Present Feminitive. Формула роўнасці складзецца ў Гомелі

0
1520
Вершніца або жаночая Пагоня

Шырокая дыскусія, прысвечаная гендэрнай роўнасці адбудзецца ў Гомелі 24 верасня. Сустрэча прысвечаная актуальнаму стану гендэрнага дыскурсу ў Беларусі, яго дасягненням і паразам. Да удзелу запрашаюцца зацікаўленыя ў беларускім мысленні і пабудове рэальнай роўнасці і тыя, хто на поўным сур’ёзе карыстаецца выразам “займацца фемінізмам”. Прыходзьце, будзем разбірацца!

Месца сустрэчы – тайм-клуб “Флэт”, вул. Савецкая 124, пачатак а 15.00.

Удзел у дыскусіі возьмуць:

Юля Цімафеева — паэтка, рэдактарка часопіса “Прайдзісвет”, 16ты нумар якога “(Не)жаночае аблічча” прысвечаны ролі жанчыны ў літаратуры.
Альгерд Бахарэвіч — пісьменнік, аўтар раману “Белая муха, забойца мужчынаў”, кнігі “пра беларускую гісторыю, якая ня мае жаночага голасу”.
Ганна Сцерына — актывістка, адміністратарка пабліка “Супердевчонки”, куратарка гендернага кружка.
Алена Мінчэня — даследчыца гендэрнага цэнтра ЕГУ, спецыялістка па гендэрнай чуллівасці ў арганізацыях.

Мадэратар сустрэчы – Алесь Плотка, аўтар ідэі «Вершніцы», неабыякавы чалавек.

Мерапрыемства праходзіць у межах Тыдня беларускага мыслення. “Тыдзень”, які пройдзе ў Беларусі з 19 па 25 верасня, ставіць на мэце падвесці вынікі Году і прадставіць усю разнастайнасць формаў і праяваў беларускага мыслення ў сучасным беларускім грамадстве. Маналагічныя развагі на адвечныя і суперактуальныя тэмы, дыялогі і дыскусіі, выставы і майстар-класы, прэзентацыі і нават меладэкламацыі – арганізатары прапануюць праграму для аматараў абсалютна розных формаў і моваў мыслення. Поўная праграма тыдня тут.

Падзея ў Facebook.