Сольны канцэрт Вальжыны Цярэшчанка “Запяі мне песню…” ў Гомелі

0
123
Вальжына Цярэшчанка канцэрт у Гомелі

Вядомая выканаўца аўтарскай песні з горада над Сожам Вальжына Цярэшчанка дасць 22 верасня сольны канцэрт. Для аматараў яе спеваў падрыхтаваныя сюрпрызы.

Прагучаць песні на вершы: А. Гаруна, У. Караткевіча, Л. Геніюш, У. Жылкі і А. Сыса, а таксама папулярныя беларускія, украінскія, польскія, італьянскія песні ў народнай, акадэмічнай і джазавай манеры.

Як і падабае сапраўднай пані, Вальжына будзе прымаць сваіх гасцей у атачэнні рыцараў!

Удзельнікам канцэрта можна будзе зрабіць фота з рыцарамі, прымерыць на сабе даспехі.

Вальжына Цярэшчанка канцэрт у Гомелі афішаНапрыканцы канцэрта адбудуцца паказальныя рыцарскія баі; кожны жадаючы ўдзельнік зможа таксама паспрабаваць свае сілы і пазмагацца з рыцарам па турнірным правілам XV стагоддзя.

РыцарВольга Цярэшчанка: «100-годдзе БНР адзначаецца самымі рознымі людзьмі і супольнасцямі як у нашай краіне, так і па-за яе межамі. Наш канцэрт убірае ў сябе імёны той Незалежнасці і Свабоды, пра якую марылі стагоддзямі людзі зямлі беларускай. Побач з імі былі і тыя асобы, якія захоўвалі і неслі ў шырокія колы ідэі незалежнікаў і спраўджвалі гэта справамі. Імёны, на вершы якіх будуць гучаць песні, звязаны менавіта такім духам. Духам свабоды, вольнасці. павагі да чалавека, як стварэння Божага. Ян Чачот,Уладзімір Жылка, Янка Купала, Ларыса Геніюш, Уладзімр Караткевіч, Андрэй Хадановіч, Анатоль Сыс ды іншыя……Яны ў добрым сэнсе заражалі сваёй творчасцю ўсё новыя і новыя пакаленні. І гэты працэс працягваецца і будзе працягвацца бясконца.Таму што ён — НЕФАЛЬШЫВЫ, НЯШТУЧНЫ.Таму што ён дае паўнату жыцця і творчасці».

Запрашаем сем’ямі, з дзецьмі і ўнукамі, проста з сябрамі разам з Вольгай Цярэшчанка годна завяршыць святкаванне 100-годдзя БНР.

Калі: 22 верасня, пачатак у 17:00
Дзе: грамадска-культурніцкі цэнтр па вул. Палеская, 52 ў Гомелі

Канцэрт адбудзецце пры падтрымцы культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!» і сайта «Гомельская вясна».

Уваход бясплатны