Школа бёрдвотчынга ў Гомелі

0
741

Арнітолагі лічаць, што ў Беларусі жыве 329 відаў птушак. Бясплатна пазнаёміцца з тымі з іх, што жывуць у ваколіцах горада з’явілася магчымасць у гамельчукоў. Стварыла школу для аматараў птушак грамадская арганізацыя Ахова птушак Бацькаўшчыны, ініцыятыву падтрымала Міністэрства аховы здароўя, а праводзяцца заняткі ў рамках маштабнага праекта “Будзь здаровы разам з птушкамі”, які фінансуецца Еўразвязам.