрэямі, мужчынскай і жаночай гімназій, духоўнага вучылішча і інш. На момант адкрыцця бібліятэкі кніжны фонд складаў 55 тысяч тамоў. Яна размясцілася по вуліцы Замкавай (зараз пр. Леніна) у доме № 59 у двухпавярховым будынку, які знаходзіўся ў распараджэнні Губпалітасветы Біблятэка займала адзінаццаць пакояў, з якіх два размяшчаліся на першым і дзевяць на другім паверсе. Дакументы сведчаць аб тым, што памяшканне было вельмі цесным, “акрамя таго, па размяшчэнню пакояў, зусім не падыходзіць да бібліятэкі”. Кніжнымі паліцамі, “вельмі нязручнымі і высокімі, каля шасці аршын у вышыню”, былі заняты не толькі пакоі, але і два калідоры на другім паверсе. Маленькай была чытальная зала.

Першы год работы бібліятэкі можна ўявіць наступнымі статыстычнымі дадзенымі: з 10 красавіка 1919 г. па 1 студзеня 1920 г. запісалася 8887 чал., з іх 3020 — дзеці. За год выпісалася 1699 чал., з іх 1136 дарослыя. Такі вялікі працэнт тых, хто выпісаўся з дарослага адцзялення тлумачыцца непастаянным месцам жыхарства вялікай групы чытачоў-чырвонаармейцаў. На 1 студзеня 1920 г. у дзіцячым і дарослым аддзяленнях налічвалася 7188 чытачоу. З іх найбольшы працэнт складалі навучэнцы школ першай ступені — 2097 чал., потым служачыя — 1678 і навучэнцы школ другой ступені — 1238 чал.

Сярод чытачоў найбольшым поі гитам карысталася літарагура белетрыстрычнага характару, якой ў бібліятэцы было параўнальна мала. Таму кожная кніга за год была прачытана ў сярэднім 8-9 разоў. Вялікім попытам карысталася дзіцячая літаратура, з якой бібліятэка таксама адчувала цяжкасці. Бібліятэка атрымлівала дзіцячыя кнігі толькі ў рэдкіх выпадках. што абмяжоўвала запіс новых чытачоў-дзяцей. У параўнанні з гэтым, добра былі напоўнены навуковыя аддзелы, нядрэнна абстаялі справы з літаратурай на замежных мовах, з якіх найбольшым попитам карысталіся кнігі на іўрыце.

У першыя гады Савецкай улады бібліятэкам адводзілася немалаважная роля ў плане прапаганды камуністычных ідэй сярод насельніцгва. У Пісьме ЦК РКП(б) “Усім камітэтам партыі аб узмацненні палітыка-асветніцкай работы” ад 16 лістапада 1921 г. адзначалася: “Парткамы зацікаўлены ў тым, каб камуністычныя кнігі пранікалі ў шырокія масы працоўных”.

Зыходзячы з патрабаванняў часу Цэнтральная бібліятэка вяла работу па палітычнаму выхаванню і асвеце жыхароў горада. Папаўняўся кніжны фонд літаратурай адпаведнага характару. Так, у 1924 г. у аддзел грамадазнаўства паступіла 8515 кніг. У той жа час аддзел прыродазнаўства папоўніўся толькі 603 экз., а аддзел мовазнаўства не папоўніўся зусім. Бібліятэкары прымалі актыўны ўдзел у мерапрыемствах па ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослага насельніцтва. Вялікае значэнне надавалася перасоўкам. У дакументах таго часу адзначалася: “У цяперашні момант перасоўкі здзяйсняюць тую ж работу, што і школы па ліквідацыі непісьменасці. I адсюль лагічны вывад: падобна таму, як ліквідацыя непісьменасці прызнаецца надзвычайнай работай у агульнай сістэме народнай асветы, так і арганізадыя перасовак павінна быць у фокусе ўсёй нашай бібліятэчнай палітыкі”. Цэнтральная бібліятэка, улічваючы важнасць такой работы, арганізоўвала перасоўкі на прадпрыемствах горада. Так, у 1923 г. на момант праверкі работы бібліятэкі адзначалася: “Лік перасовак, якія выдзяляюцца бібліятэкай, — 5-6. У апошні бягучы месяц выдзелена 2 перасоўкі: у Дом селяніна і завод “Рухавік”. Перасоўкі складаюцца з 200 кніг кожная і выдаюцца на адзін месяц”. У 1925 г. перасоўкі працавалі на заводзе “Спартак”, фабрыцы “Прасвет”, хлебапекарні, гасмлыне, па школах будаўнікоў, нарпіта, камунальнікаў, харчавікоў, саматужнікаў-друкароў. У 1926 г. было арганізавана 25 перасовак. Праводзячы работу з малапісьменнымі, бібліятжары два разы на тыдзень хадзілі да жыхароў горада і вучылі іх грамаце, выкарыстоўваючы для гэтага спецыяльна створаны фонд.

