Вывучэнне пячатак XVI-XVIII стст.. звязаных з рэгіёнам Гомельскай вобласці, знаходзіцца на раннім этапе. На сённяшні дзень вядома невялікая колькасць знаходак пячатак гэтага перыяду.Значнай знаходкай з’яўляецца пячатка, выяўленая падчас археалагічных даследаванняў вакольнага горада-месца сярэднявечнага Гомеля (мал. 1). Раскопкі праводзіліся ў 1994 г. пад кіраўніцтвам А. А. Макушнікава. Дагэтуль не здзяйснялася комплекснае вывучэнне пячаткі. Яна захоўваецца ў фондах Археалагічнага музея — лабараторыі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны [1].

Згаданы артэфакт звязаны з рэшткамі аб’екта I, які дае выразны матэрыял XVII ст. Пячатка віслая круглая, дыяметрам 20 мм, рабілася са свінцу. На ёё праглядаюцца тры прарэзы для шнура. На абодвух баках пячаткі прысутнічаюць выявы. На вонкавым боку вертыкальна адціснута лацінскімі літарамі манаграма “RW”. Над літарай “R” размяшчаецца карона. Па крузе праглядаецца легенда. Надпіс на легендзе складана прачытаць, таму што некаторыя літары сцёртыя і неразборлівыя. 3 цяжкасцю праглядаюцца толькі асобныя літары і знакі: “…SiPRESE … .P:ACCIS AM (?)”.
На адваротным боку пячаткі размяшчаецца геральдычная выява арла. Птушка аднагаловая, крылы падияты угару, галава павернутая налева (мал, 2). Гэта — герб Польшчы. Над яго галавой змешчана карона, увянчаная крыжом. У правай лапе птушка трымае скіпетр, у левай — дзяржаву. Скіпетр і дзяржава з’яўляюцца знакам Расійскай манархіі. Па правілах, манархічныя знакі гіавінны размяшчацца па-іншаму: скіпетр — з левага боку, а дзяржава — з правага. Люстзркавасць малюнка геральдычнага арла аспрэчвае наяўная легенда, якая напісана правільна. Легенда неразборлівая. але літары паўтараюць надпіс, які есць на другім боку: “…S:PRESE … .P:ACCIS AM (?)”. Узнікае пытанне, чаму ў лапах “польскага” арла знаходзяцца знакі ўлады Маскоўскага царства? Каб адказаць на гэта пытанне, трзба ідэнтыфікаваць уладальніка віслай пячаткі. Зыходзячы з манаграмы, такім з’яўляўся кароль Рэчы Паспалітай Уладзіслаў IV Ваза. Літары “RW” пазначаюць тытул і імя караля “Rex Wladislavs” — “кароль Уладзіслаў”.

Уладзіслаў (мал. 3) нарадзіўся 9 чэрвеня 1595 г. Бацькам яго быў кароль Рэчы Паспалітай Жыгімонт III Ваза, а маці — прадстаўніца роду Габсбургаў Ганна Аўстрыйская. У 15-летнім узросце падчас “Смуты” ў Маскоўскім царстве Сямібаяршчына абрала Ўладзіслава царом, выгнаўшы папярэдняга цара Васіля Шуйскага. Кароль Жыгімонт III жадаў распаўсюдзіць на Маскву каталіцкую веру, але Сямібаяршчына сама жадала перавесці сына, караля ў веру праваслаўную. Таму на запыт баяраў кароль адказаў адмовай, прапанаваўшы сваю персону ў якасці рэгента. Непрымальная прапанова прывяла да варагавання бакоў. 8 лістапада 1632 г. Уладзіслаў стаў каралём Рэчы Паспалітай. ГІоўны яго тытул гучаў наступным чынам: “Уладзіслаў IV, літасцю Божай кароль польскі, вялікі князь літоўскі, рускі, прускі, мазавецкі, жамойскі, лівонскі, а таксама спадчынны кароль шведаў, готаў, вендаў, абраны вялікі князь маскоўскі” (у арыгінале: “Vladislaus Quartus Dei gratia rex Poloniae, magnus dux Lithuaniae, Russiae, Prussiae, Masoviae, Samogitiae, Livoniaeque, nccnon Suecorum. Gothorum Vandalorumque haereditarius rex, electus magnus dux Moschoviae”). Уладзіслаў Ваза ніколі не кіраваў Маскоўскім царствам, але захоўваў за сабой тытул цара да 1634 г. Стаўшы каралём, падчас урачыстых цырымоній ён апранаў таксама т. з. “маскавіцкую карону”. Яна была ўвянчана крыжом і абсыиана жэмчугам, сапфірамі. смарагдамі і лаламі. Падобная карона змешчана на ўвенчанай арлом пячатцы. Падчас Палянаўскага міру 1634 г, якім завяршылася вайна Масковіі і Рэчы Паспалітай 1632-1634 гг., Уладзіслаў адмовіўся ад прэтэнзій на маскоўскі пасад. Дамову ратыфікавалі ў 1653 г. абодва бакі. Уладзіслаў IV Ваза памёр у 1648 г.

