Девичьи гадания на Святки (Каляды) — тема для этнографа благодатная. Как подсказывает мой опыт общения с деревенскими женщинами, практически каждая помнит и с разной степенью подробности может рассказать о том, как они «варажылі, калі былі дзеўкамі».
Первые публикации белорусских девичьих гаданий появляются в конце XIX — начале ХХ в. ([1; 5; 13; 14; 15] и др.). Наиболее полный свод с учетом фиксаций конца XIX — начала ХХ в. и современных записей опубликован в [4]. Отдельные белорусские материалы по гаданиям приводятся в [2; 3; 16]; гадания, бытовавшие в Гомельской области, — в [12], а также в ряде публикаций автора этой статьи [6; 8. С. 301; 9; 10. С. 190; 11. С. 134].
Девичьи гадания, как правило, связаны прежде всего с будущим замужеством и семейной жизнью. Обычно девушки хотели узнать, когда и в какую сторону придется идти замуж, как будут звать будущего мужа и каким он будет — молодым или старым, богатым или бедным, трудолюбивым или лодырем, спокойным или пьяницей; какая попадется свекровь: добрая или склочная, щедрая или скупая. Редко гадали и парни.
Рассказчицы упоминают ритуальные условия гадания: присутствие только гадающих; во время гаданий, связанных со сном, нужно хранить молчание, пока загаданное не приснится.
Обычно девичьи гадания рассматривают как попытку заглянуть в будущее, а не повлиять на него [17. C. 516-517]. На мой взгляд, в формулах «З кім мне век векаваць, прыдзі ка мне ваду цягаць (прыдзі міне расчысаць; прыдзі ка мне кашу есць)!», «Прыдзі! Хто мой, прыдзі, лён загарадзі!», «Прыдзі, сужаны, хату строіць!», «Сужаны, ражаны, прыдзі ка мне хлеба есць!», «Суджоны-ряжоны, прыдзі ка мне, вады набяры і каня напаі» могут моделироваться реальные ситуации будущей семейной жизни и принуждение объекта к тому или иному действию (подробнее см.: [7]).
В данной публикации приводятся записи, сделанные публикатором в Ветковском районе. Материалы атрибутируются по фонду храния в Ветковском музее старообрядчества и белорусских традиций им. Ф. Г. Шклярова.
- Мы не варажылі. Большая сістра. Я меньшая была. Гадоў чатырнаццаць. А сястрэ было гадоў ужо дваццаць. Матка пячэ бліны. Первы блін матка хавая пад скацерку. «Ні чапайця, — прыказвая, — этава бліна!» І вот прыходжаюць. У нас тры дзеўкі было, дак к нам тры дзеўкі. Мае таварышкі ка мне, Соніны к Соне, Анюціны к Анюці. Большыя, меншыя, усякія. Вот і на той блін бярэ. Утраіх. Тры дзеўкі. Мая сістра і так. Блін той к грудзям прыкладаюць і падбягаюць к вакну. К любому вакну. Угадываяць, якая будзя жызня. Пабягаць і к вакну і слухаюць. Эта часоў ужо у вадзінаццаць-дзесяць. Пазней. І слухаюць, што там гаворуць. Еслі харашо гаворуць, будзя харошая жызня. А еслі плоха… Матка счас адгадыя. Яны прыдуць і гаворуць. Падбеглі к адной, наша Анюта, сістра мая, с падругамі, і гаворя: «Сядзеў дзед на запечку, — тады запечкі былі, — а нявестка тута-ка хадзіла па хаці: “Бацька, злажай, да будзім ужо вячэраць” Ён із-за печкі атрухнуўсь, прышоў, і яны селі і вячэраюць». Матка гаворя: «Ты будзіш харашо. З хлебам-соллю цібе ўстрэцілі. Ну, давай, Варька, падруга, ты бяры». Бярэ той самы блін і к грудзям, а тыя падругі слухаюць. Падбеглі к саседцы. Тая саседка. Толькі падышлі, нешта гаварылі і ні чулі, а тады на дзеўку, сядзяць, вячэраюць. А тады дзеўка, была гадоў пятнаццаць дзеўка, дак іна гаворя: «Сядзі! А то як дам па мордзі, дак кроўю ўмыісся!» Матка гаворя: «А ты будзіш скрозь ад мужыка кроўю ўмывацца». І точна! Пашла замуж, і біў мужык, як мамонаву казу. А наша Анюта жыла очэнь харашо за мужыком. Дак ета ісцінная праўда. Ужо на віду, на маём было вяку, што ета такое было. Матка разгадывала. Яны прыдуць і гаворуць матцы: так і так. Матка: «Анюта, ты будзіш жыць харашо». Бацьку пазвала і сядзяць, вячэраюць. Ціха-ціха. На стале бліны. «Доўга ні стойця. Трохі што пачуйця і ўсё». А тая прышла: «Тая на дачку нешта сказала. А тая: “Сядзі! А то як дам! — Руку адвярнула. — Дак кроўю ўмоісся!”» Гавора: «А ты будзіш кроўю ад мужыка ўмывацца» (Мария Ивановна Капкова, 1933 г.р., д. Новосёлки, род. в д. Юрковичи; зап. в 2015 г. Тетр. 126. Л. 36-37).
