Роўныя правы – роўныя магчымасці? Школьніца з Гомеля вымушана ездзіць у школу за 12 км. ад дома

0
419

Гомельскі абласны суд адмовіў у абскарджанні рашэння Чыгуначнага. Дачка Сяргея Макрэнка па-ранейшаму не можа навучацца ў 5-й школе.

Аляксандра, дачка гомельца Сяргея Макрэнка не можа навучацца ў школе па месцы жыхарства — няма беларускамоўнага класа. Бацька вымушаны вазіць дзяўчынку за 12 км. ад дома. Роўныя правы — роўныя магчымасці. Так прадугледжана беларускім заканадаўствам. Аднак, выглядае на тое, што працуе гэта толькі на паперы.