Шведскі сямейны Weekend пройдзе ў Гомелі

0
902
Шведскі сямейны weekend

Напярэдадні самага вялікага сямейнага свята ў годзе Гомельская абласная бібліятэка чакае ўсіх, хто любіць скандынаўскую культуру ці хоча з ёй пазнаёміцца і запрашае 16 снежня на адмысловы Шведскі сямейны weekend.

Вас чакае:

  • 11.00-12.00 
    🇸🇪 Адкрыццё фотавыставы «Шведскія таты» 
    🇸🇪 Дыскусія на тэму «Роля бацькі ў сям’і ў Швецыі і ў Беларусі» (сярод удзельнікаў – Пасол Швецыі Крысціна Юханесан, намеснік Пасла Швецыі Петэр Мёлер, кіраўнік беларускага аддзялення Oriflame Эрык Б’ёркман
    🇸🇪 «Малюем Швецыю разам» – творчыя майстэрні для дзяцей 
  • 12.00-12.45 — Спектакль для дзетак «Мама Му, Крумкач і Каляды», «Лямцавая батлейка» (Актавая зала) 
  • 12.45-13.30 — Фіка (кава-паўза) 
  • 13.30-14.00 — Майстар-клас па сартаванні смецця для дзяцей і дарослых 
  • 14.00-14.30 — Спектакль для дзетак «Самалёцік», Экатэатрык (Актавая зала) 

Увесь час правядзення мерапрыемства будзе працаваць Дзіцячы куток «Вандруючыя цацкі». Прынясіце лялькі, з якімі больш не гуляе ваша дзіця і вазьміце сабе тую, что спадабаецца!

А пакуль вы шукаеце цацкі, паслухайце квартэт АBBА (які, дарэчы, са Швецыі), каб хутчэй адчуць навагодні настрой😊✨

Дзе: Ленінка, актавая зала, фае актавай залы (3 паверх) 
Калі: 16 снежня, нядзеля 
Пачатак: 11:00–16:30

Уваход свабодны.