- У нас большы ўсяго та коя было, што кідалі сапагі, бацінкі: куды наском папаў бацінак — у ту сторану пойдзіш замуж. Выходзяць дзеўкі ноччу: дзе сабака загаўкая. На хвацеры. Вот пашлі. «на міне», дапусцім, «на Л іду варожым». Выскачылі: дзе сабака загаўкала, на якой вуліцы, туды замуж. Дровы бралі, у дом выносілі: еслі захваціў дроў, прынёс хазяйкі на хвацеру, пасчыталі — папарна, значыць, у етым гаду пара, еслі ні парна — ні пойдзіш замуж. А ішчэ хадзілі — як будзіш жыць: ці багата, ці бедна. Пад Новы год, пад Васілля пад ета, сабяруцца групай дзеўкі: «Пойдзім к етаму саседу!» І пад вокны слушаюць — пра што гаворюць, што там дзелаіцца: дзе песьні пяюць, дзе выжыдаюць. Пашлі раз, прышлі, а там дзеці плачуць, с печы злезлі на палок, голыя, кісілём аблілі аднаго, плачуць і б’юцца за кісель. Мы тады пужалісь: «Такая наша жызнь бедная! Болей ні пойдам». [А калі песьні пяюць?] Харошая, вясёлая. [А ругаюцца?] Плоха. [А калі маўчаць?] Усё раўно, мірна, мір, а вот ругаюцца, б’юцца, як вот дзеці біліся галодныя — ета плоха (Лидия Ильинична Малашенко, 1932 г.р., д. Перелёвка; зап. в 2010 г. Тетр. 137. Л. 10).
- На Куццю1 клалі замкі пад галаву, ета баба наша казала: «Хто мой будзя сужаны, дак штоб прышоў адамкнуў замок ці замкнуў, скажы, штоб ніхто дзеўку тую ўжо ні чапаў, не займаў». Ну, во замок бярэш атамкнуты: «Хто мой сужаны, будзя мне, дак няхай прыдзя і замок замкне, штоб ніхто мяне не зачураў». А другая гаворя: «Атамкні сабе дзверы!» Незамкнуты, штоб ён тады замкнуў.
Замкі клалі пад падушку. Вот замкне замок, гаворыць: «Хто мой будзя прыварожаны, дак сасніся і прыдзі атамкні замок, і зайдзі ка мне». І там адна кажа: «Мікіта ка мне прыйшоў і гаворя: “Ідзе ключ?” Я гаварю: “Які ключ?” — “Ад замка!” Я гаварю: “У замку!” Ён пайшоў атамкнуў. І ён іе ў ету зіму замуж узяў». Ёй саснілася. Яна гаворя: «Я спаць лягла. Толькі лажылася, сказала, што “мой прыварожаны і к жызні мужчына, прыдзі ка мне атамкні замок!”». І замкнула, і ключ пад падушку. І гаворя: «Заснула, і прыходзя Мікіта». Ён і гадамі старшэ за яе. Прыйшоў і кажа: «Ты мне з малаленства нравішся. Пойдзіш замуж за мяне?» Матка і бацька: «Да яна ж маладжэй куды!» Яму ўжо к трыццаці было гадам, а ёй, наверна, шаснаццаць-семнаццаць было. А Мікіта гаворя: «Буду і да сарака гадоў не жаніцца, толькі буду ждаць яе, і нікому не дам, штоб ніхто к ёй не падышоў». І ряшылі. І ўзяў, і харашо жылі. Убілі яго на вайне. Хлопчык астаўся ў іх.
