Прыцягальнасць асобы М.В. Доўнар-Запольскага і проста шчаслівы выпадак дапамаглі нам натрапіць у Дзяржаўным архіве Гомельскай вобласці на некалькі дакументаў, якія праліваюць святло на лёс сыноў выдатнага вучонага. Паперы знаходзяцца ў фондзе Выканкама Гомельскага акруговага савета сярод папер за 1927 г., вельмі далёкіх ад нашай тэмы1. Адна з іх, якая стала сапраўды ўдалай знаходкай, – гэта ліст Надзеі Ільінічны Доўнар-Запольскай, другой жонкі Мітрафана Віктаравіча, у юбілейную «Кастрычніцкую камісію» Выканкама Кіеўскага акруговага савета ад 16 верасня 1927 г.
Як можна меркаваць на падставе яго зместу, Надзея Ільінічна скарыстала з надыходзіўшага тады 10-гадовага юбілею савецкай улады, каб паклапаціцца аб стане магілы свайго сына, які загінуў у змаганні за гэту ўладу. Сваім лістом яна паклала пачатак кароткай перапісцы паміж органамі гарадской улады ў Кіеве і Гомелі восенню 1927 г. Разам з названым лістом перапіска ўключае 5 дакументаў, змешчаных на аркушах 15-19 згаданай архіўнай справы. Назавем іх у лагічнай паслядоўнасці:
1. Пісьмо Кастрычніцкай («Жовтневоі») камісіі Кіеўскага акруговага выканкама ад 25 жніўня 1927 г. у Гомельскі акруговы выканкам;
2. Прыкладзены да яго згаданы вышэй ліст маці братоў Доўнар-Запольскіх, арыгінальны рукапіс на рускай мове, падпісаны «Н. Довнар-Запольская» (друкуецца ніжэй):
3. Пісьмо за подпісам сакратара Выканкама Гомельскага акруговага савета Мухі ад 14 лістапада 1927 г. у камунальныаддзел. У ім даручаецца высвятліць месца магілы сына Н.І. Доўнар-Запольскай і «прыняць меры дзеля прывядзення яе ў парадак»;
4. Адказ камунальнага аддзела Сакратарыята выканкама яд 17 лістапада таго ж года, у якім паведамляецца аб перасылцы даручэння і кіеўскай карэспандэнцыі ва ўпраўленне мясцовага камунальнага трэста;
5. Не згубіўшы атрыманых кіеўскіх дакументаў, упраўляючы камунальнага трэста (подпіс неразборлівы) і загадчык пахавальнага бюро гэтага трэста Каган праз кароткі час вяртаюць іх разам са справаздачай аб выкананні даручэння Акруговага выканкама.
Цяпер высветлім, што новага дадаюць пералічаныя документы да звестак аб лёсе сям’і М.В. Доўнар-Запольскага, вядомых з ранейшых публікацый2. Перш за усё, з ліста маці братоў Доўнар-Запольекіх, Усевалада і Вячаслава, вынікае, што ў 1919 г. памёр старэйшы з іх – Усевалад, а не Вячаслаў, як да гэтага часу лічылася. Адбылося гэта ў верасні, а не вясной 1919 г. Але сапраўды сенсацыйнай з’яўляецца інфармацыя ў гэтым лісце аб месцы смерці і пахавання Усевалада Доўнар-Запольскага. Аказваецца, трагедыя адбылася у Гомелі, паблізу радзімы яго бацькі.
Натуральным чынам, з’явілася жаданне высвятліць, ці не захавалася магіла Усевалада ці хоць нейкія сляды яе.
Ліст Н.І. Доўнар-Запольскай дае арыенцір для пошукаў, хаця і не цалкам пэўны. Яна напісала, што сын быў пахаваны «на Крестьянском кладбище (вначале Полесского кладб.) за церковью». З усіх гомельскіх праваслаўных могілак, пазначаных на дарэвалюцыйных картах3, па сведчанні старажылаў4, «Крестьянскими» называліся тыя, што размяшчаліся на паўночнай ускраіне горада, паміж тагачаснымі вуліцамі Магілёўскай і Румянцаўскай. Цяпер гэта вуліцы Кірава і Савецкая. На гэтым месцы сёння – Студэнцкі сквер (паміж уні-версітэцкімі карпусамі і аўтарамонтным заводам). На гэтых жа могілках знаходзілася царква, якая пасля працяглага перыяду нядаўна перабудавана ў каталіцкі касцёл. Відавочна, яе і назыае Н.І. Доўнар-Запольская ў сваім лісце. На карысць нашай версіі сведчаць таксама іншыя факты. На адлегласці прыкладна каля 20 метраў за касцёлам да нашых дзён захаваліся дзве імянныя магілы з таго часу: Вершыловіча Я.Ф. (пахаваны ў 1925 г.) і Міхайлоўскага Р. (пахаваны ў 1924 г.). Паколькі абодва з’яўляліся выбітнымі дзеячамі савецкай улады5, то можна меркаваць, што менавіта тут было месца пахавання яе лепшых прадстаўнІкоў, а да іх ліку належаў і Усевалад Доўнар-Запольскі.