З 1925 г. Цэнтральная бібліятэка ўпершыню ўпамінаецца ў дакументах як Цэнтральная губернская бібліятэка імя А.І. Гэрцэна. Ёсць падставы меркаваць, што імя рускага рэвалюцыянера, пісьменніка, філосафа і публіцыста бібліятэцы было прысвоена ў 1925 г. у сувязі з 55-годдзем са Дня яго смерці.

У першыя гады свайго існавання бібліятэка сутыкалася з шэрагам аб’ектыўных цяжкасцяў. Аб гэтым газета “Полесская правда” за 1928 г. пісала: “Бібліятэка знаходзіцца ў кепскіх умовах. У бібліятэцы адсутнічаюць кнігі, якімі можна было б задаволіць сучаснага чытача. Гэта тлумачыцца тым, што бібліятэка атрымлівае 1700 рублеў на набыццё кніг. Ці можна за 1700 рублеў сістэматычна папаўняць усе аддзелы новымі кнігамі? Зразумела не. Усе гэтыя прычыпы ствараюць вялікія чэргі, а следам нараканні з боку чытачоў. Чытач, перш чым атрымаць неабходную яму кнігу. павінен больш месяца лічыцца ў спісе… Гэтае цяжкае становішча узмацняецца яшчэ тым, што ў бібліятэцм не хапае работнікаў… Каб ліквідаваць усе гэтыя ненармальнасці, неабходна: а) з новага бюджэту давесці асігнаванне да 3000 руб. у год; б) павялічыць штат работнікаў на два чалавекі, в) вылучыць дзіцячае аддзияенне у самастойную бібліятэку, перамясціць яе у іншае памяшканне… Усе гэта дасць магчымасць задаволіць чытацкі запыт і ператварыць бібліятэку імя Герцэна з цэнтральнай на паперы ў цэнтральную на справе”.

Адно з пытанняў — арганізацыя гарадской дзіцячай бібліятэк — было вырашана у 1930 г. Яна размясцілася па вул. Сялянскай у доме № 89. Кніжны фонд склаў 10 тыс. экзэмпляраў. Вылучэнне дзіцячага адцзела ў самастойную бібліятэку дало магчымасць у значнай меры палепшыць захаванне кніг, пашырыць памяшканне.

Грамадска-палітычнае жыцце краіны ў 30-я гады было дэфармавана прэсам сталінскай дыктатуры. Намаганні ўрада былі накіраваны на тое, каб запоўніць сферу грамадскага ўсведамтення камуністычнай ідэялогіяй, апалагетыкай сталінскага рэжыму. Немалаважнае значэнне ў барацьбе “за розумы” адводзілася бібліятэкам, якія заклікаліся етаць “аднымі з буйнейшых змагароў сацыялістычнага будаўніцтва, адной з найбольш вострых прылад партыі ў барацьбе за прамфінплан, за пяцігодку за чатыры гады, у барацьбе за ажыццяўленне генеральнай лініі партыі ва ўсіх пытаннях”. Перад бібліятэкарамі ставшася задача весці актыўную работу “па палітычнаму класаваму выхаванню рабочых мас і асабліва новых слаёў рабочых” Пры гэтым усялякае адставанне ад гаспадарча-палітычных задач і кампаній разглядалася, як нежаданне ці няўменне справіцца з асноунымі задачамі і патрабавала замены работнікаў.