І забор абнімалі. Гаворяць: «Еслі забор абніміш ці колікі, тады забораў не было, плятні, колікі. Падбягіш, бягіма ўсі. І ты ўхваціў, напрымер, во колікі. Усі счытаюць: пара, дзве. Два колікі — пара, ішчэ два колікі. Еслі адзін — усё: ня пойдзіш замуж і ні жэнішся — будзіш аставацца, еслі ўпару — то пойдзіш замуж. У нас там адзін быў: як абнімя — адзін: і не жаніўся.
Ёслі сужаны твой ряжаны будзя, дак ён і варажыўшы возьмя. Баба скрозь наша казала. Матка: «Ета ўжо варажыць пабягіцё!?» А баба кажа: «Мая ўнучачка, ня лезьця па сугробах». Калісь к такой парэ сугробы. Колья. Лезіш па снегу. А баба кажа: «Як будзя твой сужаны-ряжаны, дак ён не паглядзіць і горы разоря за табой». Гаворяць: «Тэй адбіў да тэй адбіў!» Ета ўсё няпраўда! Як хто каго любя, дак ён горы залатыя разруша, даб’ецца свайво. Ніхай і горы стаяць каменыя, а ён разоря, перялезя і забярэ (Варвара Александровна Грецкая, 1925 г.р., переселенка из пос. Амельное; зап. в Ветке в 2009 г. Тетр. 117. Л. 184-185).
- Ані (падругі) мяне пасадзілі. Сіжу, свечы паставілі і зеркала. Ну, гляжу ў зеркала, гляжу. Удруг палучылась у зеркале маё ліцо па левую сторану. Адна. Паявіўся калідор длінны такой. А тагда как хваціць стаўні. Я думала, стаўні хто аткрыў. І глядзець нільзя. Я ж не гляжу на вокна, а думаю, стаўні хто аткрыў. Патом удруг памешчэніе і стол, і за сталом чэлавек. Мне так стала жутка. Я ўзяла скорынька зеркала — хлоп! А то ні знаю, штоб была дальшэ. После я ўжэ разабралася, што мне паказалася. І точна было так: мой быў у сельсавеце работаў, секретаром (Ирина Чубарева, 1920 г.р., пос. Повожбор; зап. в 1989 г. Тетр. 146. Л. 2).
- Воск са свечкі ў стакан з вадой капалі і глядзелі: «Эта — я, а эта — жаніх мой. Сайдуцца ці эці каплі? Сайдзёмся лі мы?» (Анастасия Никифоровна Деньдобрая, 1920 г.р., д. Фёдоровка; зап. в 1991 г. Тетр. 68. Л. 2).
- Клалі куклу, кальцо, ключ, узелок с зямлёй, дзеньгі. Закрывалі глаза і цянулі да трох раз. Кальцо, ключ, дзеньгі — харашо. Кукла — радзіш у дзеўках. Зямля — умрош. Адна дзеўка цянула, выцянула сначала куклу, патом зямлю. Трэцці раз не стала цянуць. Заберэменела ў дзеўках, дзелала аборт і ўмерла.
Бярош первы блін і тры двара абходзіш, слушаеш, што гаворяць. «Схадзі за вадой» ілі «схадзі за дравамі». Ілі на дзяцей: «Сядзь, дзетвара!» Услышыш: «Сядзь!» — заплачыш і не ідзёш дальшэ (Мария Никифоровна Авсейкова, 1919 г.р., д. Фёдоровка; зап. в 1991 г. Тетр. 68. Л. 3).
- Хадзілі ў баню. Мох — багата жыць, голая сцяна — бедна.
Хадзілі па дамах, пелі. Нашчадраванае зярно рассыпалі кучкамі, пускалі петуха. Чью первую начнець кляваць — первая замуж выйдзець. А на чыю насеря, вабшчэ ня выйдзець.