Праўда, у цытаваным фрагменце ліста Н.І. Доўнар-Запольскай ёсць некалькі слоў, якія быццам блытаюць пабудаваную намі схему. Як бы ўдакладняючы месца пахавання сына яна пісала: “На Крестьянском кладбище вначале Полесского клад|бища|” {падкрэсл. намі – Р. Л.). Паколькі чалавек не мог быць пахаваны на двух могілках,то прыведзенае ўдакладненне трэба разглядаць як указанне на ранейшую назву могілак – «Палескія». Яны сапраўды так называліся6, як і вуліцы Палеская і Новапалеская ў гэтым жа раёне, адкуль выходзіла Палеская чыгунка. Што ж да граматычнай памылкі (няўзгодненасць канчаткаў у словах), то яна не адзіная ў тэксце, і гэтыя хібы неабходна, напэўна, тлумачыць не найлепшым фізічным станам аўтаркі ліста.
Ва ўсякім разе, у супрацоўнікаў Гомельскага камунальнага трэста і пахавальнага бюро не ўзнікла праблем з лакалізацыяй магілы Усевалада Доўнар-Запольскага, Яны не згадзіліся толькі з крытычнай ацэнкай стану гэтай магілы і помніка на ёй, якую дала маці ў сваім лісце. Адказваючы Выканкаму Гомельскага акруговага савета, яныпісалі, што «могила его находится в сравнительно должном состоянии: памятник на месте, сошла только позолота надписи, ограды нет, [но] раньше тоже не было, при желании можно сделать только весной при условии отпуска средств на этот счёт»7. Аднак сродкаў, напэўна, не атрымалі.
У той жа афіцыйнай паперы гомельскіх камунальнікаў мы знаходзім пацвярджэнне факта, які выцякае з ліста Н.І. Доўнар-Запольскай, аб яе прыездзе ў Гомель у сакавіку 1927 г. «Могіла несколько раз обсыпалась (падпраўлялася – Р.Л.) и один раз в марте месяце сего года… в присутствии матери по её просьбе»8, – пісалі яны.
Можна цяпер запытаць, як трапіў Усевалад Доўнар-Запольскі з Кіева ў Гомель у 1919 г.? Адказ, відавочна, трэба шукаць у гісторыі барацьбы за Кіеў паміж бальшавікамі і Дзянікіным. Кіеў, як вядома, быў заняты белымі войскамі ў канцы жніўня 1919 г., а Усевалад, хутчэй за ўсё, пакінуў горад разам з савецкай уладай ці з Чырвонай Армияй у 1919 г. Магчыма, ён быу ужо хворы.
Калі пьгганне аб часе і месцы смерці старэйшага з братоў Доўнар-Запольскіх, Усевалада, як і аб месцы яго пахавання, яго праясняецца, то пытанне аб часе, месцы і прычыне смерці яго малодшага брата застаецца цьмяным. Ці сапраўды Вячаслаў недзе памёр ад тыфу вясной 1919 г., як пісала Н. Паклонская-Васіленка? А можа гэта ёнзагінуў у пачатку 1920 г. у барацьбе з антыбальшавіцкімі выступленнямі? Можна так меркаваць, бо Усевалад, яшчэ адна ахвяра вялікай трагедыі, тады ўжо ляжаў у гомельскай зямлі.
1. Дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці (ЦАГВ). Ф 156. Воп. І Спр. 69.
2. Большасць даследчыкаў, відавочна, абапіраліся на сведчанні И.В. Палонскай-Васіленка, апублікаваных у 1953 г. Гл.: Палонская-Васіленка И. Доўнар-Запольскі//З гісторыяй на«Вы». Mн, 1994. Вып.З. С. 180-192.
3. Гомель. План города на 1910 г Гомель 1913 г. Схем. план города Гомеля с пригородом. Прилож. к справочнику «Весь Гомель» на 1913 г. Фонды Гомельскага абласнога краязнаўчага музея.
4. Гл. Рогалев А. Где похоронена Ирина Паскевич?// Гомельские ведомости. 2003. 13 марта. С. 15.
5. Гл.: Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гомельская вобласць. Мн., 1985. С. 63-64.
6. Выказваю удзячнасць за каштоўныя падказкі на гэты конт Л.Л. Ермаковой і М. Ф. Шумейку.
7. ЦАГВ. Ф. 156. Воп.1 Спр. 69. Л. 15.
8. Тамсама.
Аўтар: Рыгор Лазько (Гомель, Беларусь)
Дадатак
В Октябрьскую Коммисию Исполкома
Заявление
Ввиду наступающего десятилетия Октябрьской революции обращаюсь с просьбой в Коммисию принять меры к приведению в порядок могилы моего покойного сына, активного участника революции Всеволода Довнар-Запольскаго, умершаго и похороненаго в Гомеле в сентябре 1919 года.
На могиле был поставлен памятник сераго камня с надписью: в данное время памятник совершенно осел, надпись (фамилия) почти стерлась, могила не огорожена и совершенно сравнялась с землей. Пройдет еще немного времени и от его могилы не останется следа. В марте текущ. года мне пришлось быть в Гомеле, и несмотря на тяжелую удручающую картину разрушения могилы моего покойного сына, у меня не было и нет никакой возможности, вследствие отсутствия материальных средств, хоть сколько-ниб. привести ея в порядок.
Похор[он]ен мой сын на Крестьянском кладбище (Вначале Полесскаго кладб.) за церковью.
У ворот живет старик-сторож:, котор. может указать могилу т к. присутствовал при похоронах.
Н. Довнар-Запольская
16/ІX 27 г. Стрелецкая I-а кв.36.