Прэзентацыя мультымедыйнага DVD дыска “Барды свабоды”

0
997
Барды свабоды, барды Беларусь

Паважаныя сябры!

Сярдэчна запрашаем наведаць прэзентацыю унікальнага мультымідыйнага DVD дыска “Барды Свабоды”. На адной кружэлцы сабраны 50 выканаўцаў бардаўскай песні, ад славутасцяў да пачаткоўцаў. Дыск змяшчае 250 песен, агульны час гучання 11 гадзін. Дыск з’яўляецца зборнікам гутарак і песен 50 удзельнікаў аднайменнай перадачы на радыё Свабода. Цягам амаль дзвух гадоў кожны тыдзень на радыё запісваліся барды, і вядомыя, раскручаныя, і зусім маладыя. Іх творы і складаюць дыск.

Кожны хто прыйдзе на прэзентацыю атрымае дыск у падарунак!

Прэзентаваць дыск будуць славутыя беларускія барды Зьміцер Бартосік, Зьміцер Вінаградаў, Андрэй Мельнікаў.

Прэзентацыя адбудзецца 26 траўня ў 19.30 па адрасу вул. Палесская, 52 (управа АГП)

Прыходзь з сябрамі!

Да сустрэчы!

ГМКГА “Талака”