Любіш танчыць?
Даўно не практыкаваўся?
Шукаеш такіх жа апантаных, як ты, аматараў ойры ды падыспані?
Тады прыходзь 8 красавіка на этна-вечарыну з удзелам гомельскага фолк-гурта “Млын сонца”! Цябе чакае безліч старых і новых танцаў, вясёлая кампанія і мора пазітыўных эмоцый.
Прыходзь сам ды запрашай сяброў!
Калі: 8 красавіка а 17:30
Дзе: ПТДіМ “Юнацтва” (г. Гомель, вул. Пралетарская, 2)
Падзея Вконтакте: vk.com/event36929448
Музычнае суправаджэнне забяспечыць гомельскі фольк-гурт “Млын сонца”. Будуць развучаныя ды паказаныя як еўрапейскія сярэднявечныя, так і беларускія танцы.
Еўрапейскія:
Тотэнтанц
Шатландскі бранль
Кастарват
Платэршпіль
Конскі бранль
Пеціт
Сальтарэла
Турдыён
Скаразула Маразула
Дрыгула
Друмул дракулі
Стэла сплэндэнс
Бранль башмачнікаў
Традыцыйныя беларускія:
Падыспань
Верабей
Ойра
Полька-бабачка
Людзвінка
Базар
Зразумела будуць і традыцыйныя гульні, калі будзе жаданне.
Не ведаеце беларускіх танцаў? Не бяда: яны не складаныя, іх можна развучыць на месцы.
З сярэднявечнымі еўрапейскімі танцамі можна пазнаёміцца бліжэй на занятках у клубе “Бельфіорэ” ў ПК “Беліцкі”.
Падрабязнасці: vk.com/club30429728
Калі ёсць жаданне, можаце апранаць строі і прытрымлівацца светлага (белага ды чырвонага ў беларускім выпадку) дрэс-кода. Не забывайцеся на зручны абутак і ўсмешку на вуснах!
😉