ТОП-7 месцаў Гомеля, дзе гарадзенцы адчуюць сябе як дома

0
798
Месцы дзе гарадзенцы ўбачаць Гомель

Любы горад робіцца блізкім, калі пачнеш раптам заўважаць у ім нешта знаёмае. То прамільгне у натоўпе твар, падобны да “хатняга” сябра, то за паваротам адкрыецца пейзаж, нібыта бачаны дома. За гадзіну шпацыру па Гомелі колькі разоў мільгала думка, што я пазіраю на горад “гарадзенскімі” вачамі. У Гомелі ёсць месцы, што прызнаюцца за свае, дзе гарадзенцы запраста могуць адчуць сябе “як дома”. Журналістка гарадзенскага сайта “Твой стыль” Ірына Новік прайшлася па горадзе над Сожам і заўважыла падабенствы са сваім родным горадам.

  1. Парк і палац

Парк вакол палаца Румянцавых-Паскевічаў – добрая нагода ўспомніць пра Гродна з яго каралеўскімі палацамі. Звязвае гомельскі палац з Гарадзеншчынай яшчэ адзін малавядомы факт. Калісці тут, на пляцоўцы палацавай вежы, стаяла конная статуя Юзафа Панятоўскага – пляменніка таго самага караля Станіслава Аўгуста, што жыў калісьці ў Гродне.

Фото Гомеля на смартфонГомель на деньгах и в реальности и его дворецУратаваны гаспадаром палаца фельдмаршалам Іванам Паскевічам ад пераплаўкі на салдацкія гузікі, помнік больш за 80 год упрыгожваў Гомель. Пазней, па выніках Рыжскай мірнай дамовы, польскі бок паставіў пытанне аб яго вяртанні рубам. У 1922 статую дэмантавалі і бронзавы коннік пераехаў у Польшчу.

Да слова, у палацавым парку ўсе ведаюць, што  рабіць, калі маеш 20 рублёў. Што хочаш, канечне. Але найперш – сфатаграфаваць купюру на фоне палаца. Тут усе так робяць.

  1. Рэчка і набярэжная

Гарады, дзе цячэ рака, заўжды маюць нешта падобнае – дзе б не бегла вада, яна стварае падобны настой. Хоць праз Гомель цячэ Сож, а не Нёман, на беразе ракі міжволі ўзгадваецца Гродна. Спрыяюць таму знаёмыя сілуэты партовых машын ды няспешная плынь ракі.

Сож в Гомеле и набережнаяЗнаменитый памятник Паскевичу в ГомелеКрасивая набережная в Гомеле

  1. Масты

На думкі пра родны горад навядуць гарадзенцаў у парку і пешаходныя масты, перакінутыя праз яры. Праўда, у Гродне будаўніцтва пешага маста адно толькі абмяркоўваецца, але тое, што ў планах ён будзе абмежаваным для руху ровараў, ужо сёння непакоіць мясцовых прыхільнікаў перамяшчэння на двух колах.

Пешеходный мост в ГомелеПешеходный мост в ГомелеУ Гомелі – тыя ж праблемы – пабачаць тут гарадзенцы. Ды і з сабакамі ў парку не надта гуляць дазволена – усё як дома, карацей.

  1. “Машына часу” дворыкаў і драўлянай забудовы

Як і ў Гродне ёсць (пакуль) Новы Свет, у Гомелі таксама (пакуль) захаваўся квартал драўлянай забудовы, які, дарэчы, ахоўвацца як гістарычны помнік.Деревянный дом в ГомелеДеревянная застройка в Гомеле

На наш Новы Свет ён зусім не падобны, але адчуванне перамяшчэння ў мінулае стварае дакладна гарадзенскае. Збочыў за веснічкі – і бывай, ХХІ стагоддзе.

Заросли в ГомелеВо дворе сушится бельё

  1. Рэканструкцыя “без замарочак”

На знаёмыя роздумы навядзе гарадзенцаў у Гомелі і адзін дом па вуліцы Баўмана. Мясцовыя ведаюць, што палову гістарычнага будынка парушыла прамое пападанне бомбы пад час апошняй вайны. Аднавілі дом ужо “без замарочак” – дабудавалі ўпрытык стандартную цагляную “скрынку”.

Дом купца Грошикова в ГомелеПа захаванай палове дома канечне, ёсць шыльда, што “помнік архітэктуры ахоўвецца дзяржавай”. А як жа інакш?

Памятник архитектуры

  1. Адзін жывей за ўсіх жывых, другі – жалезны

Цэнтральную плошчу Гомеля, як і Гродна, ды і практычна любога постсавецкага горада, “упрыгожвае” адна і тая ж пазнавальная фігура. Праўда, гамельчукі распавядуць, што ленінаў у іх горадзе ад нядаўняга часу на аднаго паменшала.

Вождь мирового пролетариата в ГомелеАдзін з Ільічоў, што стаяў ля чыгуначнага вакзала, недалёка ад падшыпнікавага завода, разбурыўся пад уздзеяннем сонца і ветру, таму і быў “па-ціхаму” дэмантаваны. “Прышлі аднаго разу мясцовыя камуністы пакласці гваздзікі ў дзень рэвалюцыі, а няма каму. Знік помнік”. (Хочацца дадаць – як порткі з плоту).

Жалезны (не Дрывасек) Фелікс у Гродне таксама ёсць. Праўда, толькі ў выглядзе бюста пры гімназіі №6. За тое у нас і вуліца, і ажно два завулкі маюць такое імя. У Гомелі Дзяржынскі стаіць у поўны рост.

Стоит памятник Держинскому в Гомеле около здания КГБІ хоць сам галоўны чэкіст маўчыць, адзін з яго сучасных спадкаемцаў “з незапамінальнымі рысамі твару” настойліва параіць вам не фатаграфаваць будынак, што знаходзіцца акурат насупраць помніка. Прыкладна тое самае адбудзецца, калі хто надумае сфатаграфаваць адзін з будынкаў вуліцы Тэльмана ў Гродне.

  1. Куфаль квасу ў мясцовай кавярні

Нагадаюць родны горад і шматлікія парасоны летніх кавярняў, з прынтам “Лидское”. Ну а дзе ж у Беларусі абыходзяцца без гэтага нашага напою? А нідзе.

Улица в ГомелеТо і можна такім чынам паўсюль адчуваць сябе як дома. Пад куфаль квасу (і не толькі) ўспаміны пальюцца ракой – хоць Сожам, хоць Нёманам. Яшчэ больш спакусіць панастальгаваць кавярня “Стары час”.

Интерьеры ресторана в стиле СССРРесторан в ГомелеПадобнай установы ў Гродне няма, але ж тут гарадзенцы напэўна распавядуць гамельчукам што ў Гродне “старыя часы” сягаюць нашмат глыбей. То будзе добры шанец на размову пра атмасферу нашага горада.