У начоўкі клалі кукал і палалі. Чыя первая выпадзе — у дзеўках родзіць (Анна Андреевна Лавриновская, 1936 г.р., д. Фёдоровка, род. в д. Великие Немки; зап. в 1991 г. Тетр. 68. Л. 4).
- На Каляды варажбы многа. Тры Куцці варажылі. І па вуліцы варожаць, і сапагі перакідаяць. У нас па-настаяшчаму варажылі: асталісь без кухваяк і без вобуві. Хто кухвайку — куды рукаў будзіць. Хто забор абнімя: ці я ў етым гаду пайду замуж, ці буду я ўпары. Тады ж шалёвак не было: бярозавыя палкі, частакол. Ці кухвайка ўпала: кулем сюды — значыць, упару будзеш у етым гаду. А еслі разляглася — нікога. У адзін бок і ў другі канец. «А, можа, жаніх твой будзя з етай стараны, — смяемся, — а, можа, з етай» (Прасковья Сергеевна Кужельная, 1934 г.р., переселенка из д. Старое Закружье; зап. в Ветке, в 2008 г. Тетр. 121. Л. 22).
- У Каляды варажылі. Завязылі платкі, клалі. Такія ў нас начовачкі малыя: чыя первая выскача, мы ўжэ рады, тая первая замуж пойдзя.
У Каляды хадзілі, у дзвінаццаць часоў із смеццем, слухалі. У Каляды мы мялі хату і тады ўжэ на трэцці дзень вымятам, у дзвінаццаць часоў насілі на растанькі. Мы з Нінай хадзілі і слухалі: ідзе нам. І, праўда, Ніна высыпала ўпірод, ёй што-та стукнула. А я высыпала: поезд загудзеў. Ана пашла замуж у Шарсцін, а я пашла ў Лінінград. І прыехала з Ленінграда: пажалела матку (Екатерина Евдокимовна Чуешкова, 1931 г.р., д. Даниловичи; зап. в 2008 г. Тетр. 127. Л. 29).
- У нас была. Ана гадала. Прыснілась ей, што хлопец ужа кінуў кала двара. Уж ей руку абматаў. Вышла замуж — муж яе задавіў (Мария Ивановна Езерская, 1925 г.р., д. Акшинка; зап. в 1991 г. Тетр. 146. Л. 7).
- Я ні варажыла, но расказывалі, што ў цімнаце, у апоўначы. Зеркала, кальцо. Ізабражэніе якоясь у зеркале паяўлялась.
Каго сустрэніш ў эты вечар, первава мужчыну на вуліцы. Як іво завуць, так будуць твайво мужа. Абнімалі колья: упару ці ні ўпару ты абхваціў, счыталі. Бумагу палілі на тарэлцы. Там якіясь ізабражэнія паяўлялісь (Евгения Васильевна Якубович, 1944 г.р., род. в д. Гаристы; зап. в Гомеле в 2016 г. Тетр. 143. Л. 19).
- На Кряшчэнскаю куццю варажылі. Я сама варажыла. Лігла спаць. Паставіла чугун і ў чугун палачак паламала. І лігла спаць. І сніцца мне: за мной хто прыходзіў. Там у нас цэрква. Кала цэрквы ён іздзеў пальто з сабе і мяне палітом шлоп! І пашлі мы па той гарэ, як заварачывацца к нам. Мы немнога прайшлі, і не знаю, дзе ён дзеўся. І ён не правёў мяне па кладках. Дзвенаццаць гадочкаў пражыла, пайшоў на вайну і ў пляну пагіб, у Гярманіі.
А то матка расказывала. Тожа масціла мост бацьку. Шлі яны. Да палавіну кладак дайшлі, і кладкі, кажа, пераламіліся. У рэчку ўдваіх бух! І малады памёр бацька (Татьяна Степановна Громыко, 1926 г.р., переселенка из д. Новые Громыки; зап. в Добруше в 2005 г. Тетр. 7. Л. 6).
