Прэзентацыя беларуска-нямецкага праекта “Арткуратар”

0
945
арткуратор, арткуратар, Гомель

21 лістапада пад час круглага стала ў Гомельскай карціннай галерэі імя  Г.Х. Вашчанкі будзе прэзентаваны культурна-інфармацыйны інтэрнэт-праект пра сучаснае мастацтва  “Арткуратар”.

Мэтай праекту з’яўляецца абмен перадавым досведам у сферы рэалізацыі выстаў выяўленчага мастацтва, умацаванне сувязяў беларускіх і нямецкіх арганізацый у сферы культуры і стварэнне прафесійнай сеткі паміж імі.

Дзеля гэтага і быў створаны сайт “Арткуратар ” – “пра сучаснае мастацтва і тых, хто яго стварае”.

Прэзентацыя адбудзецца на круглым стале прысвечаным сучаснаму мастацтву і майстрам якія яго ствараюць у Нямеччыне і Беларусі.

Калі: 21 лістапада 2011 г.

Пачатак а 17.00.

Месца правядзення: выставачная зала ДУ “Карцінная галерэя Г.Х. Вашчанка” (г. Гомель, пр. Леніна, 43).

Уваход вольны!

Даведкі па тэл. +375-29-609-48-96 (Алег Курашоў)

Арганізатары і партнёры праекта:

– Інстытут ім. Гётэ – генеральны партнёр праекта;

– ДУ “Карцінная галерэя Г.Х. Вашчанка” (Гомель, Беларусь);

– Мюнхенская гарадская выстаўная зала “Лотрынгер 13” (Мюнхен, Нямеччына);

– Беларуская Акадэмія мастацтваў (Менск, Беларусь);

Пры падтрымцы:

– Некамерцыйная галерэя “Базіс” (Франкфурт на Майне, Нямеччына);

– Мабільны аператар МТС

– Галерэя сучаснага мастацтва “Ў” (Менск, Беларусь)

Запрошаныя госці:

–  Сп. Франк Баўман, дырэктар Інстытута ім. Гётэ ў Менску;

– Сп. Фелікс Рухефер, куратар Гарадской выстаўнай залы “Лотрынгер 13” (Мюнхен, Нямеччына) і Галерэі “Базіс” (Франкфурт на Майне, Нямеччына).

На сайце на некалькіх мовах будзе змешчана інфармацыя пра некаторых беларускіх мастакоў і куратараў (арганізатараў выстаў), гатовых да міжнародных зносін, пра выстаўныя праекты, рэалізаваныя і існыя на дадзены момант у Нямеччыне і Беларусі.

Гэты рэсурс будзе цікавы не толькі адмыслоўцам у вобласці выяўленчага мастацтва, але і простым карыстальнікам інтэрнэту. Арганізатары спадзяюцца, што сайт дапаможа расчыніць для сусветнай супольнасці тыя працэсы, якія адбываюцца ў сучасным беларускім мастацтве, а для беларускіх адмыслоўцаў дапаможа зразумець тыя працэсы, якія адбываюцца ў сучасным еўрапейскім мастацтве.

Колькасць мастакоў і куратараў, прадстаўленых на сайце, будзе паступова павялічвацца. На дадзеным этапе ў рэалізацыі праекта ўжо прынялі ўдзел такія вядомыя беларускія мастакі, як Зоя Літвінава, Валянціна Ляховіч, Васіль і Аляксандр Касцючэнка, Зоя Луцэвіч і інш., а таксама і шэраг прафесійных куратараў, ў прыватнасці куратар Павільёна Рэспублікі Беларусь на 54-й Венецыянскай біенале (2011) Міхась Барозна.

Дадзены рэсурс толькі распачынае працу і будзе расці і развівацца, прычым дапамагчы яму ў гэтым можа кожны ахвотны.

Далучайцеся і вы!