Спектакль “Браніслаў” у Гомелі

0
2603
Браніслаў Тарашкевіч, сцэна са спектакля

Гомельская філія ТБМ запрашае 29 кастрычніка на спектакль “Браніслаў. Сцэны з жыцця ды сноў” ад “Арт сядзібы” паводле аднайменнай п’есы Эльдара Бякірава.

Пастаноўка прысвечаная Браніславу Тарашкевічу, які ўклаў класічны беларускі правапіс і граматыку. Спектакль асвятляе ягонае жыццё і трагічны лёс.

Браніслаў Тарашкевіч - афіша спектакляСпектакль прадстаўляе Таварыства беларускай мовы пры падтрымцы “Цэнтра рэгіянальнага развіцця ГДФ”.

Спектакль адбудзецца ў тайм-клубе “Флэт” па адрасе: вул. Савецкая, 124.
Пачатак: 19.00
Кошт квітка: 5 рублёў.

Квіткі можна набыць у “Флэце” альбо дамовіцца па тэлефоне +375-29-908-91-62

Падзея Ўкантакце