- На Каляды гадалі. Башмакі разувалі, чэраз забор кідалі. Курыцу ў хату ўносілі, сыпалі ў кучкі зярно. Круцілі яе за хвост, чыю кучку ўперад ухваціць, тая первая замуж выйдзе. Бегалі карову цапаць: хто будзя багата жыць. Еслі за галаву, значыць, будзе багата жыць, еслі за хвост, значыць, будзя бедна жыць. Глаўнае, штоб за галаву, за рогі ўхваціць. З блінамі бегалі пад вакно. Уранні матка пічэ бліны. Блін бірэш ў рукі і пабяжыш суседкі пад вакно. Еслі крычыць на сваіх дзіцей, там: «Ідзіце куды-небудзь!» — значыць, замуж пойдзеш. А еслі дзеці, там, разбалавалісь, дак яна, там, крычыць: «Сядзьце! Успакойцесь!» — астанесся ў дзеўках (Анна Мартыновна Кирьянова, 1931 г.р., д. Старое Село; зап. в 2003 г. Тетр. 101. Л. 16-15).
- Я ішчэ варажыла. Мы бягім: «Дзеўкі, давайця забягім.» Во дзерявянны сарай, не каменны, тады дзерявянныя былі. Хто знанімя. Бягіш, і за сарай хапаіш. Еслі ўпару бярвінні, значыць, ты пойдзіш замуж, а еслі возьміш пяць, тры — замуж ты не пойдзіш, будзіш адна векаваць, без пары. І калодзезь клалі. Дамоў прыдзіш, ідзі лажысся спаць, палачак наламаіш-наламаіш, і клалі калодзеж: «Еслі мне векаваць із кім, дак штоб прышоў вады браць.»
Я пра брата раскажу. Мой брат. Да арміі ішчэ. Ляжым мы, а ён прышоў з гульні. Тады ж ці дваццатым годам, у дзівітнаццаць, у вармію. І ляжым. «Чо ты прышла? Чо ты прышла? — Ета вот не бряшу. — Чо ты прышла? Чо ты прышла? Развязываць нагу? Ну, на, развяжы.» Ён адну нагу разуў, а другую не разуў, штоб прышла нявеста разуць. «Ну, на, хоць вузёл развяжы.» Бацька: «Ха-ха-ха.» І мы з братам ляжым. І ён так гаманіў, гаманіў і суняўсь, і праснуўся. Бацька: «Ну, хто к табе прыходзіў нагу разуваць?..» (Вера Васильевна Приходько, 1931 г.р., переселенка из пос. Свобода; зап. в Ветке в 2019 г. Тетр. 131. Л. 53).
- Быў такі эпізод. Чорная курачка. Насыпім зірна, эта я участвавала ў этым, кучкамі зірна панасыпаім, нас, прымерна, восім чылавек ілі дзесяць дзяўчат, насыпім зірна і чорнаю курачку біром, вечырам, эта ў дзвінаццаць часоў, із куросання, дзе яна сядзіць, і нісом ставім у круг эты зірна. І чыю перваю кучку начыная кліваць, тот ужэ хлопая ў ладошкі. Ужэ ж дзевачкі ладныя былі. Эта ужэ этат год замуж выйдзя. Іменна, чорнаю нада. Эта мы самі бегалі з падружкай, знімалі эту курачку. Нам разрышылі, сказалі, з якой стараны яна сядзіць, не запаліваўшы света, упацьмах, мы іе знялі. Яна нам пацарапала рукі. Прыняслі паставілі ў круг эты. Яна сонная спіць, дзвінаццаць часоў ночы, яна сонная, спіць, патом начала кліваць. І, вот ужэ чью-та клюнула: «Ой!.. Ужэ ўсё! Замуж выду первая!»
Ішчо так гадалі. Засыпалі зямельку ў вузялкі, завязылі, зямельку, хлеб і соль, і заплюснуўшы глаза, выбрасывалі на дварэ. А эці ўсе, каторыя тожы завязаны былі глаза, ішлі шукаць, і находзілі: хто што находзіў, які вузялок находзіў. Вот у міне была падружка, то лі праўда, то лі ні праўда, яна ўсігда, як толькі пойдзя — зямлю. А зямля, эта счыталась, рана памрош. А хлеб — харошая прымета. Соль — эта салёна будзіш жыць, замуж пойдзіш, но плоха будзіш жыць. А эта — к смерці. Ана сколькі разоў гадала эту гадалку, усё ўрэмя хватала зямлю. Палучалась ў іе так.
