Прэзентацыя фільма пра Палуту Бадунову з серыі “Невядомыя землякі”

0
1084
Палута Бадунова, Бодунова, палута

Паважаныя сябры!

ГМКГА “Талака” запрашае вас наведаць прэзентацыю дакументальнага фільма ўласнай вытворчасці – “Палута Бадунова” з серыі “Невядомыя землякі”. Стужка апавядае пра нашу зямлячку, аднаго з заснавальнікаў беларускай партыі сацыялістаў рэвалюцыянераў, змагарку за незалежную Беларусь і зрэшты ахвяру сталінскага тэрору – Палуту Аляксандраўну Бадунову.

Прэзентацыя адбудзецца 14 траўня ў 18.00 па адрасе: вул. Палеская, 52 (управа АГП)

ГМКГА “Талака”