Пяціметровы снегавік з бел-чырвона-белым сцягам і “Пагоняй” з’явіўся на Гомельшчыне

0
459
Снегавік на Гомельшчыне

Жыхары вёскі Глушкавічы ў Лельчыцкім раёне Гомельшчыны зляпілі снегавіка вышынёй у 5,5 метра. Яны аздобілі снегавіка нацыянальнай сімволікай — бел-чырвона-белым сцягам і гербам “Пагоня”.

Фотаздымак незвычайнай фігуры і яго аўтараў абнародаваў Віктар Снегур.