Рудкоўская Алена Рыгораўна – біяграфія алімпійскай чэмпіёнкі па плаванні 1992 г.

0
1316
Рудкоўская, Рудковская Алена

Нарадзілася 21 красавіка 1973 ў г. Гомелі. Заслужаны майстар спорту. Чэмпіёнка Гульняў XXV Алімпіяды ў Барселоне (Іспанія) 1992 г. на дыстанцыі 100 м брасам, бронзавы прызёр ў камбінаванай эстафеце 4 х 100 м. Трохразовая чэмпіёнка Еўропы 1991 года на дыстанцыях 100 і 200 м брасам і ў камбінаванай эстафеце 4 х 100 м. Бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы 1993 года на дыстанцыі 100 м брасам. Першы трэнер – Вера Лаўрова.
У плаванні проста адораным людзям рабіць няма чаго: нагрузкі завоблачныя ды й сам від спорту занадта масавы. Мабыць, у Алены Рудкоўскай своечасова знайшлі патрэбны талент. Усяго за тры гады яна прайшла шлях ад навічкоў да майстра спорту. А потым, пераўзышоўшы ўсіх суперніц у басейне алімпійскай Барселоны, здолела развеяць міф аб слабым здароўі жыхароў чарнобыльскай зоны.

Прырода надзяліла сям’ю чэмпіёнкі моцнымі і здаровымі генамі. Бацька і брат выраслі пад 195 см. А маці, якая ніколі не займалася спортам, не пераставала паражаць знакамітую дачку нястомнай энергіяй і трываласцю. “Яна здольная горы перагарнуць і па логіцы рэчаў менавіта ёй быць алімпійскай чэмпіёнкай, а не мне”, – сцвярджае Лена. Аднак для дасягнення выдатнага поспеху трэба ўлічыць і яшчэ адзін аспект: значна лягчэй пакарыць публіку, чым даць рады з самім сабой.

– Падымаешся ні свет, ні зара. Думка адна: “адпахаць” – прыйсці і легчы спаць. І ніякі ціск на ўласнае сумленне і свядомасць не дапамагае. Вучоба – як атрымаецца. Кнігу расплюшчваеш і тут жа засынаеш. На ўсё астатняе ўжо тым больш няма ані часу, ані моцы. Пры заўсёднай смаге на вадкасць глядзець не можаш толькі таму, што гэта вада, якой поўна ў басейне. Неадступна перасьледуе неадчэпная драмата. Але салодкіх сноў не чакай. Гэта толькі здаецца, што праваліўся ў забыццё, але і там у тысячны раз адное і тое ж “кіно”: скочыш, плывеш і да фінішу ніяк не набліжаецца. Тым часам сутаргі ўпарта зводзяць ногі і ўжо не ў сне, а наяве. Вочы адкрываць страшна – побач будзільнік. Яшчэ добра, калі маўчыць, таму што горш гэтага звону нічога прыдумаць немагчыма.

Усё пачалося з нявіннай забавы: ўсхваляваны бацька разгубіўся. – сярод адчайных “сарванцоў” ён ніяк ня мог знайсці сваю дачку. Дзеці, як малпы, ўзглабаліся на скокаваю вышку і не хаваючы эмоцый скочылі ў воду “салдацікам”. “Звярніце ўвагу на тую, у якой у момант палёту каса будзе тырчэць дагары”, – такой была падказка.

У секцыю плавання Алена Рудкоўская прыйшла, калі ёй споўнілася 10 гадоў. Па спартыўных мерках яна была ўжо пераросткам. Чым захаплялася раней? Як і многія дзеці, спрабавала сябе ва ўсім патрошку. У дзіцсадаўскім ўзросце зімой апранала канькі і “рассякала” па дварах. Калі не хапала вострых адчуванняў, ўзбіралася на ледзяную горку і з віскам поўным захаплення бясстрашна кідалася ўніз. З прыходам вясны Лена стрымана перасаджвалася на ровар і пачыналіся гонкі па перасечанай мясцовасці. У другім класе па праграме ўрокі фізкультуры праводзіліся ў басейне. Трымацца на вадзе Лена блага-бедна навучылася, але ў спартовую секцыю яе не адабралі. Забракавалі. Палічылі бесперспектыўнай. Адсеў яна ўспрыняла спакойна. Але праз два гады ўсё ж вырашыла паўтарыць спробу трапіць у басейн, хоць бы для таго, каб навучыцца добра плаваць і не ганьбяць перад аднагодкамі на пляжы.

