Правільны почырк хунвэйбіна

0
1390
Хунвэйбіны і культурная рэвалюцыя ў Кітаі

Гомельскі паэт Алесь Плотка напісаў верш пра звальненне Зоі Гарынай з пасады кіраўніка гомельскага моладзевага тэатра ў год юбілею культурнай рэвалюцыі ў Кітаі (1966-1976).

Правільны почырк хунвэйбіна

Хунвэйбін мае халодныя рукі
Хунвэйбін мае вузкія вочы
Бо шчурыцца
Шчэрыцца
Шчоўкае дзюбай
Прагне ахвяры
Расправы хоча

Хунвэйбін мае дрыготкія пальцы
Хунвэйбін мае стрыманы подпіс
Крэмзае
Крэсліць
Шчоўкае дзюбай
Прагне культуры *ля
Піша сінопсіс

Хунвэйбін мае халодныя рукі
Хунвэйбін мае закрытыя вочы
Ён выглядае
Амаль як жывы
Нам напамін
Пра Правільны почырк.

Ім пішуць санэты на тле дэкарацый

Алесь Плотка (с), кастрычнік 2016, Турцыя-Беларусь