Па планах бальшавікоў для ліквідацыі базы капіталізму і хутчэйшай пабудовы сацыялістычнага ладу ў сельскай мясцовасці патрэбна было аб’яднаць дробныя сялянскія гаспадаркі ў калектыўныя. На Лоеўшчыне ў 1920 годзе з’явіўся першы Тоз, які ў 1923 годзе быў ператвораны ў “Дняпроўскую камуну” куды ў асноўным уступалі бедныя сяляне. Камунальны рух не карыстаўся падтрымкай большасці сялян [1, с. 129-130].
Сітуацыя рэзка пачала мяняцца з сярэдзіны 1920-х гадоў. Тэхнічная адсталасць Савецкай краіны і мара аб сусветнай рэвалюцыі вымусілі партыйнае кіраўніцтва ўзяць курс на індустрыялізацыю. 16-18.03.1929 г. адбыўся другі з’езд Саветаў Лоеўскага раёна, на якім было прынята рашэнне аб пачатку калектывізацыі сельскай гаспадаркі [3, c. 37]. Канешне, большасць сялян не хацела ўступаць у калгасы, бо ўлады аб’ядноўвалі ўсю маемасць, нажытай цяжкай працай патрэбна было абагульніваць сваю маёмасць, што вызывала нездавальнене шырокай масы сялян Лоеўшчыны. Першы свой пратэст сяляне сталі выражаць у забойстве жывелы. З жніўня па снежань 1929 г. сяляне у раёне забілі 1224 галавы жывёлы. Колькасць галоў за гэты перыяд скарацілася больш чым за ўсе гады грамадзянскай вайны. Для аднаўлення колькасці жывелы раёну спатрэбіўся 31 год аж да 1959 г. [3, c. 38].
Массавы забой жывелы — гэта толькі пачатак барацьбы сялян супраць калгаснай сістэмы. У 1929-1930 гадах адзначаны забойствы людзей. Першай забілі настаўніцу Галішэўскую. Годам пазней цяжкі лёс спаткаў іншую настаўніцу — Барышаву [2, c. 80]. Найбольш выразны супраціў адбыўся ў Ручаёўскім сельсавеце калі мясцовыя ўлады пачалі ствараць кааператыў па прыкладу камуны, што парушала законнасць. Выступ сялян быў такой сілы, што мясцовыя ўлдаы вырашылі знайсці вінаватых і пакараць, каб не дапусціць горшага развіцця падзей [2, с. 80].
Літаратура
- Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Рэчыцкага раёна : у 2 кн. Кн. 1. Рэдакцыйная калегія Э. Н. Гнеўка, Т. І. Літвінава. — Мінск : Беларусь, 1998. — 502 с.
- Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Лоеўскага раёна. Рэдакцыйная калегія Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа, В. П. Крупейчанка. — Мінск : Беларуская энцыклапедыя. — 2000. — 589 с.
- Долатаў, А. С. Дапаможнік па краязнаўству Лоеўшчыны / А. С. Долатаў. — Лоеў “Карані”, 2002. — 81 с.
Аўтар: А.В. Колас
Крыніца: Дни студенческой науки. Материалы XLVI студенческой научно-практической конференции (Гомель, 11-12 мая 2017 года). В двух частях. Часть 2. Гомель. ГГУ им. Ф. Скорины. 2017. С. 36-37.