Такім чынам, Уладзіслаў IV Ваза меў поўнае права размяшчаць у лапах “польскага” арла маскоўскія рэгэліі. Знаходку віслай пячаткі, з аднаго боку, можна датаваць 1632-1634 гг. Але такое датаванне з’яўляецца ўсяго толькі здагадкай, таму што сярод вядомых выяў арла на каралеўскіх пячатках Уладзіслава Вазы няма такіх. дзе ёсць маскоўскія рэгаліі (мал. 4, 5), У сувязі з гэтым шожна прапанаваць яшчэ адзін варыянт датавання — 1610-1632 гг., калі Уладзіслаў лічыўся маскоўскім даром, але да абрання яго каралём Рэчы Паспалітай. Тытул маскоўскага цара мог называцца будучым польскім каралём — “rех”. Акрамя гэтых варыянтаў храналогіі, можна прапанаваць і трэці — 1610-1613 гг. (да абрання на маскоўскі трон Міхаіла Раманава). Апошні варыянт датавання падаецца найбольш нераканаўчым. Пацверджаннем яму ўскосна можа служыць археалагічны матэрыял, знойдзены побач з віслай пячаткай.


Як адзначалася, віслая пячатка звязана з аб’ектам 1. Ён ўяўляе сабою рэшткі склепа наземнай хаты. Апошняя апальвалася глінабітнай кафлянай печчу, якая правалілася пад падлогу (знойдзена шмат фрагментаў кафляў з раслінным і геаметрычным арнаментамі). Характар рэчавых матэрыялаў дае падставы меркавадь, што хата належала святару. Акрамя вялікай колькасці рэштак прадметаў гаспадарча- побытавага прызначэння (абломкі керамічнага посуду, аскепкі шкляных пасудзін і інш.) на дне склепа знойдзены два артэфакта, якія адносяцца да прадметаў культу: 1 — “выносны” бронзавы адліваны падсвечнік на жалезным фрагментаваным стрыжні-трымальніку; 2 — бронзавы коўшык на жалезнай ручцы [2, с. 17-19].
Датаванне пячаткі Ўладзіслава IV Вазы 1610-1613-м гг. уяўляецца найбольш верагодным. У Гомель яна магла патрапіць разам з каралеўскім лістом-прывілеем на пацверджанне тых ці іншых правоў альбо на наданне правоў.
- Фонды Археалагічнага музея-лабараторыі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны. – AM 28/1310. – № 137.
- Макушников О. А. Отчет об охранных археологических исследованиях 1994 г. на окольном граде (месте) средневекового Гомеля. // Архив археологической научной юкументации Института истории НАН Беларуси. — № 1656.
Аўтар: Ю. Ул. Панкоў (Гомель)
Крыніца: Археологические исследования в Еврорегионе «Днепр» в 2012 году: междунар. сб. науч. ст. / междунар. редкол. : О. М. Демиденко (отв. ред.), Н. Н. Кривальцевич (зам. отв. ред.), О. А. Макушников (науч. ред.), Ю. В. Панков (отв. секр.) [и др.] ; Гом. обл. исполн. ком., Ин-т истории НАН Б, Гом. гос. ун-т им. Ф. Скорины [и др.]. – Гомель: ГГУ им. Ф. Скорины, 2013. – 210 с. / С. 69-73