А то бегалі пад вуголле. Вугал дома, бягім бігом, бігом, бігом, ні аглідаімся, станім слухаім, хто што гавора там. Гаворуць: «Ідзі!» Эта значыць, выдзіш замуж. Ну, дзіўчаты. Сваё трэбалі (Мария Филипповна Чмыхова, 1931 г.р., род. в д. Лозов Буда-Кошелевского р-на; зап. в Ветке в 2008 г. Тетр. 123. Л. 39).
- Замок возьмеш, ключом закроеш над калодцем. Пад падушку пакладзеш іх (ключ і замок): «С кем векаваць — прыйдзі ключа замок аткрываць». Як загадаіш, слова сказаць нільзя, пака не прысніцца (Ульяна Петровна Пархоменко, 1914 г.р., д. Фёдоровка; зап. в 1991 г. Тетр. 68. Л. 2).
- Мы самі варажылі, былі дзіўчаты, і смецця насілі, і камення кідалі ў калодзеж. Смецця набяром і паняслі на растані, а тамака дзе сабака гаўкне — жаніх там будзя, ці хто крыкня — туда замуж пойдам. І ў калодзеж камення кідалі: як забурчыць — свякруха будзя ўрэдная (Анастасия Андреевна Лебедева, 1921 г.р., пос. Зелёная Хвоя; зап. в 2008 г. Тетр. 127. Л. 27).
- Абсыпаіцца семянамі; содзя ўжо лён:
«Прыдзі! Хто мой, прыдзі, лён загарадзі!»
Тады: «Ой, дзевачкі! Таго бачыла.
Загарадзіў мяне. Палянку гарадзіў».
Адну нагу разуе, а другую не. Тады загадые: «Хто мой будзя, прыдзі мяне разуй». Тады ўстае і рагоча: «Мяне той разуваў. Мяне — той» (Елена Кондратьевна Феськова, 1914 г.р., пос. Новое Залядье; зап. в 1991 г. Тетр. 146. Л. 7).
- Адсекаюць вугал у ўдавы. Шчэпкі пад падушку кладуць: «Прыдзі, сужаны, хату строіць» (Евдокия Ивановна Толстенкова, 1929 г.р., д. Яново; зап. в 1991 г. Тетр. 146. Л. 5).
- Дзяўчаты. Увечары пабягуць карову памацаюць. Ці за рогі, ці за. Які будзя мужык. С хаты пойдзя і ў цёмнае, мацая дзе карова стаіць. Памацая ці за сраку, ці за галаву. За што возьмя. І гаварылі: «Ой эта ж за рогі — эта будзя мужык урэдны. Калоцца.» (Любовь Ивановна Зайцева, 1930 г.р., пос. Романов Лес; зап. в 2012 г. Тетр. 126. Л. 36).
- Салому выцягівалі, забор абнімалі. Парнае абабнеш ці непарнае.
Грэбяшкі із галавы ў начоўкі. Выскачыў мой грэбяшок: «Ета твой грэбяшок! Ты первая замуж выскачыш!» Патрусім. «А табе трэццяй іціць». Во наша варажба. На дварэ печ іскладу з дроў: «З кім мне век векаваць, прыдзі ка мне ваду цягаць!» Ён і прышоў, і цягая. За таго і замуж пойдзіш. Варажылі так калісь (Лариса Евменовна Халипова, 1939 г.р., д. Колбовка; зап. в 2010 г. Тетр. 132. Л. 17).
- Бегалі. Варажылі. Кароў абнімалі. У Каляды. Гаворуць, еслі за бок карову возьміш, значыць, будзя багаты, еслі за рогі — бедны, а еслі за хвост — будзя хвастлівы і нічога не будзя.
Кідалі башмакі чэраз забор. Буркі.
Хадзілі ў калодзеж, кідалі камні — з бані, з печкі бралі, камні кідалі. Узнавалі, ці буркатлівая будзя свякруха. Вот мы з адным парнем кінулі, і у яго забурчалі камні, і ў мяне, і мы папалі к адной, яго — цёшча была, мая — свякруха.