Асаблівай прыхільнасці да вады Алена Рудкоўская не адчувала ніколі. Аднак у тым шчаслівы дзяцінстве адлік кіламетраў ад борціка да борціка яшчэ не вымотваў псіхіку ўшчэнт. Таму можна было займацца ў вясёлым калектыве хаця б дзеля задавальнення, тым больш што настаўніца – Вера Зіноўеўна Лаўрова – клапацілася аб кожным вучні, як наседка ўласнае куранятка.

Штодня наведваючы басейн, дзяўчынка быццам бы забаўлялася ў сур’ёзны спорт. І ў пятым класе, нарэшце, адчула салодкі смак плоду пераможнай эўфарыі на першынстве Гомельскай вобласці. Яшчэ на размінцы Лена звярнула ўвагу на тое, як тэхнічна і хутка плывуць саперніцы з іншых гарадоў і басейнаў. Гэта акалічнасць злёгку засмуціла. Але шакавала іншае: ўдзельніцы спаборніцтваў выходзілі на старт у ідэальных спартовых купальніках. Ёй стала неяк няёмка за свой заштопаны пляжны “варыянт”. І тады яна вырашыла: касьцьмі лягу, але абганю ўсіх. На дыстанцыі 50 м брасам ёй сапраўды не апынулася роўных. На пераможцу звярнуў увагу дасьведчаны трэнер Леанід Яфімавіч Каўфман. Першая трэніроўка ў яго групе ледзь не апынулася апошняй. Новенькая адчула, што не можа угнацца нават за самымі слабымі вучнямі, асабліва калі плылі кролем. Затое ў любым брасам ёй не было роўных.

Адлік значных перамогаў можна пачаць з юнацкага пяршынства СССР, якое адбылося ў 1987 годзе ў Грузіі. На дыстанцыі 200 м брасам Алена Рудкоўская апынулася па-за канкурэнцыяй. Ліхі дэбют адкрыў вароты ў зборную краіны.

Праз год трэба выйсці на стартавы плоцік ўжо моладзевага чэмпіянату Еўропы ў Нідэрландах. Прыкрая неспадзяванка заспела знянацку. За тры месяцы да галоўных спаборніцтваў на занятках па фізічнай падрыхтоўцы, выконваючы серыю заскокаў на бетонавы бардзюр, плаўчых сур’ёзна траўмавала каленны кубачак. Не абышлося без хірургічнага ўмяшальніцтва. Вясёлкавыя перспектывы пабляклі. Але спартсменка не зламалася, і ўжо праз месяц была ў нармальнай фізічнай форме. А яе валявыя якасці заслугоўваюць апладысментаў, бо “срэбра” на дыстанцыі 200 м брасам – цалкам годная ўзнагарода.

Поспех на юнацкім чэмпіянаце кантынента надае ўпэўненасць. Нечакана для сябе пад кіраўніцтвам расейскага трэнера Аляксея Фёдаравіча Красікава беларуска стала падціскаць, а затым і апярэджваць старэйшых сябровак па зборнай СССР. А ў 1991 годзе яе тры старты сталі сенсацыйнымі. Яна святкавала перамогу на дарослым чэмпіянаце Еўропы ў Афінах на абедзвюх дыстанцыях брасам – 100 і 200 м, а таксама ў камбінаванай эстафеце. Гэта быў добры задзел. Але квіток у алімпійскую Барселону ёй выпісваць яшчэ не збіраліся. Зрэшты, да апошняга моманту пытанне стаяла востра: браць ці ня браць? Адборачны нарматыў на кантрольных спаборніцтвах Алена не выканала. Аднак няма сумнення: трэнерскі штаб ніколі не пашкадаваў аб тым, што пайшоў на саступку.

У папярэднім заплыве на Алімпіядзе-92 яна паказала лепшы час і першай выйшла ў фінал на “сотцы” брасам. Увечары усе камэры былі прыкаваныя да цэнтральнай – чацвёртай дарожцы. Да свай залатога медалю яна імчалася імкліва. А пазней прызналася, што на поспех разлічвала, бо напярэдадні ёй прысніўся вяшчы сон – яна на верхняй прыступцы п’едэсталу.

Спасылка: http://www.noc.by/bsog/htdocs/70/

Пераклад: Яўген Меркіс