Таму ў рабоце бібліятэкі імя А.І. Герцэна, акрамя асноўных абавязкаў, вялікае месца адводзілася ідэялагічнай рабоце сярод чытачоў. Бібліятэкары арганізоўвалі лекцыі, растлумачвалі чытачам палітыку кіраўніцгва, прымалі ўдзел у масавых кампаніях, прапагандавалі новую літаратуру аб перадавым вопыце наватараў вытворчасці, аб стаханаўскім руху і г.д. Асаблівае значэнне набыла атэістычная прапаганда. Арганізоўваліся гурткі атэіста, праводзіліся ўрокі “бязбожніка”, дыспуты, гучныя чытанні. Па ўказанню вышэйстаячых устаноў праводзілася чыстка бібліятэчных фондаў. Старыя работнікі ўспамінаюць, што пасля адбору кнігі з бібліятэкі адводзілі рамізнікі ў КДБ.

У чэрвені 1935 г. выйшла Пастанова ЦК КП(б)Б “Аб стане бібліятэчнай справы ў сістэме Наркамасветы БССР”. Асаблівая ўвага ў ёй была звернута на тое, што “шэраг райкамаў і райвыканкамаў праяўляюць бесклапотныя адносіны да стварэння неабходных умоў у рабоце бібліятэк, вынікам чаго з’яўляецца размяшчэнне бібліятэк у зусім непрыгодных памяшканнях”. У сувязі з гэтым, першым пунктам Пастановы ЦК КП(б)Б стала “прапанаваць гаррайкамам, райвыканкамам да 1 верасня 1935 г. стварыць усе неабходныя ўмовы для нармальнай работы бібліятэк (памяшканні, рамонт, абсталяванне, своечасовае выдзяленне сродкаў), звярнуўшы асаблівую ўвагу на падбор дастаткова падрыхтаваных і правераных бібліятэчных работнікаў”.

Пытанне аб памяшканні, якое неаднаразова ўздымалася работнікамі бібліятэкі, пасля гэтай пастановы нарэшце было вырашана. У 1938 г. бібліятэка атрымала прасторны двухпавярховы буцынак па вул. Камсамольскай, д. 67. Гэта быў жылы дом, які перапрафіліравалі ў бібліятэку. На першым паверсе размясціўся абанемент, на другім — прыгожая чытальная зала на 250 чалавек і кабінет загадчыка. Старыя работнікі бібліятэкі ўспамінаюць, што ў памяшканні быў створаны багаты прыгожы інтэр’ер: паркетная падлога, люстры, дывановыя дарожкі, люстэркі, вазы з партрэтамі пісьменнікаў, карціны мастакоў. Вялікая дапамога у афамленні бібліятэкі была аказана знакамітым мастаком Б.Ф. Звінагродскім.

Але, на жаль, работнікам бібліягэкі не доўга прыйшдося працаваць у такіх добрых умовах. 22 чэрвеня 1941 г. пачалася Вялікая Айчынная вайна. Кніжны фонд быў эвакуіраваны ў Казань, адкуль кнігі назад ужо не вярнуліся. Пасля вайны бібліятэку прыйшлося ствараць практычна занава.

Аўтар: І.B. Кузьміч
Крыніца: Истории библиотечного дела и библиофильство. Материалы Межгосударственной научно-практической конфе-ренции / Гомел обл.б-ка. — Гомель, 2002 — 90 с. Ст. 50-52.