Абнімалі забор. Еслі ўпару, то скора замуж пойдзіш.
Бегалі пад вокнамі. Чуюць ужэ, што бегаім, дак ужэ матка: «А ну, ідзіця! А ну, ідзіця!» — эта ўжэ замуж пойдзіш. «Пашла адсюль! Пашла адсюль!» — уродзе на ката (Мария Пименовна Кирьянова, 1931 г.р., переселенка из д. Воробьёвка; зап. в Ветке в 2005 г. Тетр. 17. Л. 26).
- У Каляды, пад Раждзяство. Хто як уздумаў. І на зеркала гадалі: свечку ставілі. Кальцо ў ваду кідалі вінчальная і гаварылі: «Сужаны, рожаны, пакажыся мне!» Хто штаны мужскія клаў пад галаву, хто хлеб лажыў: «Сужаны, рожаны, прыдзі ка мне хлеба!»
Курэй у хаты ўносілі, сыпалі кучку вугалля, кучку пшаніцы, кучку солі і сахару. Курыцу раскруцюць, тады пусцюць: што даўбане. Даўбане ў пшаніцу — багата будзіш жыць, даўбане ў сахар — тожа харашо, даўбане ў вугаль — голая будіш, а ў соль — саўсім плоха будзіш. Вот так гадалі. Карову хадзілі абнімаць. У хлеў зайдзіш, вочы заплюснуўшы — за што паймаіш: ці за хвост, ці за рогі. За рогі — будзіш голая, голы будзя жаніх; за хвост — будзя хвастлівы. Платкі палалі ў начоўках, дзіравянныя такія былі. Платкі з галавы знімалі: скруцім, скруцім — у начоўкі. Платкі палалі: чый уперад выпадаў. І, дзійствіцільна, была верна. Вот счас накладом у начоўкі пяць-шэсць платкоў, і вот каторы астанецца, палаіш-палаіш начоўкі, трусіш, і вот у нас адна дзеўка замуж ні вышла. Разоў пяць іе платок аставаўся — і замуж ні вышла. Забор абнімалі, хадзілі: у пары ці ні ў пары. Сколькі ўхваціш штакецін, вочы заплюснуўшы (Любовь Кузьминична Чуешкова, 1931 г.р., д. Даниловичи; зап. в 2008 г. Тетр. 127. Л. 7).
- У калодзезь кідалі камні: еслі забурчыць, то мужык будзя пьяніца. А еслі ціха, то харошы будзя (Татьяна Дмитриевна Риштакова, 1927 г.р., пос. Амельное; зап. в 2011 г. Тетр. 121. Л. 54).
- Пяклі бліны на Каляду. Тады з блінам бягіць па вуліцы. Каго сустрэне. Як імя завуць, то мужык будзя з такім іменем. І мне было. Напяклі мы бліноў с падругай. На мяне загадалі. Сустрэлі. На імя. І за таго я пашла..
Кладуць калодзезі пад галавамі. «З кім векаваць, ідзі ка мне ваду браць». І тэй ужэ ідзе ваду браць (Едокия Квакуха (Сальникова), 1920 г.р., д. Казацкие Болсуны; зап. в 1997 г. Тетр. 52. Л. 57).
- Вот у Свяцілаваічах у нас на Каляды. Маладыя дзевачкі сабіраюцца, ідуць пад акно: якая будзя свякруха? Еслі там ругаюцца ў хаці — значыць, будзя буркатлівая свякруха.
Палілі перад дзвенаццацю, я лічна сама гадала, ужэ гадоў мне была пітнаццаць ілі чытырнаццаць. Вот сабіралісь у адзінаццаць часоў ілі ў поўдзвінацтага. Ставілі блюда бальшоя і палілі газету: кем будзя твой муж? І вот точна. На этым блюдзе, як пагарэла, трактар. Паказаны трактар, як наяву. Я гавару: «У міне муж будзя трактарыст». Точна: трактарыстам і работаў ён. Мая сістра гадала, іна нагадала, што бумагі ліжат на стале — і на вышла за граматнага чылавека, у банке работаў бугалцірам (Надежда Андреевна Ковалева, 1939 г.р., д. Радуга, род. в д. Светиловичи; зап. в 2010 г. Тетр. 123. Л. 48).
- Я ні варажыла ні раз, патаму шта уродзе бы, як эта, запрышчыно. Бацюшка эта. (Татьяна Климовна Воинова, 1926 г.р., д. Хальч; зап. в 2009 г. Тетр. 135. Л. 23).
Примечания
1 Имеются в виду кануны Рождества, старого Нового года и Крещения.
Литература
- Белорусские народные песни с относящимися к ним обрядами, обычаями и суевериями.: Сб. П. В. Шейна. СПб., 1874.
- Виноградова Л. Н. Гадание // Славянские древности: Этнолингв. словарь: В 5 т. / Под общ. ред. Н. И. Толстого. Т. 1. М., 1995. С. 482-486.
- Виноградова Л. Н. Девичьи гадания о замужестве в цикле славянской календарной обрядности // Славянский и балканский фольклор: Обряд. Текст / Отв. ред. Н. И. Толстой. М., 1981. С. 13-43.
- Зямная дарога ў вырай: Беларускія народныя прыкметы і павер’і / Уклад., прадм., пер. і паказ. У Васілевіча. Мінск, 2010.
- Киркор А. К. Следы язычества в празднествах, обрядах и песнях // Живописная Россия: Отечество наше в его земельном, историческом, племенном, экономическом и бытовом значении / Под общ. ред. П. П. Семенова. Т. 3. Ч. 2: Белорусское Полесье. СПб.; М., 1882. С. 249-276.
- Лапацін Г. Варвара Грэцкая як з’ява беларускай народнай культуры. Гомель, 2015.
- Лапацін Г. Любоўныя замовы ў практыцы носьбітаў традыцыі Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці // Аўтэнтычны фальклор: праблемы захавання, вывучэння, успрымання (памяці антраполага Зінаіды Мажэйкі): Зб. навук. прац / Рэдкал. Р. Языковіч (старш.) [і інш.]. Мінск, 2019. 172-176.
- Лапацін Г. Фальклор адселенай вёски Гарысты // Беларускі фальклор: Матэрыялы і даследаванні: Зб. навук. прац. Вып. 4. Мінск, 2017. С. 294-328.
- Лопатин Г. И. Обряды и обычаи белорусской деревни Хальч // ЖС. 2010. № 2. С. 58-60.
- Лопатин Г. И. Традиционная культура деревни Старое Закружье Ветковского района. 1: Прасковья Сергеевна Кужельная // Pabeoslavica. Vol. 25. No. 2. 2017. Р. 178-228.
- Лопатин Г. И. Традиционная культура деревни Старое Закружье Ветковского р-на Гомельской обл. 2: Старое Закружье, Покаменье, Амельное, Пенное // Pabeoslavica. Vol. 27. No. 2. 2019. Р. 125-162.
- Новак В. С., Кастрыца А. А. Варажба на Гомельшчыне / Уклад., сістэматызацыя, тэксталагічная праца. Мінск, 2010.
- Очерки простонародного житья-бытья в Витебской Белоруссии и описание предметов обиходности (Этнографические данные) / Сост. Н. Я. Никифоровский. Витебск, 1895.
- Романов Е. Белорусский сборник. Вып. 8-9. Вильна, 1912.
- Рубановский И. Этнографический очерк губернии: а) Крестьяне, б) быв. Шляхта, в) Мещане, г) Старообрядцы // Опыт описания Могилевской губернии в историческом, физико-географическом, этнографическом, промышленном, сельскохозяйственном, лесном, учебном, медицинском и статистическом отношениях в трех книгах / Сост. [с предисл.] и под ред. А. С. Дембовецкого. Кн. 1. Могилев на Днепре, 1882. С. 471-693.
- Страхов А., Страхова О. Славянский этнолингвистический комментарий к древнегреческому ритуалу гадания // Исследования по славяно-византийскому и западноевропейскому средневековью: Посвящается памяти Ивана Дуйчева. София, 1998. (Studia slavico-byzantina et medievalia europensia; Vol. 1). С. 250-256.
- Токарев С. А. Ранние формы религии. М., 1990.
Автор: Г.И. Лопатин
Источник: журнал “Живая старина”, № 4 (104), 2019 г., С. 16-19.